Як пачаў слухаць выпуск, думаў спытацца пра пераклад гульні словаў (ці даводзілася з такім сутыкацца), але Вы ўзгадалі пра гэта самі, хоць і коратка. Мне здаецца цікавым, што (калі разважаць пра пераклады ўвогуле) бывае ня тое, каб гульня словаў, а, ня ведаю, пэўная думка, якая родзіцца з своесаблівага паняційнага апарату канкрэтнай мовы, калі для пэўнага панятку існуе асобнае слова ці не існуе. Хіба гэта таксама гульня словаў, але нейкі досыць спэцыфічны ейны выпадак. Праілюструю тое, аб чым так няўмела спрабую сказаць, на наступным прыкладзе (бо сутыкнуўся з такім у адным з твораў В. Такарчук, а іншай замежнай літаратуры на мове арыгіналу не чытаў). Спачатку вядзецца пра тое, што не існуе жаночага адпаведніку слову “мудрэц”, а напрыканцы падсумоўваецца: Ale najbardziej niepokoi mnie słowo „usynowić”, bo nie istnieje „ucórzenie”. Bóg usynowił człowieka (у дачыненьні да дзяўчынак, відаць, ужываецца толькі нэйтральнае “adoptować”). У партугальскім перакладзе гэты фрагмэнт прапушчаны. У ангельскім, як ня дзіўна, - прапушчаная цэлая адпаведная глава (яна вельмі маленькая). Французкі перакладчык (зусім не па-элеганцку, як можна было чакаць ад французаў) наўпрост тлумачыць арыгінальную думку, пазначыючы ў дужках, што usynowić= adopter (нават не дзе-небудзь ў заўвагах, а па тэксьце). Па-італьянску пераклад гучыць прыблізна як: Аднак, найбольш мяне злуе выраз “чакаць дзіцёнка” (т.б. хлопчыка), нібыта новая істота абавязкова мусіць быць асобай мужчынскага полу [Tuttavia, quella che più mi irrita è l’espressione “aspettare un bambino”, come se la nuova creatura dovesse necessariamente essere un maschio]. А ўстаўка пра Бога прапушчаная. Па-руску фрагмэнт выглядае як: Но больше всего меня беспокоит слово “безотцовщина”, ибо нет женского соответствия «безматеринщина». Господь Бог стал нам Отцом (тут ужо арыгінальны сэнс перададзены, здаецца,у досыць поўнай меры сродкамі рускай мовы). На беларускую можна было б перакласьці або як у рускім варыянце, або (напрыклад): І ўсё ж такі больш за ўсё мяне непакоіць слова “сыноўства”, бо не існуе слова “дачкоўства”. Чалавек пакліканы да ласкі Божага сыноўства (вось толькі ня ўпэўнены, ці сапраўды не існуе слова “дачкоўства”, прынамсі яно, мусіць, не надта распаўсюджанае). І ў такога кшталту выпадках, на маю думку, асабліва яскрава адчуваецца, што перакладчык ёсьць аўтарам твору на ўласнай мове. Здаецца, такое акрэсьленьне небеспадстаўнае. І, такім чынам, Вы зьяўляецеся, так бы мовячы, аўтаркай беларускага “Зьзяньня”, якое адначасова й Кінгаўскае (перш за ўсё), і Вашае (у істотнай ступені). Выбачаюся, што так адхіліўся ад тэмы відэа. Тым больш я не чытаў Стывена Кінга. Дзякуй за магчымасьць пачытаць па-беларуску; калі ня я, то іншыя змогуць прачытаць і абавязква прачытаюць.
🎉🥳🥳🥳
Слава Макароннаму Монстру і Стывену Кінгу!
Як пачаў слухаць выпуск, думаў спытацца пра пераклад гульні словаў (ці даводзілася з такім сутыкацца), але Вы ўзгадалі пра гэта самі, хоць і коратка.
Мне здаецца цікавым, што (калі разважаць пра пераклады ўвогуле) бывае ня тое, каб гульня словаў, а, ня ведаю, пэўная думка, якая родзіцца з своесаблівага паняційнага апарату канкрэтнай мовы, калі для пэўнага панятку існуе асобнае слова ці не існуе. Хіба гэта таксама гульня словаў, але нейкі досыць спэцыфічны ейны выпадак. Праілюструю тое, аб чым так няўмела спрабую сказаць, на наступным прыкладзе (бо сутыкнуўся з такім у адным з твораў В. Такарчук, а іншай замежнай літаратуры на мове арыгіналу не чытаў). Спачатку вядзецца пра тое, што не існуе жаночага адпаведніку слову “мудрэц”, а напрыканцы падсумоўваецца:
Ale najbardziej niepokoi mnie słowo „usynowić”, bo nie istnieje „ucórzenie”. Bóg usynowił człowieka (у дачыненьні да дзяўчынак, відаць, ужываецца толькі нэйтральнае “adoptować”).
У партугальскім перакладзе гэты фрагмэнт прапушчаны. У ангельскім, як ня дзіўна, - прапушчаная цэлая адпаведная глава (яна вельмі маленькая). Французкі перакладчык (зусім не па-элеганцку, як можна было чакаць ад французаў) наўпрост тлумачыць арыгінальную думку, пазначыючы ў дужках, што usynowić= adopter (нават не дзе-небудзь ў заўвагах, а па тэксьце).
Па-італьянску пераклад гучыць прыблізна як: Аднак, найбольш мяне злуе выраз “чакаць дзіцёнка” (т.б. хлопчыка), нібыта новая істота абавязкова мусіць быць асобай мужчынскага полу [Tuttavia, quella che più mi irrita è l’espressione “aspettare un bambino”, come se la nuova creatura dovesse necessariamente essere un maschio]. А ўстаўка пра Бога прапушчаная.
Па-руску фрагмэнт выглядае як: Но больше всего меня беспокоит слово “безотцовщина”, ибо нет женского соответствия «безматеринщина». Господь Бог стал нам Отцом (тут ужо арыгінальны сэнс перададзены, здаецца,у досыць поўнай меры сродкамі рускай мовы).
На беларускую можна было б перакласьці або як у рускім варыянце, або (напрыклад): І ўсё ж такі больш за ўсё мяне непакоіць слова “сыноўства”, бо не існуе слова “дачкоўства”. Чалавек пакліканы да ласкі Божага сыноўства (вось толькі ня ўпэўнены, ці сапраўды не існуе слова “дачкоўства”, прынамсі яно, мусіць, не надта распаўсюджанае).
І ў такога кшталту выпадках, на маю думку, асабліва яскрава адчуваецца, што перакладчык ёсьць аўтарам твору на ўласнай мове. Здаецца, такое акрэсьленьне небеспадстаўнае. І, такім чынам, Вы зьяўляецеся, так бы мовячы, аўтаркай беларускага “Зьзяньня”, якое адначасова й Кінгаўскае (перш за ўсё), і Вашае (у істотнай ступені).
Выбачаюся, што так адхіліўся ад тэмы відэа. Тым больш я не чытаў Стывена Кінга. Дзякуй за магчымасьць пачытаць па-беларуску; калі ня я, то іншыя змогуць прачытаць і абавязква прачытаюць.