Я тая самая аматарка першай часткі з траўмай ад наступных. І ў адносінах да новай гульні я прайшла некалькі стадый: нясмелай надзеі, абурэння, прыняцця, "проста гэта нейкая новая гульня не для мяне", зацікаўленасці з-за гучнага ляманту і тыкання ў Рудзі "тыжблогер, давай". Таму дзякуй, дзядзька, за вядома што суб'ектыўнае, але адэкватнае меркаванне пра сапраўды важныя бакі гульнявога экспірыянсу. Разумею, што калі б набыць яе на беларускі акаўнт можна было без вычварэнстваў і за нармальны кошт, я бы яе купіла. Але на 70 ці нават 50 даляраў яна для мяне не цягне. Гляну колькі яна на запасным акке зараз каштуе і, пэўна, закіну як плян на зімовыя вакацыі (калі спакуса ад Вядзьмара не пераб'е)
Дзякуй за разгорнуты адказ. Я нават болей скажу, што калі б не блогерства, я бы і сам яе не набываў. Бо паўтаруся, рэкламная кампанія, і тое што бачыў - не ўсялялі ніякай надзеі :)
вельмі нагадвае гісторыю МЭ Андрамеды, можна не глядзець на такі сабе сюжэт, можна не звяртаць увагу на сумныя дыялогі, можна скіпнуць дрэнных персанажаў, а можна проста гэта не купляць і праходзіць міма
Вельмі шмат думак, якія выклікала ў цябе гульня, у мяне таксама выклікала "Як абрахманіць цмока 2" у дачыненні да першага фільма. Таксама кіпа фансэрвісу, вялізныя спрэчкі аб дзьвухсекундным моманце з выхадам з шафы аднаго з персанажаў, адсутнасць сэнсу і танны сюжэт, але выглядае прыгожа і глядзіцца цікава (менавіта глядзіцца, не ўспрымаецца). Бровары быццам вырашылі спісаць рацэпт таго піўка. Але ж гэта адбывалася, бадай, дзесяць гадоў таму. Мо гэта ўжо не звычайны "трэнд", а напрамак. Што сапраўды трохі квяліць. Але агляд цудоўны, як заўжды, дзякуй.
Дзеда моцна зачапіла, і які адгляд атрымаўся, кайф! Глядзеў і прам перажываў тыя ж эмоцыі, пры тым што ні хвіліны не гуляў. Дзякуй!
Вядома зачапіла - гэта Драган Эйджык. Любоў на доўгія гады 🥰
Дзякуй за прагляд!
Дзякуй i табе, за родную мову! Прыемна чуць i глядзець ролiкi на Беларускай мове!
Дзякуй за агляд)
Цікавае меркаванне. Не дарма пан усё ж такі зрабіў агляд. Добрв відос. Дзякуй.
Дзякуй за агляд
Нешта нават пагулькацца захацелася... Звўседы такія бойкі не падабаліся... Дзякуй за агляд!
Я тая самая аматарка першай часткі з траўмай ад наступных. І ў адносінах да новай гульні я прайшла некалькі стадый: нясмелай надзеі, абурэння, прыняцця, "проста гэта нейкая новая гульня не для мяне", зацікаўленасці з-за гучнага ляманту і тыкання ў Рудзі "тыжблогер, давай".
Таму дзякуй, дзядзька, за вядома што суб'ектыўнае, але адэкватнае меркаванне пра сапраўды важныя бакі гульнявога экспірыянсу.
Разумею, што калі б набыць яе на беларускі акаўнт можна было без вычварэнстваў і за нармальны кошт, я бы яе купіла. Але на 70 ці нават 50 даляраў яна для мяне не цягне.
Гляну колькі яна на запасным акке зараз каштуе і, пэўна, закіну як плян на зімовыя вакацыі (калі спакуса ад Вядзьмара не пераб'е)
Дзякуй за разгорнуты адказ. Я нават болей скажу, што калі б не блогерства, я бы і сам яе не набываў. Бо паўтаруся, рэкламная кампанія, і тое што бачыў - не ўсялялі ніякай надзеі :)
Агляд шэдэўральна зроблены, узровень прафесіяналізма Рудзі расце і расце!
А гульня... лепей перапрайсці першую частку ці балдурс гейт паганяць
Я так глядзела, што амаль прапусціла свой прыпынак на шляху на працу). А думала, што Сталкер перабіў Рудзі ўражанні
Ну, ён мне сапраўды перабіў. Пасля яго я больш востра адчуваў недахопы ў драганаге.
Дзякуй, і спадзяюся даехала нармальна ўсё жа 😀
@Rudzi
Зараз на працы схаваюся ў куток і нармальны каментар напішу)
вельмі нагадвае гісторыю МЭ Андрамеды, можна не глядзець на такі сабе сюжэт, можна не звяртаць увагу на сумныя дыялогі, можна скіпнуць дрэнных персанажаў, а можна проста гэта не купляць і праходзіць міма
Дзякуй за маё новае меркаванне, барадаты дзядзька
Усё проста: у новай Bioware просто няма спецыялістаў каб зрабіць нешта складаней за экшн
Апішу гэтае відэа адным словам - смачна, ну вельмі спадабалася, дзякуй за ткой якасаны захапляльны кантэнт.
Вельмі шмат думак, якія выклікала ў цябе гульня, у мяне таксама выклікала "Як абрахманіць цмока 2" у дачыненні да першага фільма. Таксама кіпа фансэрвісу, вялізныя спрэчкі аб дзьвухсекундным моманце з выхадам з шафы аднаго з персанажаў, адсутнасць сэнсу і танны сюжэт, але выглядае прыгожа і глядзіцца цікава (менавіта глядзіцца, не ўспрымаецца). Бровары быццам вырашылі спісаць рацэпт таго піўка. Але ж гэта адбывалася, бадай, дзесяць гадоў таму. Мо гэта ўжо не звычайны "трэнд", а напрамак. Што сапраўды трохі квяліць.
Але агляд цудоўны, як заўжды, дзякуй.