Bellit
Bellit
  • 139
  • 27 189
Падкаст Bellit. 139. КК Анягож: Не маветон, а днішча (вынікі 2024 года)
У новым выпуску падкаста КК Анягож сабраўся ў поўным складзе, каб падзяліцца з вамі найлепшым і найгоршым прачытаным у 2024 годзе.
Згаданае ў выпуску:
05:50 - Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»: knihauka.com/sizif
08:06 - Edith Eva Eger «The Choice»
12:14 - Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак»: knihauka.com/pacalunak2
16:15 - Brandon Sanderson «The Way of Kings»
25:08 - David Grinspoon, Alan Stern «Chasing New Horizons: Inside the Epic First Mission to Pluto»
35:09 - Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба»: knihauka.com/kapitan_liatuczaja_ryba_baharevich
42:48 - Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск»: knihauka.com/remarque_corny_abielisk
54:09 - Michael Harris «The End of Absence: Reclaiming What We've Lost in a World of Constant Connection»
01:07:46 - Георгий Служитель «Дни Савелия»
01:18:46 - Jeanette Winterson «Why Be Happy When You Could Be Normal?»
01:28:00 - Стывен Кінг «Ззянне»: knihauka.com/king_zziannie
01:38:56 - Жазэфіна Марк «Трымайся, Трусік!»: knihauka.com/trymajsia_trusik
01:46:09 - Лінэ Нагель Ільвісокер «Мой свет растае»: knihauka.com/moj_sviet_rastaje
01:52:29 - Роберт Желязны «Хроники Амбера»
02:01:19 - Крис Смит, Бек Эванс «Дойти до точки: Как преодолеть писательский блок и создавать тексты без мучений и боли»
02:03:53 - Уоррен Эллис, Дэрик Робертсон «Трансметрополитен»
***
Падтрымаць праект:
- www.patreon.com/bellit
- 4916989643601197 (Priorbank)
- 726027383 (BLIK)
Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199
bellitpost@gmail.com
nasta_bellit
มุมมอง: 352

วีดีโอ

Падкаст Bellit. 138. Літнавіны: прэміі, забарона кніг і кніжны цікток
มุมมอง 29314 วันที่ผ่านมา
У новым выпуску пагаворым пра кніжныя навінк навіны лістапада-снежня 2024 года. Згаданае ў выпуску: 02:04 - «Эпас пра Гільгамеша»: kniger.by/shop/эпас-пра-гільгамеша/ 03:15 - Вінцэсь Мудроў «Нафтаград»: kniger.by/shop/нафтаград/ 04:00 - Міхал Бараноўск «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі» 05:14 - Ксенія Шталенкова «Пабудзіць прынцэсу»: kniger.by/shop/пабудзіць-прынцэсу/ 06:36 - Любоў Сіву...
137. Педагагічнае пекла (КК Анягож: Станіслаў Ракус «Нататкі ў плыні часу»)
มุมมอง 2072 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску мы з Сярожам нарэшце давол скептычна выказваемся пра кнігу, якую абрал для чарговай сходк КК Анягож. Чытаць не раім, але выпуск паслухайце :) Згаданае ў выпуску: Станіслаў Ракус «Нататк ў плын часу»: tn.by/product/natatki-u-plyni-casu/ Наступнай мы чытаем усю «Палескую трылогію» Івана Мележа («Людз на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»). Падтрымаць праект: - www.patre...
Падкаст Bellit. 136. Прэмія Гедройця 2024
มุมมอง 3592 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску расказваю пра ўсе 6 кніг з кароткага спісу сёлетняй Прэмі Гедройця. giedroyc.penbelarus.org/ Згаданае ў выпуску: 03:26 - Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце»: knihauka.com/volnery1_ebook 26:44 - Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2»: knihauka.com/pacalunak2 электронная кніга: knihauka.com/pacalunak2_ebook 36:45 - Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»: knihauka....
Падкаст Bellit. 135. Я ў патоку, я ў рэсурсе
มุมมอง 2162 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску раскажу, адкуль узяўся выраз «я ў патоку, я ў рэсурсе», чаму важна вывучаць гісторыю сваёй сям’і, а таксама паскарджуся на дрэнны раман. Згаданае ў выпуску: 01:46 - Mihály Csíkszentmihályi «Flow: The Psychology of Optimal Experience» 16:30 - Tibor Fischer «Under the Frog» 17:10 - Tibor Fischer «Voyage to the End of the Room» 24:33 - Noémi Orvos-Tóth «Los, który dziedziczysz. Jak...
Падкаст Bellit. 134. Літнавіны: Нобель, памылкі і забароны
มุมมอง 2793 หลายเดือนก่อน
(вокладка засталася ад папярэдняга выпуска) У новым выпуску я дзялюся эмоцыям ад літаратурных мерапрыемстваў, якія наведала ў кастрычніку, расказваю пра кніжныя навінк апошнія навіны беларускай сусветнай літаратуры. Згаданае ў выпуску: 25:18 - Яраслаў Гжэндовіч «Гаспадар Ледзянога Саду», папярэдн заказ: knihauka.com/pl/c/Preorder/21 28:23 - Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу» 29:16 - Пав...
Падкаст Bellit. 133. Доўгая дарога ў дзюнах (госць - выдавец Андрэй Янушкевіч)
มุมมอง 4423 หลายเดือนก่อน
Пагаварыл з выдаўцом Андрэем Янушкевічам пра жаданне вярнуцца да гістарычнай дзейнасці, пра кнігі, якія ён чытаў у дзяцінстве, пра лёс беларускага Гары Потэра, пра тое, як стаць перакладчыкам выдавецтва. А таксама абмеркавал анонсы кніг, якія выйдуць у нашым выдавецтве. 04:12 - Альгерд Бахарэвіч «Папяровы Голем» у продажы з 18 кастрычніка 08:14 - Рэй Брэдберы «Марсіянскія хронікі» ў продажы з л...
Падкаст Bellit. 132. Літнавіны: вершы Толкіна, рабаўнік-інтэлектуал і забаронены Купала
มุมมอง 2724 หลายเดือนก่อน
З новага выпуска вы даведаецеся, якую вядомую польскую пісьменніцу я сустрэла на вуліцы Варшавы, як верш беларускага класіка стаў экстрэмісцкім, што адбылося на вуліцы Макаёнка ў Мінску, што Джордж Марцін змяніў бы ў сваіх творах. Гэтыя іншыя навіны, а таксама навінк беларускага кнігавыдання ў новым выпуску літнавін. Згаданае ў выпуску: 04:32 - Катажына Бонда «Акулярнік» 08:46 - Восіп Мандэльш...
Падкаст Bellit. 131. Нязручная рэчаіснасць (КК Анягож: Саша Філіпенка «Крэмулятар»)
มุมมอง 2464 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску падкаста КК Анягож збіраецца ў няпоўным складзе, але цяпер вы, патроны, маеце магчымасць далучыцца да выпускаў. На Патрэоне з’явілася магчымасць падтрымаць падкаст на $ 100 даляраў за гэта стаць трэцім удзельнікам падкаста. А ў сённяшнім выпуску мы з Сярожам абмеркавал раман Сашы Філіпенк «Крэмулятар», беларуск пераклад якога нядаўна выйшаў у выдавецтве Gutenberg. Купіць кнігу:...
Падкаст Bellit. 130. Выпуск-дэментар
มุมมอง 3185 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску рэальная гісторыя жанчыны, якая перажыла Халакост, кніга пра трагедыю на Нямізе драмы аднаго мястэчка, якое жыве хакеем. Згаданае ў выпуску: 27:36 - Edith Eger «The Choice» 54:00 - Саша Філіпенка «Былы сын»: gutenbergpublisher.eu/shop/byly-syn/ 01:02:55 - Fredrik Backman «Miasto niedźwiedzia» Падтрымаць праект: - www.patreon.com/bellit - 4916989643601197 (Priorbank) - 726027383...
Падкаст Bellit. 129. Літнавіны: канец «Гульні тронаў» і underconsumption core
มุมมอง 5096 หลายเดือนก่อน
У сённяшнім выпуску вы даведаецеся, якая беларуская кніга трапіла ў спіс «100 найлепшых кніг ХХІ ст.» ад New York Times, кал ўжо Джордж Марцін выпусціць фінал «Гульн тронаў», а таксама якія навінк з’явіліся на беларускім кніжным рынку. Згаданае ў выпуску: 04:48 - Гагар Янай «Скрадальнік лекаў»: shafa-minsk.by/be/shop/books/xudozhestvennaya-literatura/sovremennaya-proza/skradalnik-lekaў-leviyata...
Падкаст Bellit. 128. Секта сведкаў Зінаіды Юр’еўны
มุมมอง 3896 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску вас чакае чорны гумар ад супрацоўнікаў кампані па вырабе помнікаў, прыгоды кандуктарк грамадскага транспарту, гісторыя кілера, як сабраўся на пенсію, страшная гісторыя пра адваротны бок славы. Згаданае ў выпуску: 35:17 - Каміла Цень «Я прыду за табой у аўгусце»: knihauka.com/pl/p/Я-прыду-за-табой-у-аўгусце-Каміла-Цень/70 43:25 - Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск»: knihauka.com/p...
Падкаст Bellit. 127. Літнавіны: помнік Быкаву і індыйскія законы
มุมมอง 2466 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску вы даведаецеся навіны некаторых літаратурных прэмій, ц дамагліся гродзенцы помніка Васілю Быкаву за што індыйскай пісьменніцы на радзіме пагражае турма. Згаданае ў выпуску: 33:40 - інтэрнэт-крама Фонда Камунікат: kamunikat.shop/ 33:52 - інтэрнэт-крама выдавецтва Hochroth Minsk: minsk.hochroth.eu/be/ 34:45 - Зміцер Дзядзенка «Гульн Цырцэі»: kamunikat.shop/прадукт/гульні-цырцэі/ ...
Падкаст Bellit. 126. Вынікі паўгоддзя
มุมมอง 2917 หลายเดือนก่อน
У новым выпуску падкаста падводжу кніжныя вынік паўгоддзя расказваю пра найгоршыя найлепшыя кнігі, самыя атмасферныя самыя кардонныя. Згаданае ў падкасце: 06:43 - Тадэвуш Далэнга-Мастовіч «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»: shafa-minsk.by/be/shop/books/xudozhestvennaya-literatura/sovremennaya-proza/karera-mikadzima-dyzmy-tadevush-dalenga-mastovich/ 11:18 - Ліяна Марыярц «Apples never fall» 17:20 - По...
Падкаст Bellit. 125. «Жыццё - гэта не віхлі-піхлі» (КК Анягож: «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»)
มุมมอง 2987 หลายเดือนก่อน
На чарговай сходцы КК Анягож абмяркоўваем кнігу, герой якой дзякуючы збегу абставін атрымлівае галавакружную кар’еру. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»: shafa-minsk.by/be/shop/books/xudozhestvennaya-literatura/sovremennaya-proza/karera-mikadzima-dyzmy-tadevush-dalenga-mastovich/ Падтрымаць праект: - www.patreon.com/bellit - 4916989643601197 (Priorbank) - 726027383 (BLIK) Пытанн...
Падкаст Bellit. 124. Літнавіны: свабода кнігавыдання, пакуты Серадзем’я і юбілей 1984
มุมมอง 3158 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 124. Літнавіны: свабода кнігавыдання, пакуты Серадзем’я юбілей 1984
Падкаст Bellit. 123. Спецвыпуск КК Анягож: Стывен Кінг «Ззянне»
มุมมอง 2628 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 123. Спецвыпуск КК Анягож: Стывен Кінг «Ззянне»
Падкаст Bellit. 122. Літнавіны: знікненне Скарыны і хцівыя сыны Маркеса
มุมมอง 2118 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 122. Літнавіны: знікненне Скарыны хцівыя сыны Маркеса
Падкаст Bellit. 121. Вулканы, шклатара і іншыя навалы
มุมมอง 3049 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 121. Вулканы, шклатара іншыя навалы
Падкаст Bellit. 120. Трывожныя людзі і клініка мінулага
มุมมอง 2849 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 120. Трывожныя людз клініка мінулага
Падкаст Bellit. 119. Літнавіны: дыснэйфікацыя, плагіят і пяціметровы Купала
มุมมอง 2469 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 119. Літнавіны: дыснэйфікацыя, плагіят пяціметровы Купала
Падкаст Bellit. 118. КК Анягож: Прыгоды неадэкватнай інфантыльнай лафірынды («Гарэзлівы пацалунак»)
มุมมอง 31510 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 118. КК Анягож: Прыгоды неадэкватнай інфантыльнай лафірынды («Гарэзлівы пацалунак»)
Падкаст Bellit. 117. Сакрэты кнігавыдання і перамога духу на целам
มุมมอง 25010 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 117. Сакрэты кнігавыдання перамога духу на целам
Новы выпуск падкаста Bellit. 116. Каханне ў эпоху нянавісці
มุมมอง 21510 หลายเดือนก่อน
Новы выпуск падкаста Bellit. 116. Каханне ў эпоху нянавісці
Падкаст Bellit. 115. Літнавіны: новы Вядзьмар і дарагія абдрукоўкі
มุมมอง 26911 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 115. Літнавіны: новы Вядзьмар дарагія абдрукоўкі
Падкаст Bellit. 114. «Час писати нові вірші»
มุมมอง 24311 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 114. «Час писати нов вірші»
Падкаст Bellit. 113. «Яшчэ не вырасла тая бярозка, на якой вы мяне будзеце вешаць»
มุมมอง 38011 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 113. «Яшчэ не вырасла тая бярозка, на якой вы мяне будзеце вешаць»
Падкаст Bellit. 112. Вярцеў ён усіх на качарзе (КК Анягож: Кузьма Чорны «Пошукі будучыні»)
มุมมอง 29611 หลายเดือนก่อน
Падкаст Bellit. 112. Вярцеў ён усіх на качарзе (КК Анягож: Кузьма Чорны «Пошук будучыні»)
Падкаст Bellit. 111. Літнавіны: новы раман Алексіевіч, прэмія для ChatGPT і белліт за мяжой
มุมมอง 322ปีที่แล้ว
Падкаст Bellit. 111. Літнавіны: новы раман Алексіевіч, прэмія для ChatGPT белліт за мяжой
Падкаст Bellit. 110. Снег поштай і трылер пра кнігавыданне
มุมมอง 294ปีที่แล้ว
Падкаст Bellit. 110. Снег поштай трылер пра кнігавыданне

ความคิดเห็น

  • @yuliyamroia
    @yuliyamroia 8 วันที่ผ่านมา

    А за найлепшую кнігу майго 2024га - дзякуй Сярожы. Калі не памыляюся, пра Benedict Wells - Hard Land я ад яго пачула.

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 6 วันที่ผ่านมา

      @@yuliyamroia о, гэтую кнігу летась і мне Сярожа адкрыў)

  • @yuliyamroia
    @yuliyamroia 8 วันที่ผ่านมา

    З Аазісам яшчэ віламі па вадзе (ці не перасварацца яны да рэюніана), а Анягож ужо змог. 🎉

  • @jhongolt5110
    @jhongolt5110 8 วันที่ผ่านมา

    Кніга-бясячка - "Час сэканд-хэнд🤬 Кніга-расчараванне - "Нічые". Андрэй Федарэнка😏 Адкрыццё года - Фолькер Кутчэр❤️. Персанаж года - Жорж Панімірскі - граф, брат Ніны, што, лічыўся псіхічна хворым, за тое,што адразу скеміў,хто такі Дызма🧐

  • @MilanKrynicovič
    @MilanKrynicovič 8 วันที่ผ่านมา

    👏👏👏

  • @MilanKrynicovič
    @MilanKrynicovič 8 วันที่ผ่านมา

    👏👏👏👏👏

  • @abyiakava
    @abyiakava 12 วันที่ผ่านมา

    не чытаў гэтую кнігу, але слухаць вашыя думкі было цікава)

  • @marliak1642
    @marliak1642 14 วันที่ผ่านมา

    Дзякуй, што расказалі пра Гільгамеша. Добрая навіна. Дзіўна, што ня чула пра гэта раней. Ды і пра іншыя кнігі, якія, як я бачу, прадае Кнігаўка, не было ніякіх навін, хаця на Кнігаўку я падпісаная ў тэлеграме

  • @Наталля-ю1ъ
    @Наталля-ю1ъ 20 วันที่ผ่านมา

    Ура, дачакаліся!!!

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk 20 วันที่ผ่านมา

    Ого, я меркаваў пра нас ужо крыху забыліся

  • @antonhapanovic3377
    @antonhapanovic3377 20 วันที่ผ่านมา

    новы падкасціііік😍

  • @izzi_k
    @izzi_k 20 วันที่ผ่านมา

    💛💛💛

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk 27 วันที่ผ่านมา

    Куанґ 🤩. Я заўзею па ейнаму Бабілёну сярод таго, што ўжо пасьпеў пачытаць

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

    Думка пра неіндывідуальнасьць твораў зайшла вельмі. Я думаў пра гэта насамрэч доўга. Шкада, што ня маем добрай жанравай літаратуры насамрэч

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

    Пра 60 моў - Васіль Быкаў амаль на столькі ж моў перакладзены)

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

    Мне вугорскія пісьменьнікі з гэтымі "звольнілі пасьля прыходу камуністычнай партыі" нагадала мне нашых расстраляных паэтаў

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

    51:11 Конрад Валенрод Адама Міцкевіча прыгадаў А шчэ Конрадам уласна Міцкевіч сябе называў

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

    48:48 Слухаю праз два месяцы. Маё пытаньне. Нават забыўся, што наогул нешта спытваў на падкаст :)

  • @TheRyreH
    @TheRyreH หลายเดือนก่อน

    Водгук ад слухача аб “лепшым снатворным” - топ)

  • @Кнігалюб
    @Кнігалюб 2 หลายเดือนก่อน

    Даражэнькія, а што ж вы робіце? Куды вы зноў падзелі Насту А. (альбо ўжо не А.?)? Неяк сумнавата без яе 😢

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 2 หลายเดือนก่อน

      @@Кнігалюб Цяпер яна Наста С.) Усё добра, магчыма, вы яе яшчэ тут пачуеце :) ну і хутка новы выпуск падкаста Кніжная Шафа, дзе Насты шмат

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 2 หลายเดือนก่อน

    Дзякуй! Пасьля выпуску захацелася прачытаць Акудовіча) Наконт побытавых слоў згодны: лічу што трэба забіраць усё, што добра кладзецца) Мне ў чэскай падабаюцца баруўкі (дурніцы) і мычка (посудамыйка)

  • @nathnenne505
    @nathnenne505 2 หลายเดือนก่อน

    У мяне так было з Стаматолагам, ( пра 2+2=4) то бок гэта Стаматолаг і Я. Карацей быў проста выбух😅

  • @YauheniBiankouski
    @YauheniBiankouski 2 หลายเดือนก่อน

    Выдатны выпуск, вялікі дзякуй за пасвечаны час і зробленую працу.

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 2 หลายเดือนก่อน

      @@YauheniBiankouski дзякуй за добрыя словы!

  • @barys_licvinczuk
    @barys_licvinczuk 2 หลายเดือนก่อน

    Пасьпеў даглядзець выпуск за 50 хвілін да прэміі Я абсалютна дакладна хачу пачытаць Вольнераў

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 2 หลายเดือนก่อน

      @@barys_licvinczuk ухваляю жаданне:)

    • @nathnenne505
      @nathnenne505 2 หลายเดือนก่อน

      Яны неверагодныя!

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 2 หลายเดือนก่อน

    Падобна, што першая кніга - гэта Life is Strange: True Colors здаровага чалавека

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 2 หลายเดือนก่อน

      @@TheRyreH пайшла гугліць :)

  • @Бульбаед-ц1ь
    @Бульбаед-ц1ь 2 หลายเดือนก่อน

    Больш літаратурных прэмій богу літаратурных прэмій

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 2 หลายเดือนก่อน

      @@Бульбаед-ц1ь прэмій хутка будзе больш, чым кніжак за год выходзіць)

  • @andreidubovik9797
    @andreidubovik9797 2 หลายเดือนก่อน

    Чытаў гадоў семь таму ў беларускім перакладзе "Страчаны лёс" Імрэ Картэса - венгерскага пісменніка. Здаецца, Галіяфы выдалі калі не памыляюся. Кніга мяне тады вельмі ўразіла. Наогул, шчыра кажучы, адзін з самых моцных твораў што давялося чытаць па-беларуску. Ды і не толькі па-беларуску.

  • @BlackToad-or8fh
    @BlackToad-or8fh 3 หลายเดือนก่อน

    Шкада, што адзін з галоўных выдаўцоў белліту глыбока “советскій человек”. І мы яшчэ дзівімся, як гэта вэстэрны так чапляюцца за расейскую “велікую культуру” 😕

  • @random_7129
    @random_7129 3 หลายเดือนก่อน

    Дзень добры! старая вокладка засталася ад 133 выпуску ;)

  • @ZmicierBartosik
    @ZmicierBartosik 3 หลายเดือนก่อน

    Пане Андрэю, а як жа "Вянок" Багдановіча? Ці "Рунь" Гарэцкага? Кнігі выдадзеныя ў Расійскай імперыі.

  • @ZmicierBartosik
    @ZmicierBartosik 3 หลายเดือนก่อน

  • @Małatok
    @Małatok 3 หลายเดือนก่อน

    Гаспадар ледзянога саду! Е-е-е!!! Перадайце Янушкевічу, што ён афігенны)

  • @dd3655
    @dd3655 3 หลายเดือนก่อน

    "Кароль" Твардаха гэта на маю думку шэдэўр, вельмі шкада, што твор недаацэнены 😢

  • @dd3655
    @dd3655 3 หลายเดือนก่อน

    Файны госць! Вельмі цікава было паслухаць. Дзякуй!

  • @maksimv.aliaksandrau2950
    @maksimv.aliaksandrau2950 3 หลายเดือนก่อน

    еее, дачакаўся ГЛС!

  • @andreidubovik9797
    @andreidubovik9797 3 หลายเดือนก่อน

    Каментар вам для прасоўвання відоса 🙂

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 3 หลายเดือนก่อน

    Пасьля праслухоўваньня падкасту ў мяне засталося толькі адно пытаньне - дык ці будзе Гары Потэр па-беларуску?😅

    • @Małatok
      @Małatok 3 หลายเดือนก่อน

      “Кніжка, якая выйшла”

    • @barys_licvinczuk
      @barys_licvinczuk หลายเดือนก่อน

      Будзе, як відно

  • @VadzimKatsiol
    @VadzimKatsiol 3 หลายเดือนก่อน

    Ну то калі мы супраць пірацкіх перакладаў кніг на беларускую мову, то можа давайце не будзем крывадушнічаць і будзем зачыняць кінакіпу, анібел, мой родны гук, кавярню і ўсе іншыя праекты якія займаюцца перакладамі на беларускую мову. Зразумела чаму пан Янушкевіч сочыць за стварэннем пірацкага кантэнту ў галіне кніг....

    • @Roswellap1
      @Roswellap1 3 หลายเดือนก่อน

      і няхай хоць скажа, што ён ходзіць сачыць за стварэннем пірацкага кантэнту ў галіне кніг не толькі тых, на якія ягонае выдавецтва набыла правы, а яшчэ і тых да якіх ён не мае ніякага дачынення. "Не шутите с авторским правом", працытую я. Як нажаль толькі, што спадар выдаліў усе свае паведамленні з нашай суполкі і агульны чат з мной.

    • @TheRyreH
      @TheRyreH 3 หลายเดือนก่อน

      Дзіўная прад’ява - быццам гэта пан Янушкевіч ладзіць кінакіпу, анібел і г.д. Калі ты займаешся ліцэнзаванымі перакладамі і выдавецтвам - гэта лагічна выступацьсупраць ці як мінімум не падтрымліваць пірацтва. Няўжо такія элементарныя рэчы могуць быць незразумелыя?)

    • @VadzimKatsiol
      @VadzimKatsiol 3 หลายเดือนก่อน

      @@TheRyreH То-бок вы лічыце нормай калі якая небудзь група аматараў якога небудзь кніжнага сусвета вырашае перакласці кнігу на беларускую мову, марнуе на гэта свой час, грошы, сілы. Выкладае гэта ў вольны доступ бясплатна, а прыходзіць чалавек у якога сваё выдавецтва і пачынае гэтай групе аматараў пагражаць судамі, прыкрываючыся адсутнасцю ў гэтай групы аўтарскіх правоў на гэтую кнігу? То давайце тады так рабіць не толькі з кнігамі, а з усім кантэнтам які робіцца на беларускай мове без дазволу стваральніка арыгінала.

    • @VadzimKatsiol
      @VadzimKatsiol 3 หลายเดือนก่อน

      Вялізарны рэспект пану Янушкевічу за ягоную працу ў галіне выдавецтва кніг. Але казаць " вы не можаце рабіць аматарскі пераклад кніг, таму што я пайду ў выдавецтва і вы пойдзеце ў суд" ну гэта неяк ужо тумач.

    • @TheRyreH
      @TheRyreH 3 หลายเดือนก่อน

      @@VadzimKatsiol Шчыра кажучы, так - я лічу нармальнай апісаную вамі сытуацыю. Бо пірацтва падрывае эканоміку легальнага выдавецтва і робіць складаным ці немагчымым супрацу. Што тычыцца іншых тыпаў кантэнту: калі б існавала легальная альтэрнатыва тыпу дубляваных ці прафэсійных шматгалосых агучак, якія можна было б легальна спажываць у кінатэатрах Беларусі ці праз анлайн сэрвісы кшталту Netflix ці HBO, і ўмоўны Анібел супрацоўнічаў афіцыйна з гэтымі сэрвісамі і такім чынам мог бы зарабляць - то я б таксама падтрымаў іх у тым, каб рабіць агучкі легальна. Але цяпер не існуе нікога і нічога, каму б пірацкія акучкі псавалі б бізнэс

  • @ub1410
    @ub1410 3 หลายเดือนก่อน

    спадзяюся да Шафы Брэдберы даедзе❤

  • @xkascevic9256
    @xkascevic9256 3 หลายเดือนก่อน

    Цікава! Дзякуй! І таксама - сумна…

  • @urliby
    @urliby 4 หลายเดือนก่อน

    Я вось таксама з бярэзінскага раёну, Міластава. Зараз буду ўсім казаць што я зямляк Насты )))

  • @andreidubovik9797
    @andreidubovik9797 4 หลายเดือนก่อน

    "Тры таварышы" былі першай кнігай Рэмарка, якую я прачытаў. Гэта было ў мае напэўна, пятнаццаць. З той пары Рэмарк стаў самым улюблёным маім пісменнікам. Добра што нядаўна з'явілася магчымасць па-беларуску прачытаць "Чорны абеліск" - адзін з лепшых яго раманаў на мой погляд. Яшчэ мне спадабаліся "Время жить и время умирать", "Возлюби ближнего своего" і... "Тры таварышы" )) Усяго я недзе 12-13 яго кніжак прачытаў.

  • @MarharytaKarol
    @MarharytaKarol 4 หลายเดือนก่อน

    запытайце ў бонды, што за дзіч з пералівам крыві ў канцы акулярніка!

    • @MarharytaKarol
      @MarharytaKarol 4 หลายเดือนก่อน

      Кандыцыянеры зло! +30 налейпшае надвор'е!

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 4 หลายเดือนก่อน

    Пачаў слухаць падкаст, але пасьля вашай прадмовы паставіў на паўзу каб спачатку прачытаць кнігу. І вось дачытаў і даслухаў. Наконт спрэчкі аб стасунках Івана і Таі (дарэчы, яе імя “Тая” рытмуецца з “тым бокам”) згодны зь Сяргеем, што на рамантычную лінію паміж імі аўтарка намякае і інтрыгу захоўвае - што выглядае крыху дзіўна. І згодны з вашым слухачом, які расчараваўся ў канцоўцы - вельмі цікавы сьвет выбудоўваўся, у які хацелася б яшчэ вярнуцца. А яго раз-два - і перакрэсьлілі(

  • @annko1908
    @annko1908 4 หลายเดือนก่อน

    Эх, гляджу, у Сярожы ўжо чарга з фанатак з імем Аня. Буду апошняй)) Мрыю пра свой кк з сябрамі - праслухоўванне вашых размоў спрыяе. Дзякую за больш чым гадзіну узнятага настрою і чакаю вяртанне Насты.

  • @YauheniBiankouski
    @YauheniBiankouski 4 หลายเดือนก่อน

    Паслухаў "Бандара", можа ў мяне няправільнае ўспрыманне, але ўспомнілася з іншага твора "Ты - гэта не твая праца". Шэрлак Брэтта таксама вельмі добры, да і сама экранізацыя выграе дзякуючы колькасці серый.

  • @ZmicierBartosik
    @ZmicierBartosik 4 หลายเดือนก่อน

    Дзякуй за перадачу. Наконт Ліванава. Мне здаецца, савецкі глядач любіць той фільм ня столькі за работу Ліванава, колькі за Дашкевіча. Проста актора на экране бачна, а музыка ідзе фонам. А яна, музыка Уладзіміра Дашкевіча, там грае галоўную ролю.

  • @СтепанКорф
    @СтепанКорф 4 หลายเดือนก่อน

    Усяго 100 даляраў? Оо

    • @bellit_padkast
      @bellit_padkast 4 หลายเดือนก่อน

      спрабую зразумець, ці з сарказмам напісанае гэтае паведамленне)

    • @СтепанКорф
      @СтепанКорф 4 หลายเดือนก่อน

      @@bellit_padkast не, тут шчырая радасць

  • @nathnenne505
    @nathnenne505 5 หลายเดือนก่อน

    Гэта шэдэўр! Я павыпісвала сабе пару старонак смачных слоў. Ці можа гэта Побытавая Параноя?)))

  • @ggulina7116
    @ggulina7116 5 หลายเดือนก่อน

    OMG! Я толькі што прачытала Крэмулятар на адному дыханне і тут БАЦ ваш падкаст. Інтересна будзе паслухаць вашы ацэнкі.

  • @ShukanovArtyom
    @ShukanovArtyom 5 หลายเดือนก่อน

    Вось бы быў беларускі хардкорны сайфай, чаму ніхто не выдае