ЯК ЗАБІЛІ DRAGON AGE

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 12 ต.ค. 2024
  • Дапамагчы аўтару рабіць відэа часцей, атрымаць ранні доступ, дадатковыя матэрыялы (магчыма трэба VPN) - / rudzi_game
    Стаць спонсарам у Ютуб:
    / @rudzi
    Ці націснуць "Дзякуй" пад відэа і пакінуць вылучаны каментарый!
    Іншыя гісторыі сусветаў: • Гісторыі серый
    Што яшчэ паглядзець:
    Навукова-гульнявы канал "Відзік" - / @vidzikyt
    Гульнявыя Навіны - / @vidzikyt
    Лайфблог "Ягоны хутар" - / @Ягоныхутар
    Быць на сувязі:
    Telegram - t.me/rudzi_game
    Twitter - / rudzi_game
    Instagram - / rudzi_game
    TikTok - www.tiktok.com/@rudzi_game
    Patreon - / rudzi_game (магчыма спатрэбіцца ВПН)

ความคิดเห็น • 124

  • @emperorclaudius4270
    @emperorclaudius4270 4 หลายเดือนก่อน +8

    Першая частка - гэта 10 з 10 было.
    Геймплэй, тактыка, дыялогі, выбары, сюжэт. Прайшоў разоў 5.
    Наколькі ж мяне разчаравала другая - больш за ўсё гэта тонны ворагаў, якія з'яўляліся з ніадкуль і нават у часе самога боя, гэта так вымараджвала. Ну і дыялогавая сістэма з гэтым харошы, нейтральны, благі - гэта правал. Я яе прайшоў канешне, можа з другой ці трэцяй спробы. Але вось наколькі яна не запамінальная была, што я нічога ўжо не памятаю.
    Трэцяе была прыгожая, памятаю як праходзіў пралог і думаў - няўжо гэта тая самая першая частка. Але не, зноў тыя ж дыялогавыя аднаклетачныя выбары, грынд. Баёўка дарэчы была лепей за 2 частку. Але гэты грынд так надакучыў, што ў нейкі момант я проста знізіў складанасць і пайшоў проста па галоўнаму сюжэту. У нейкі момент здалося нават, што ён даволі цікавы. Але, канешне, другі раз у гэтую гульню я ніколі не пагуляю.
    Зразумела, што шанец, што 4 частка будзе цікавая, ё, але вельмі нізкі, бліжэй да нуля. Асабліва пасля БГ3.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Вось пра тое забыў дадаць, пагаджуся, што ў трэцяй нават можна было адчуць драганягу, у хвіліны паміж гадзінамі грынду 🥲

  • @levim73
    @levim73 4 หลายเดือนก่อน +14

    Dragon Age - адна з тых гульнявых сэрый, зь якой я не знаёмы ад слова зусім. Нешта чуў, візуальна ўяўляў, але памятаю, што падумаў - не маё і не стаў гуляць. І ад гэтага можа яшчэ цікавей было паглядзець гісторыю гульні, пра якую нічога ня ведаеш. І тут, дзесьці на 30 хвіліне відэа, нават узгадваеш, што дзесьці там, у скрынях бібліятэкі Epic сярод іншых дармовых гульняў хаваецца Драконава стагодьдзе: Інквізыцыя. Спадар Рудзі, вялікі дзякуй за такую грунтоўную і дасканалую працу! 50 хвілін прайшлі нібы імгненьне.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй. Спадзяюся, што час прайшоў добра)

  • @kapitan_brl
    @kapitan_brl 4 หลายเดือนก่อน +24

    Сам факт,ура мы дажылі да 50 хвілінных эссе па відэа гульнях на беларускай мове...ваў

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Не без гэтага :)

  • @noqualitydioramas
    @noqualitydioramas 4 หลายเดือนก่อน +15

    Привіт з України! Яка чудова та милозвучна мова у Вас! Зрозуміло абсолютно усе, підписався!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Дзякуй 🥰

    • @ShCh_eznyk
      @ShCh_eznyk 3 หลายเดือนก่อน

      Неможливо не сказати, що ти розумієш білоруську без підготовки) Можливо це щось генетичне

  • @maril2393
    @maril2393 4 หลายเดือนก่อน +20

    Як такі жудасны чалавек, які гуляе ў гульні дзеля гісторыі, мяне дзіка расчаравала ў інквізіцыі тое, як яны зрабілі тон гісторыі лягчэй.
    ДАО: ты можаш забіць дэмана І дзіцёнка, ты можаш знішчыць магаў у башне, ты можаш даць вервольфам перабіць эльфаў... Спадзяемся вам спадабаўся ролік у пачатку, дзе мы паказалі вам ЯК забіваюць караля...
    ДА2: Як наконт таго каб стаць магам крыві? Дарэчы ты можаш здрадзіць амаль кожнага свайго спадарожца.
    Інквізіцыя: ну... ты можаж бросіць Хоўка/Алістара ў Ценю... а яшчэ сказаць сябру, што ён звольнены...

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +3

      Геймер не павінен рабіць складаных выбараў. Толькі пакутваць ад збору травак 🥰

  • @ms_bahiema
    @ms_bahiema 4 หลายเดือนก่อน +9

    Дзякуй за працу! Але мне здаецца, атрымалася трошкі аднабокава. Я гуляю ў серыю не дзеля тактыкі і бояў, мне цікава даведвацца больш пра лор і гісторыю сусвету. Таму мне тое, што там баёўку/мацоўку ў DA2 спрасцілі, спадабалася, і я не лічу гэта канцом сусвету. Далёка не кожны гулец у РПГ - аўтаматычны аматар хардкору і тактычнасці а-ля BG3.
    Ну і важна адзначыць, што цяперашні заняпад франшызы - не віна распрацоўшчыка. Гэта віна сумна вядомага выдаўца, які ўлез у творчы працэс і даіў франшызу, пакуль цалкам не разбаразыў крэдыт даверу, робячы херовую мабілку, прахадныя кнігі і сумніўныя адаптацыі. Распрацоўшчыкі асноўнага прадукту відавочна рабілі ўсё, каб выдаць лепшае ў падобных умовах - з навязанымі тэрмінамі, рухавіком і патрабаваннем рабіць тое, што прадасца.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +2

      Ну, я свае думкі выказаў) Але скідваць віну з распрацоўшчыкаў праз кароткія тэрміны клятага выдаўца? Гэта Біявары на іх пагаджаліся, значыць іх задавальнялі ўмовы ў шырокім сэнсе. Я разумею, што ў дарослым свеце ўсё складаней, і мы часта працуем праз свае жаданні, але гэта не перакладвае з цябе адказнасць за тваю працу на іншых. Гэта яны, а не выдаўцы зрабілі ўсе гэтыя гульні. Яны прынімалі рашэнні ў які бок, і якім чынам ідзе серыя.

  • @markedby
    @markedby 4 หลายเดือนก่อน +8

    Дзякуй вялiкi за вiдэа. Першая частка вельмi спадабалася, другая па адпаведных прычынах значна ей саступала, за Iнквизiцыю нават не браўся. Веры у 4-ку ня шмат, але будзе цiка паглядзець на вынiк.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Да трэцяй сапраўды запал у шмат каго згас

  • @miascovykrumkac
    @miascovykrumkac 4 หลายเดือนก่อน +1

    Ізноў спадар Рудзі паказвае як трэба рабіць агляды. Дзякуй за вашую працу. Асобны дзякуй за Dragon Age.
    Памятаю колькі часу вылучана было у мяне для праходжання першай гульні, які прыгожы быў сінэматык для другой і як, пры ўсіх хібах, я атрымліваў асалоду ад персанажаў інквізіцыі. На вялікі жаль, студыя памерла і нам больш ад іх не пабачыць нічога добрага.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй вялікі!

  • @AlexeyGulev
    @AlexeyGulev 4 หลายเดือนก่อน +6

    Ніколі не гуляў, але за задавальненнем паглядзеў твой гістарычны агляд

  • @vadzimami
    @vadzimami 4 หลายเดือนก่อน +31

    Я чакаў гэтага 10 тысяч гадоў на Глыбінных сцежках..

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Галоўнае, што дачакаўся 🫡

  • @trialanakane876
    @trialanakane876 4 หลายเดือนก่อน +8

    Шчыра кажучы, ніколі не задумвалася пра ўсю серыю ў такім сэнсе. Я чакала кожную частку і - як зразумела зараз - гуляла ў кожную як у асобную гульню. Так, я была расчараваная ў простасьці сюжэту ў параўнанні з першай часткай, але гэта не прымусіла мяне любіць DA менш. Мне цікава кожная гісторыя і я чакаю наступную частку таксама.
    Відэа паказала мне гісторыю цалкам і дапамагло зразумець тыя дзіўныя пачуцці якія я адчувала пры чарговым праходжанні. Я думала, гэта проста дзівоцтва, а гэта было жаданьне чагосьці большага і глабальнага як у Origins
    Дзякую за гэтую гісторыю і такое цудоўнае відэа ♥

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй і Вам 🥰

  • @McKEYEU
    @McKEYEU 4 หลายเดือนก่อน +1

    Класна сабраў і падаў матэрыял. Вельмі цікава!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй!

  • @anastasiyakrasikava5322
    @anastasiyakrasikava5322 4 หลายเดือนก่อน +3

    Такая настальгія накрыла, што аж на слязу прабірае. Дзякуй вялізны за працу!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Трымайцеся 🥰

  • @АнтонПаўлючык
    @АнтонПаўлючык 4 หลายเดือนก่อน +8

    Пра падрабязнасці распрацоўкі Dragon Age Inquisition і ўзнікаючых падчас праблем можна даведацца ў кнізе Джэйсана Шраера "Blood Sweat and Pixels" ("Крывя Пот і Пікселі"). Там ё і пра розныя часавыя паясы, падзеленасць каманды і інш. Карацей рэкамендую) Там і пра іншыя вядомыя гульні ёсць, таму не толькі зацікаўленым у Dragon Age Inquisition магу параіць

  • @Vrisk41
    @Vrisk41 4 หลายเดือนก่อน +1

    Дзякуй, вельмі цікава было паглядзець і ўспомніць гэтыя гульні, сам заўзятар першай часткі.

  • @bichatinka
    @bichatinka 4 หลายเดือนก่อน +11

    Ох і грунтоўная праца! Дзякуй!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй 🥰

  • @WitcherOfGalicia
    @WitcherOfGalicia 4 หลายเดือนก่อน +4

    шикарний відос

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй 🫡

  • @katrin7429
    @katrin7429 4 หลายเดือนก่อน +7

    Проста спадзяюся, што дажыву да таго часу, калі змагу пабегаць па вуліцам Антывы, у якую закахалася пасля гісторый Зеўрана з першай часткі
    Вялікі дзякуй за вашу працу!)

    • @arehana
      @arehana 4 หลายเดือนก่อน +2

      Божухна, я так сама дагэтуль памятаю як ён распавядаў пра свой горад, пах мора і выштукаванай скуры

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Ну, пачакаць канешне прыдзецца, але імавернасць высокая :)

  • @tatanachl
    @tatanachl 4 หลายเดือนก่อน +5

    Калі пачуў прозвіша Лэйдлоў - вока дзёрнулася, падумаў: "Пры чым тут сцэнарыст Халф-лайф?" 😶‍🌫️

  • @andreishingel2687
    @andreishingel2687 4 หลายเดือนก่อน +3

    Не гуляу i не асуджаю :) Калi такiя вялiкiя вiдэа рабiць - там жа бульбачка зарасце на хутары :) Дзякуй!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Я адмыслова яе не садзіў, каб не зарасла 🥰

  • @arehana
    @arehana 4 หลายเดือนก่อน +8

    Я вельмі любіла біявараўскія гульні: Балдурс Гейтсы, Невевінтэр найтсы і тая ж Джейд Імпаэр (цікавая гульня, дарэчы, была), і як жа мне зайшла першая Драгон Эйдж, раза чатыры пэўна прайшла. А потым 😢...

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Трымайся 🥲

    • @arehana
      @arehana 4 หลายเดือนก่อน

      @@Rudzi Прыкладаю да душэўных ранак Ларыёнаў)

  • @НемоИнкогнито-ю1м
    @НемоИнкогнито-ю1м 4 หลายเดือนก่อน +3

    Дзякуй, хлапак. Гэта было цiкпва.

  • @sanetby
    @sanetby 4 หลายเดือนก่อน +12

    Рудзі на пачатку відэа: раскажу вам чаму ніхто не чакае наступную частку. таксама Рудзі на прыканцы відэа: ... хаця не гэта ж спойлер будзе 😁. глядзіце самі да канца, каб даведацца

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +9

      не ніхто не чакае, а ніхто не чакае нічога добрага :)

    • @Nernurem
      @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน +2

      Добрая рэклама відэа) Я, на жаль, гэтак не ўмею)

    • @sanetby
      @sanetby 4 หลายเดือนก่อน +1

      а навошта ж чакаць нешта нядобрае?😁

  • @abychto
    @abychto 4 หลายเดือนก่อน +6

    Пакуль не пачаў глядзець, але лайк і камент адразу, проста за такую вялікаю працу

    • @Nernurem
      @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน +3

      Рудзі, па ўсім відаць, што канал Рудзі выходзіць на новы ўзровень. Дажывем да таго часу, калі імя "Рудзі" будзе насіць цэлы інфармацыйны холдынг)

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Ну, добра вам ужо. Усяго толькі доўгае відэа :)

  • @panicachkrynicach
    @panicachkrynicach 4 หลายเดือนก่อน +6

    Я як Origins пабачыў, ледзь не расплакаўся, найлепшыя успаміны пра яе)

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Так, гэта вельмі моцныя эмоцыі. Параўнальна толькі з Мас Эфект 🥰

  • @user-on1ee5gv5c
    @user-on1ee5gv5c 4 หลายเดือนก่อน +1

    Це дійсно так, я дуже люблю першу частину, вона найкраща

  • @apharti2692
    @apharti2692 4 หลายเดือนก่อน +3

    Аднойчы людзi зразумеюць, што размах, гераiзацыя падзей i адчуванне маштабу гэта не адзiны i нават не лепшы спосаб зрабiць добрую гульню, i што гiсторыя ДА2 гэта па сутнасцi сваёй класiчная трагедыя, якую я б паставiла на галаву вышэй двух другiх частак з пункту гледжання драмы i прапрацоўкi сапартыйцаў. I гэта не толькi пра ўзровень сцэнарыстаў, але i пра сваеасаблiвую мужнасць, таму што гульнi як правiла ўвесь час узнагароджваюць гульцоў за прыкладзеныя намаганнi, што зразумела але не дае шмат прасторы для разнастайных гiсторый, i адысцi ад гэтай схемы азначала выклiкаць гнеў значнай часткi аўдыторыі

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй за меркаванне 🥰

  • @VychavalnikSiabie
    @VychavalnikSiabie 4 หลายเดือนก่อน +5

    Мэлёдыі зь першай частцы - мае ўлюблёныя

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Ой, мелодыя з галоўнага меню ў сэрцы сапраўды

  • @Winst0nChurchill
    @Winst0nChurchill 4 หลายเดือนก่อน +2

    Увесь час лічыў, што dragon age з’яўлялася неякім прахадным праэктам, а тут апынулася, што гульня жа з неякай гісторыяй ды закуліснымі пакутамі. Смешна робіцца, што апавяданне аб распрацоўцы гульні гучыць цікавей, уласна, за гульні. Дзякуй за відэа, сапраўды нечага новага даведаўся.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй за прагляд 🥰

  • @2141viktor
    @2141viktor 4 หลายเดือนก่อน +1

    Спасибо!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй вялікі!

  • @arehana
    @arehana 4 หลายเดือนก่อน +7

    А яшчэ ў першай частцы DA быў сабачка

    • @Nernurem
      @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน

      Якой пароды хоць? Спадзяюся, не пекінес які-небудзь?

    • @ms_bahiema
      @ms_bahiema 4 หลายเดือนก่อน +2

      І ў другой!

  • @dznu7705
    @dznu7705 4 หลายเดือนก่อน +3

    Origins i Awekening (ці як там) - топ. Другая частка - яшчэ так-сяк. А вось трэцьцяя... Гэта ўжо сорам гішпанскі.

  • @verum.est.sine.mendacio
    @verum.est.sine.mendacio 4 หลายเดือนก่อน +4

    Асалода для вушэй - 50 хвілін прыгожай беларускай мовы! А што там за гульня?.. 😂

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      😆

  • @ЛЫяпольдРабінович
    @ЛЫяпольдРабінович 4 หลายเดือนก่อน +2

    Мне здаецца,што мая мара: убачыць сваімі вачыма відэа пра маю любімую гульню,а таксама на роднай мове - збылася

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Спадзяюся не дарэмна чакалі 🥰

  • @Od1th
    @Od1th 4 หลายเดือนก่อน +6

    DAO, ME 1-2, NN... voś byŭ reniesans RPG žanru. Nažal karol pamior. Da nie zahine nowy!
    Larian Studios to napeŭna naša novaja nadzieja.
    Dziakuj za nastalhiju )

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Спадзяемся не толькі на Ларыян, а і на ўпэўненасць іншых распрацоўшчыкаш, якая магла з'явіцца пасля поспеху Балдурсаў

  • @maril2393
    @maril2393 4 หลายเดือนก่อน +8

    Я, пабачыўшы не адно відэа на гэтую тэму на ангельскай: /уключаю Рудзі, каб паслухаць гэта яшчэ раз, але на прыгожай беларускай/

    • @Nernurem
      @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน +2

      Шкада, што па Драганазе ёсць, здаецца, толькі адзін лэтсплэй па-балеруску - ад Yinwille.

    • @maril2393
      @maril2393 4 หลายเดือนก่อน +2

      @@Nernurem трэба больш лэтсплэяў на беларускай, як і больш лэтсплэяў ад Yinwille😤

    • @Nernurem
      @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน

      @@maril2393 Цікава, калі рабіць лэтсплэі па-беларуску, ці можна добра разжыцца данатамі? Выдатна, калі так, бо гэта прастымулявала б мноства людзей

  • @querynote0
    @querynote0 4 หลายเดือนก่อน +1

    Я спраўды люблю абажаю DAO, усе ДЛС і awakening, кожную хвіліну калі перапраходзіў і гульня падыходзіла да канца думаў: "А больш такога і ня будзе". Сапраўды такога больш не было. Я даў сабе рады палюбіць ДА2, хоць яна і вядома больш лінейная і простая, баёўка прыгожая. Але халера, гэты выбар і адчуванне нібы разгадваеш сотні цікавых загадак прываблівала ў першай частцы (і асабістыя зносіны iykyk🌚🌚). У другой гэтая чароўнасць пачала губляцца, а інквізіцыя... гэта ж жах
    Зараз сур'ёзнае пытанне: як у гэта гуляць? Як людзі гэта праходзяць? Кіраванне персанажамі максімальна невыгоднае, мне тупа 10 гадзін не хапіла каб звыкнуцца з тым НУ ЯК ГЭТА ДРЭННА. Графон нават максімальны выглядае як знятыя са сцяны дарагія шпалеры і паклееныя нанова, здаецца і дорага, а неяк лепш бы зрабілі прасцей, але якасней. У параўнанне з Ведзьмаром і Асасінам якія выйшлі ў гэтых жа гадах ніякага параўнанне, тут горш літаральна ўсё: ад квэстаў і графона(нават у відэа Рудзі гульня лагае) да дыялогаў і сюжэту (за чым мы і прыходзім да Bioware, хіба не?). Я ня ведаю як можна было зрабіць з пачатку вось такі канец. ЕА забілі гульню, распрацоўшчыкі ня вытрымалі гэтай гонкі за продажамі і я іх разумею. Але столькі гадоў прасралі, каб нарадзіць ГэТа... злачынства над маёй любімай серыяй
    З моманту распрацоўкі прайшло 10 гадоў (10 карл!), пры гэтым яе абяцаюць зрабіць менш маштабнай (і дзякуй богу), я спадзяюся, што нешта атрымаецца, але шанцаў мала. Перапраходзіць у 25 раз адну і тую ж гульню ня хочацца, але выбару няма, бо і на рынку аналагофнет, што паробіш
    Рудзі дзякуй за відос, так якасна даўно не адпачываў. Шкада, што мяне цяжка зацікавіць новай гульнёй, калі гэта не рпг, так бы глядзеў часцей. Сэрцайка 🧡

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Дзякуй вялікі за разгорнуты адказ. Трымайцеся, будзе яшчэ свята на нашай вуліцы 🥰

    • @querynote0
      @querynote0 4 หลายเดือนก่อน

      @@Rudzi ішоў 15 год чакання, з’яўляліся сівыя валасы, нараджаліся дзеці, мянялася жалеза… нармальнай гульні так і ня выпусцілі 🙂‍↔️🌚

  • @Ivan_Mamantau
    @Ivan_Mamantau 4 หลายเดือนก่อน +1

    Великий дякуй. В Драгонів не грав. Але відео дуже цікаве!

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй!

  • @nejkajaryba1710
    @nejkajaryba1710 4 หลายเดือนก่อน +3

    ўўўў амаль гадзіна кантэнту

  • @Nernurem
    @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน +4

    Я веру, што Малаток нагуляў бы больш, чым Брус)

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Гэты так, за пару стрымоў :)

  • @revilst
    @revilst 4 หลายเดือนก่อน

    Люблю ДА. Знаёмства з серыяй пачалося з інкцізіцыі.
    У першую частку так і не здолеў нармальна пагуляць, бо пасля пралога каля дрэва за тавернай гульня вылетала з памылкай і хер ты што зробіш
    Другая частка зайшла, але было нудна наладжваць добрыя адносіны з кожным персам, асабліва з недужа цікавымі мне
    Інквізіцыя таксама зайшла, як па мне прыкольна (некалькі разоў праходзіў на 100%). Грынд я пераадолеў трэйнерам ці чыт энджынам))) Таму ўсе тры дрэва здольнасцей кожнага персанажа былі пракачаны поўнасцю, усе насілі топавы аднолькавы шмот, які я скраўтыў
    Механікі сваёго замка, трона/суда, рады/стала і аперацый (асабдліва серыі, якія мелі сваю міні-гісторыю) мне дууууужа зайшлі
    Чакаю новую частку, цікава якія наступства з мінулай яны перанясуць у яе. Спадзяюся механікі інквізіцыі, якія мне спадабаліся застануцца

    • @revilst
      @revilst 4 หลายเดือนก่อน

      Ведаю, што мультыплэер і мікратранзакцыі (на конт апошніх не ўпэўнены) выразалі. + бачыў, што баёўку трохі змянілі (тыя ж блокі). Але пабачым

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Галоўнае, каб перастылі пыжыцца з адкрытым светам і мільёнам квэстаў)

  • @usernameuserlastname8402
    @usernameuserlastname8402 4 หลายเดือนก่อน +1

    top

  • @АлексейНест
    @АлексейНест 4 หลายเดือนก่อน +3

    Ну што тут дадаць? Хіба што нічога

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Залатыя словы 🫡

  • @Nernurem
    @Nernurem 4 หลายเดือนก่อน +4

    Дрэнна, што пакуль гэтак мала каментароў. Спадзяюся, відэа завірусіцца

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Нічога. Такі шлях :)

  • @АнтонПаўлючык
    @АнтонПаўлючык 4 หลายเดือนก่อน +2

    Dragon Age Inquisition у сэрцы назаўжды)

  • @zzzpcp
    @zzzpcp 4 หลายเดือนก่อน

    Дзякуй за такое вяліэзнае відэа - капцы ціква.
    Я вось у Інквізішн не змог гуляць праз візуал - занадта яа стракатая як на мяне. Не магу ўспрымаць сур'ёзна гэтыя флюарэсцэнтныя каляры.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Так, страквтасці там шмат)

  • @Angelofdeathby
    @Angelofdeathby 4 หลายเดือนก่อน

    Грунтоўнейшая праца, дзякуй Рудзі. Хоць мае шляхі з Dragon Age і разышліся, мне было вельмі цікава.

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй за прагляд 🫡

  • @АлексейМ-п4в
    @АлексейМ-п4в 2 หลายเดือนก่อน

    Шчыра дзякуй за якасна выкананую працу! Падабайка і падпіска

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй вялікі!

  • @lukdim1983
    @lukdim1983 4 หลายเดือนก่อน +2

    DA назаўжды ў маім сэрцы

  • @skasssar
    @skasssar 4 หลายเดือนก่อน

    Я шчыра люблю ўсе часткі, нават не магу іх неяк паасобку разглядаць, бо для мяне гэта адна вялікая гульня. Разумею шмат хібаў, праз якія людзі скардзяцца, але ў мяне здарылася ў гэтыю серыю такая ўлюлюшчынасць, што я не ідэалізую, але любіць менш не магу. Перапраходзіла за ўсе расы, выбары ў гісторыі рабіла на ўсе, бо я ўжо настолькі праніклася, што некаторыя мне літаральна балюча зрабіць і я не хачу так сябе прымушаць

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Дзякуй за водгук. Я таксама не ўсе пралогі рабіў, бо за тых жа гномаў не магу. Раздражняе той Арзамар, вой, вой :)

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky 4 หลายเดือนก่อน

    самае цікавае, што у час выхаду другой драганагі выйшла цудоўная рпг - drakensang the river of time

  • @tatanachl
    @tatanachl 4 หลายเดือนก่อน +3

    Дзядзька, ты на пяткі Зуліну наступаеш з такой працягласцю відэа, ці што? 😮

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Не ведаю такога, але ж прыйшоў час іхнім нашым на пяткі наступаць :)

    • @tatanachl
      @tatanachl 4 หลายเดือนก่อน

      @@Rudzi То легенда! Як табе ПЯЦІГАДЗІННЫ агляд на Evil Within? 🥶

  • @gsc_prukol
    @gsc_prukol 4 หลายเดือนก่อน

    48:45 але історія випуску майже всіх ігор, які не черговий асасін з відкатаною розробкою, нагадують боротьбу з обставинами, невдалими рішенняи та завеликими амбіціями команди.

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky 4 หลายเดือนก่อน

    як было сорамна чытаць у час выхаду інквізіцыі , што яна рпг года (іграманія і іншыя смі), а не дзівініці. я ужо тады даваў перавагу ларыян. за гэты час біавар вельмі апапселі са сваімі эксперыментамі . але першая часта і другая( мне вельмі спадабалася камерная гісторыя) засталіся ў маім сэрцы( як і старая каманда біавар з іх другім балдурам, першым нэвэрам, першымі олд рэпаблік...).

  • @Nomad-oc3cr
    @Nomad-oc3cr 4 หลายเดือนก่อน

    Привіт з України! Круте відео.
    Як показав відносно нещодавній серіал по DA(такий собі але все ж) про серію EA не забули й будуть намагатися її якось монетизувати. Найімовірніше четверту частину все таки випустять якою б вона не була, але очевидно для Bioware це стане останнім цвяхом у труну.

    • @skasssar
      @skasssar 4 หลายเดือนก่อน

      Усё ж гісторыю трэба неяк скончыць. Адчуванне незакрытага гештальта, мяркую, не толькі ў мяне 🥲

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Тут застаецца толькі, што паглядзець на чацвёрку. Верыць распрацоўшчыкам неяк ужо позна )

    • @skasssar
      @skasssar 4 หลายเดือนก่อน

      @@Rudzi то праўда

  • @ЯўгенАндрыенка
    @ЯўгенАндрыенка 4 หลายเดือนก่อน

    Памятаю, калі выйшла навіна: рудзі звольніўся, і цалкам бярэцца за канал!
    О, падумаў я, значыць ад мяне значыць падабайка і каментарый пад кожным відэа гэтага канала і відзіка, і астатніх! І вось, прайшоў час, і гэта першая падабайка і першы камень што я пішу 😢
    Як так, я не ведаю... Капец...
    Па гульнёй:
    Першая частка , гэта нешта, сколькі гадзін я там правёў ужо і не памятаю, эх...
    Другую, гуляў, але нічога не памятаю, гульня: вжух-вжух, бэм-бэм, таму і не спадабалася.
    Ну а трэцяя, не гуляў фі...

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Дзякуй )

  • @user-vv3hqay47z
    @user-vv3hqay47z 4 หลายเดือนก่อน

    Так была ДЭ3 з самага пачатку ММО, ці гэта толькі чуткі?

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน

      Так, першая каманда якраз, што ўзялася працаваць з Frostbite, намагалася зрабіць нешта анлайнавае, але не справіліся і да іх ужо потым далучыліся астатнія распрацоўшчыкі

  • @Паўстанец
    @Паўстанец 4 หลายเดือนก่อน

    адносна нядаўна ў рэліз выйшла гульня Hades 2, таму пытанне, а ці будзе на яе агляд?

    • @Rudzi
      @Rudzi  4 หลายเดือนก่อน +1

      Я пакуль завязаў з раннімі версіямі, хопіць. Будзе рэліз - будзе размова)

    • @Паўстанец
      @Паўстанец 4 หลายเดือนก่อน

      ​@@RudziНу зараз яно хайпуе, таму й прапанаваў

  • @zhackshark934
    @zhackshark934 4 หลายเดือนก่อน

    Нiколi не гуляу, напэуна есць сэнс толькi найноушую паспрабаваць, бо графон

  • @BuroProgrammirovania
    @BuroProgrammirovania 4 หลายเดือนก่อน

    хороший обзор, жаль, не на русском(((

    • @zbyhnieupaazierski
      @zbyhnieupaazierski 4 หลายเดือนก่อน

      dobry kamientar, škada, nie ad razumnaha čałavieka(((

    • @BuroProgrammirovania
      @BuroProgrammirovania 4 หลายเดือนก่อน

      @@zbyhnieupaazierski ой да ладно, почему)
      Автор просто хороший контент делает, была бы больше аудитория

    • @zbyhnieupaazierski
      @zbyhnieupaazierski 4 หลายเดือนก่อน

      @@BuroProgrammirovania "Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй" У. Караткевіч

    • @Laduk_
      @Laduk_ 4 หลายเดือนก่อน

      Эх, а было б відэа на англійскай быў бы максімум аўдыторыі😢​@@BuroProgrammirovania

    • @Zmitrok13
      @Zmitrok13 26 วันที่ผ่านมา

      @@BuroProgrammirovania, субтытры ёсць, пераклад даступны. А што да аўдыторыі, дык гэта асэнсаванае аўтарскае рашэнне. Беларускамоўнага кантэнту вельмі не хапае, вялікі дзякуй Рудзі за яго высілкі.