Leibonik - Emigrant Song
ฝัง
- เผยแพร่เมื่อ 8 ก.พ. 2025
- Пра альбом тут: www.leibonik.live
Прысвячаецца маім сябрам - за межамі Беларусі і дома.
Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.
Заўжды з вамі,
дзе б ні знаходзіўся,
Сяргей.
/ leibonik
Над запісам працавалі:
/ bashlykevich
/ mr_nickson73
/ pavel_mamonau
/ pavel_sinila
/ jess_davy_
Leibonik - Emigrant Song (Скажы, Віталік)
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.
Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў
Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды -
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Як мякка ільне да беларусскага нёба
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
І вось я тут як вялікая панда
Спяваю мінорную песню эмігранта,
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
Бадзёры марш беларускага вязня.
Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!
Усе Беларусы таксама разумеюць украінскую мову)
❤
Я паляк і таксама разумею.
Дзякуй!
Слава Украіне!❤
@@maciej4725
Дзякуй!
Niech żyje Polska! ❤
Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek.
Dziękuję bardzo.
Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło.
Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem.
Za wolność naszą i waszą.
Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.
Dziękuję bardzo!
🤍❤🤍🤝🇵🇱
Polacy, jesteście wspaniałym i cudownym narodem!
Dziękujemy za takie ciepłe słowy❤ dziękujemy Polsce i Polakom❤
Дзякуй ад эмігранта
"Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!
А я б хацеў цяпер апынуцца на Памор'і, там дзе ты. Знаходжуся на Беларусі. Гэта сапраўдны канцлагер. Тут добра адчуваюць сябе цяпер толькі нелюдзі.
@@TheLegendaryHero-up4jk трымайся. Мне тут, каля труймяста вельмі не хапае Радзімі Дзе бы ні быў, усюды цяжка(
Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....
Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤
Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць
Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.
Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.
❤
Таксама ў гэты момант слёзы пакаціліся...
Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..
Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!
Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі
Трымайцеся!
✊
Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська!
Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!
Гэта так доўга адбываецца, што мы ўжо страцілі надзею чакаць.
@@kuzyukovichі ми кохаємо вас, браття білоруси. Усі ми діти слов'ян, усі ми один народ ❤
Не це, а війна. І не закінчиться, а ми переможемо
Комент для українців які все зрозуміли😁
Пс 8 років в еміграції
Дякую ютуб що нагадав про це)
Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲
Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤
💔
У мяне такая ж гісторыя, толькі краіна іншая ❤🩹 Трымаемся!
Так а какого вы уехали, не дожали? А ведь в случае смены власти в РБ ни одна ....... туда не вернется.
@@pandionek4288 лично я свое отсидела а "дожимать" против вооруженных мужчин больше меня вдвое я не могу извините, я не виновата что многие мужчины не вышли
@@НастасьяЕрмолаева-ж2чогда многие сидели типо они вне политики. Мы выходили, мы вышли из своей зоны комфорта, мы вышли из страны. Но мы не обязаны дожимать режим для тех кто вне политики.
Напэўна, разоў 25 за сёння праглядзеў гэты кліп. Шкада, што нельга ставіць больш чым адну падабайку. Вельмі кранальна. Дзякуй за кліп!
Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма
ад душы душэўна ў душу. Хадзі, абдыму
Бяз мокрых вачэй - не магу гэта глядзець. Кастусь - эмiгрант, дзявяты год. Вялiкi дзякуй, Сярожа!
Вiтаю, Кастусь. Так, прыкра. У Яланах усё па - старому.
Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...
Тримайтесь, брати! Все здолаємо, все переможемо! Повернемо нашу землю і домівки. Слава Україні! Жыве Беларусь!
Дзякуй ад эмIгрантаў! Спадабалася! Хай у сапраўдных беларусаў будзе ўсе добра!
Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤
І я таксама ў Беларусі. Каб была магчымасць, я б абраў быць цяпер у Польшчы. У Польшчы адчуваеш сябе чалавекам.
Гарна пісня. На гарній білоруській мові. Ми теж зараз емігранти через РаZZію😢
Прыміце шчырую эмігранцкую падзяку. Здымаю капялюш.
Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤
Господи, всё бы отдал за то, чтобы эта песня не была настолько актуальной и жизненной для стольких людей, включая и меня...
Раскіданыя па ўсім свеце нашыя беларусікі, а душа так баліць.
@@alesjabirovski85В 44 из Минска Ваши с немцами также переехали кто в США, кто в Канаду, кто-то в Аргентине 😂
@@СлаваБабич-я9щда их выпнули русская советская армия отжав дома и сослав на север тех , кто не смог сбежать. Моя семья уезжает из-за российской стороны второй раз . Насилие было применено как в первый ( и изнасилование ) так и во второй раз ( без изнасилования, но сломав челюсть 16-летнему , который катался во дворе вообще с другом и не был на протесте ) .
Гарна пісня! Жыве Беларусь! Слава Україні!
Жыве вечна! Героям слава!
Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍
Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы…
Дзякуй за сьпеў
Что-то в глаз, наверное, попало, прослезилась ((( и сердце защемило. Видеоряд прикольный. Спасибо, родненькие ❤
Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤🩹
Дякую за дану пісню. Повністю розумію текс пісті, так само і гнітючий сенс.
Це і є жива культура яка висвітлює життя і становище.
Боротьба продовжується проти спільної московської орди.
Лайк, підписка, поділився з сім'єю цим відео.
Дзякуй за песьню! У яе асаблівая магія - яна вельмі балючая, але немагчыма перастаць яе слухаць і слухаць...
+1000000050000000
Мадлоба, Сяргей! Трымаемся! Павернемся, вязні выйдуць і зноў пройдзем маршам❤
"хоць айран і не кефір, гранола не каша, усё лепш, чым без суда сядзець" пфффф, у часы роспачы, калі ўжо набываю квіткі дадому, буду ўзгадваць гэты радок
Губляюць людзі краіну, губляе Беларусь людзей 😢 Дзякуй за песню.
Калі вы няздольныя ўсвядоміць, што Белоруссіяй мы сталі звацца толькі ў выніку маскальскай акупацыі, то выне народ, а быдла
Окремий респект за куплет пра тых, хто пакінуў спачатку Беларусь, а потым Украіну.
Трэба спяваць і там, і там. І каб лямпачка гасла па жаданні, і не было палітвязняў.
Дзякуй, Сяргей, за песню!
Вельмі цёплы трэк, адчуваецца як аўтару баліць і як добра ён адчувае тое ж што шмат іншых вымушаных з'ехаць
Сяржук, дзякуй! Чакаем цябе на канцэрце, дзе будуць нашы ўсе святкаваць перамогу!) уууух я не пью асабліва, але напь'юся абавязкова! І буду танчыць пад вашы леашыя песні, якія ўжо ёсць і якія яшчэ будуць напісаны. З павагай ад беларуса!)
І танчыць, і плакаць, і смяяцца, і абдымаць знаёмых і незнаёмых блізкіх, і зноў, і зноў... 🤍❤️🤍
Такі выдатны твор! Пішы яшчэ!
Нармальная ў нас мова, зручная прыгожая, сучасная. Толькі мы доўбні, калі ёю не карыстаемся.
Дзякуй, спадар, шчыры дзякуй за тое, што робішь 🙏🏻
даун
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў 🥲🥲🥲
Друже, дякую тобі за пісню!
Тепер завжди зі мною на плеєрі. Слухаю час від часу одну її по колу.
Вдачі тобі у творчості та житті! : )
Дзякуй, Сяргей! Спадзяюся ў нас ва ўсіх будзе мажлівасьць вярнуцца.
дзякуй, Сярожа, ганаруся быць знаёмым з табой!
усё абавязкова будзе добра, вітаначкі з Кіпра🥲будзеш залятаць - залятай у госці!
Пераглядваю ўжо каторы раз. Дзякуй, Сярожа за тваю творчасць!
дзякуй за кранальную песню. i такi яркi клiп. мы абавязкова яшчэ паспяваем пад гiтару у нашым двары🤍❤🤍
Не пісня, а крик душі всіх, хто покинув свою батьківщину
Прывітанне з Хайфы. Гэта пра ўсіх нас, вельмі прыгожа і балюча...
Алмазны фронт ван лав
Гарна пісня, та кліп супер !!!
Дзякуй вялікі! Акурат сёння разважаў з сястрой аб тым, што гэтая эмігранцкая эмоцыя, якая, здаецца, жыве зараз у кожным беларусе і сціскае нешта у грудзях, патрабуе культурнага артэфакта. І вось Сярожа з'явіўся. Дзякуй! ❤
Дзякуй за песню. Наўпрост у сэрца 😢
תודה רבה,🇮🇱
вялікі дзякуй, шаноўны пан Сяргей! Балюча, хапляе за сэрцайка💔😥. Але абавязкова буду пераслухоўваць для натхнення. Трымайцеся, да пабачэння на вольнай Радзіме, браты-беларусы❣
Вялікі дзякуй ад эмігранта амаль ужо 20 год: “…выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы…”
P.S. Якая мова беларуская цудоўная
Дуже співоча мова, бережіть її.
Це у кацапів язик, як у корови. У білорусів та українців - мова.
дзякуй вам і прывітанне з Варшавы
Дзякуй. Проста дзякуй. Ніколі не чуў твае песні дагэтуль, а тут раптам у самае сэрдца і музыка, і голас, і тэксты.
Нічога не скончылася, ўсё толькі пачынаецца. І 2020 год будзе падмуркам нашай будучыні.
Дзякуй за добрую песню! Вітанкі з Нямеччыны! Абдымаю ўсіх каму прыйшлося праз вайну ці рэпрэсіі пакінуць родныя мясціны!
Дзякуй вялікі ад унутранага эмігранта!
One of the best belarusian song. Thanks. Zhive Belarus!
Дзякуй за выдатную песню. Сэрца разбіла ўшчэнт 💔💔💔
Дзякуй за вашу творчасць! Вельмі файна атрымалася!
привет-привет! надеемся на скорейший выход мажорной песни. но и эта прям топчик. слушаю уже 3й раз на повторе. Кате из Лондона привет))
Дзякуй Вам, ажно да слёз. Павяртайцеся хутчэй, бо адзін я не здолею ўвесь кефір спатрэбіць.
слухаю ўжо які раз, а слёзы самі цякуць і сціскаецца сэрца ад болю. Дзякуй за песню, у такія моманты моцных пачуццяў разумееш што ўсё яшчэ жывы 💔
Вялікі дзякуй ад эмігранта з Унутранай Манголіі. Слухаючы сапраўды пусціў слязу. Шчыры дзякуй за вашу творчасць
Цікава, як цябé туды занéсла
Дзякуй шчыры ад эмiгрантаў эмігранту! Кожны будзе дома!
нічога браты, мы яшчэ вернемся
як птушкі па вясне, каб будаваць, каб спяваць, каб жыць
бо любоу́ мацнейшая за смерць
Чакаем ва Уроцлаве з новым альбомам ❤
Вельмі круты тэкст, як заўсёды.. Дзякуй за творчасць!
усе пачуцці, якія я пытаўся патлумачыць сябрам, ужо тут, у песне. Дзякуй 🤍💔🤍
Вы абавязкова вернецеся, беларусы! Калі ўжо ўзяліся, то даробім гэтую справу.
Эмигранцкі лайк, дзякуй, Сярожа. Усё будзе, беларусы.
Вялiкi дзякуй! Трымаемся усе разам! I рыхтуемся да вяртання у Беларусь!
Вельмі кранальная песьня, дзякуй.
Я не плачу, гэта дождж над Варшавай 🥺
И над Сербией.
и над Вроцлавом
Дзякуй, сусед!!! Рэфлексуемо разам і ўсё будзе файна!!
Дзякую, Сяргей, за добрую песню! На жаль жудасныя абставіны раскідалі нас па белым свеце... Вельмі часта слухаю ў машыне твой запіс з Віцебшчыны з Ганусяй (Вы Лепшыя);)) У тысячны раз твой Сымон шчыміць сэрца, а за акном пралятае бязмежны Казахскі прастор. Давай, Сярога, радуй нас сваёй новай творчасцю! Жыве Беларусь!✌
Кращий Emigrant Song що я чув. Маладець
Дзякую! Калі мы сыходзіў у канцы я адчуваю як Беларусы раствараюцца у нідзе.....
Чым Батумі адметны ад Салонік?
Практычна нічым, скажы, Leibonik.
випадково натрапив на пісню і зайшла, зараз не репіті у спотіфай. можливо десь ліпше й краще, сонце світить яскравіше й ракети не падають, але це місце не замінить дім
Дзякуй вам вялікі за песню. Немагчыма спыніцца слухаць
Вашы песьні в унісон з маёй душой. Яшчэ заспяваем разам на Траецкім. ❤
Дзякуй, паплакала. Апошні мой канцык у Беларусі быў Ляйбонік у Гомлі...😥 Спадзяюся спяем яшчэ разам з вамі гэту песню ў Беларусі
Спасибо из Вроцлава. Жыве Беларусь!!!!
Файна пісня. Дякую і вітання зі Львова.
У самае сэрца ❤🩹 Дзякуй!
Вялiкi дзякуй ад панды з Кракава! Жыве Беларусь!
Супер! Шчырае прывiтанне з Шчучыншчыны)) Мы яшчэ зустрэнемся у Ваукавыску i заспяваем пра ксенаморфа. I сэкс з барадатым мужчынам абавязкова. I Касiнерау... i усё iншае.
Вялікі дзякуй Сярожа, сапраўды кранула... моцна. Пайду ў Шнікуціс.
Мда, раскідала нас канешне. Зараз слухаю на пазіцыі бахмутскі накірунак. І ваш твор падымае настрой і тым самым кпд. Вельмі хочацца павярнуцца дамоў! Галоўнае каб людзі былі гатовы ўзяць адказнасць за волю! І нават калі не гатовы падзяляць на часткі мусароў, то хацябы не перашкаджалі гэта рабіць тым хто гатовы!
Шкада што няма мілай пані з чароўным голасам)
Да перамогі разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Хлопчыкі, павяртайцеся жывымі
Дякую
Беражы сябе, братка🙏🙏🙏
Велика дяка тобі, козаче.
вертайтесь живим, бережіть себе
Цудоўнейшыя і песня, і кліп. Дзякуй, Сяргей!
Спасибо за песню, Сергей. То ли чувствительными становимся со временем, то ли опять в самое сердце…
Дарэчы, хачу сказаць, што я даведаўся пра Лейбонік ад беларусаў Масквы яшчэ паўтары гады назад. І да гэтай пары, Сяржук, я даволі часта ўключаў. Вашы песні яшчэ з Джон Голт, ці Цыцы з нейкай кавярні Менска, ці тай батл з Вожыкам - гэта вельмі файна. На Буйніцкім полі, пра вішню, здаецца песня. Блін, вы вельмі тэлннавітыя.
І вяртай дзяўчыну ў гурт, хай пазней, але збірайцеся ў гурт свой. Ведаеш, твой голас з нейкім дрыжыкам, вельмі пазнавальны, але ён яшчэ і нейкі свой! Дзякуй яшчэ і яшчэ, нават не за гэту песню, а за тыя, дзе па 10к праглядаў. Недаацэнена ў нас як заўжды.
Дзякуй за трек ад Наташы, яка жыве каля акіяну ) Выпускай яшчэ!
Дзякуй, выдатная песьня, цудоўны кліп
One case. Вы самая музычная нацыя Еўропы. Я шчаслівы, што разумею вас. Жыве Беларусь.
"Там дзе лямпачка не гасне" - зразумеюць не усе...
Так. I я пабачыу́ ту лямпачку. Хоць i не доу́га.
Як добра пачуць добры ЛейбонIк