Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 12 พ.ย. 2024
  • Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.
    0:54 - Як гурт «Мроя» запісваў першы альбом у сярэдзіне 1980-х і якога абсталяваньня ў канцы 1980-х не было на дзяржаўным радыё ў Беларусі, хоць на Захадзе гэта было пашырана ўжо ў 1960-я.
    5:12 - Без чаго з сучасных тэхналёгій гуказапісу і працы з гукам ужо цяжка ўявіць свае канцэрты і працу ў студыі.
    6:10 - Ад чаго з сучасных тэхналёгій Лявон Вольскі адмаўляецца.
    8:33 - Спрэчкі пра гук. Дзе мяжа паміж «паўнамоцтвамі» музыкі-творца і гукарэжысэра, прадусара?
    10:25 - Ці мусіць голас дамінаваць у запісе? Звычкі на постасавецкай прасторы і на Захадзе.
    11:52 - Ці могуць новы эфэкт альбо новая апаратура скіраваць музыку ў нейкі стыль.
    13:22 - Як Пол Макартні і Рынга Стар з дапамогай новых тэхналёгій змаглі выпусьціць у сьвет песьню Now and Then, якую Джон Ленан запісаў у чарнавіку яшчэ ў 1977 годзе. Ці можа гэта быць натхненьнем аднавіць старыя запісы?
    15:52 - Як прыбыткі найбольш папулярных заходніх музыкаў абрынуліся ад лічбавых тэхналёгіяў і музычнага пірацтва. Ці можна было зарабляць на запісах у Беларусі?
    20:14 - Вінілавыя кружэлкі як рытуал і эмацыйная прывязанасьць да іх. Ці ёсьць розьніца ў гуку?
    21:25 - Уражаньні ад музыкі, згенэраванай штучным інтэлектам, у тым ліку ад «штучнага Вольскага».
    24:19 - Ці зможа ў хуткім часе згенэраваная штучным інтэлектам музыка займаць першыя месцы ў гіт-парадах, падабаючыся людзям больш за музыку, напісаную іншымі людзьмі.
    📌 Абавязкова падпішыцеся на наш TH-cam канал і пастаўце званочак: bit.ly/svaboda-...
    Наш сайт: www.svaboda.org/
    TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
    FACEBOOK: / svaboda.org
    TWITTER: / svaboda
    INSTAGRAM: / radiosvaboda
    TikTok: / radio_svaboda
    Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click...
    Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click...

ความคิดเห็น • 3

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 11 วันที่ผ่านมา +4

    Дзякуй, было вельмі цікава, пытаньні небанальныя

  • @kurttruk9403
    @kurttruk9403 12 วันที่ผ่านมา +5

    Выдатны выпуск, гэта амаль не абмяркоўваецца ў мэдыйным полі

    • @lvolski
      @lvolski 9 วันที่ผ่านมา

      🤝