Leibonik - Slimak
ฝัง
- เผยแพร่เมื่อ 9 ก.พ. 2025
- Пра альбом і песні: www.leibonik.live
Удзельнічалі:
/ bashlykevich
/ mr_nickson73
/ pavel_mamonau
/ kostia_volkovich
/ anngrits
/ pavel_sinila
/ konstantin.korotaev
/ hairahana
/ leibonik
Амстэрдам-Мінск-Варшава-Жодзіна
LEIBONIK - SLIMAK
Харашо быць дзьмухаўцом у полі,
Свістанула ветрам - вось табе гастролі.
Быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага…
Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага!
Навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн,
Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен,
Але цікава дужа што там ёсць за паваротам -
Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?
А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі,
Ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі,
Ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля?
Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля.
Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам,
Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса,
Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса.
Мару і планую як ўсю зямлю аб'еду,
Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду,
І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці
Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, отпуці
Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком - усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць - харашэчна, боўжа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
У прыхожай не магу знайсці красовак -
Я навогул целам не прыстасаваны да вандровак,
Мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені,
Карацей, складанавата пераношу я змяненні.
Мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі,
Мне яшчэ бы пару ног - а дзе тады на іх браць брукі?
Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы,
Мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы.
Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай,
Але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай -
Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты,
Трыста літраў поўны бак - адсмакчыце, аўтаботы!
Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі,
Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п'едыстале,
Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу,
Фатасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу.
Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком - усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць - харашэчна, боўжа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
Касцюм слімака шыкоўны, як і сам тэкст;) агонь
Я калісьці марыла стаць воблакам! Вось , думала, як файна, ляціш, глядзіш ўнізе на палі, лясы й гарады! )))
Сапраўды, бывай Смаргонь здароў Парыж! ))❤
Дзякуй!
Даеш пазітыў
Натхнення табе, Спадар Лябонік❤
Недзе бачыў, што яны абражаюцца на назву Ляйбонік. Яны менавіта ЛЕйбонік)
Адсмакчыце аўтаботы!
Uwielbiam tego faceta, czekam na koncerty we Wrocławiu❤
А мы чакаем на канцэртах дома.❤
Па-першае - гэта прыгожа...па-другое і па трэцье - таксама прыгожа!!! Растаманы - воў, воў, воў, як заплесці дрэды, калі мала валасоў!!! Выдатна!
👍😂😂😂😂
Усе думаю, хто такія растаманы
Гэта цудоўна! Нават не ведала, што такія вясёлыя рабяты так файна па-беларуску спяваюць🤩
Некаторы час пасля эміграцыі пазбягала купляць рэчы, каб не прарастаць карнямі ў новае жытло. Падавалася, што жыць з адной валізкай - гэта і ёсць свабода. Але ж эміграцыя зацягнулася , і я такі абрасла. Цягаюся цяпер, як паравоз, ад месца да месца з газэляй і грузчыкамі. Але кінула б гэта ўсё, каб вярнуцца. З лёгкасцю. Хіба што мужа ўжо ня кінеш, а ён супраць😔
Я год с одним рюкзаком. Потом переехала в Польшу, и мне привезли сой доукостовый чемодан с вещами зимними. А потом и кошку. И все. Капец мне )
Понимаю вас, тоже жила год с двумя чемоданами буквально. А потом как только появился синтезатор (моя отдушина), то пропало это желание мало вещей иметь. Может потому что не переедешь теперь "налегке", а может потому что ощущение уюта чуть-чуть появилось и захотелось ещё...))
Ну я таксама так аброс 15 гадоў таму. А потым нічо, сабралі рэчы ў public storage і зноў паехалі :) Так што гэта не назаўжды :)
Прывітанне з Берасця🎉
Сирожа, капитальны красаучык)))
Як спынiцца гэта слухать i глядзець!!???🤔🤩 Пяты дзень ужо! Апути! 😁
Еее! Настрой на ўвесь дзень, дзякуй! Усім якасны сератанін з раніцы
Класні пісні білоруською.
Нiчога! Вунь асад паказау якiя будуць заторы на мяжы!!!❤...
Спадабалася, таленавіта і прафесійна. Дзякуй вялікі.паглядзеў з задавальненнем.😀👍
Дзякуй за вашую творчасць) Круцяк як заўсёды👍
яшчэ саксафон круты, хачу дадаць
Адзеялка! Адпусцi...😂🎉 Адпачыця, аутаботы!!😊
Смаргоншчына вітае вас!!!!!
А мне больш падабаюцца Ашмянскія пельмені)))дзякуй за настрой,натхнення ў творчасьці!
Сирожын голас пазнаю с закрытымі вачыма 😂😂😂 Красаучык 😎
Дуже круто! Переслухав декілька разів та додав у плейліст. Змушили посміхнутись)
Паслухай iншыя песнi братка. Ён талант!
Сяржук, усё як заўсёды, лёгка і пазітыўна, нават калі вельмі ўсё сумна …творчых поспехаў і натхнення 🫶
Файна! Вельмі пазітыўная песня
Агонь, ачуняць 😂👏👍хлопцы вы цуд🥰. Шчыры дзякуй за настрой, асабіста за тэкс, які яшчэ і напісаны. З унукам буду спяваць😉
Выдатны кліп, а тэкст... тэкст проста шыкоўны !!! З найлепшымі зычэннямі !!! Берасце.
Грыбам таксама прыветы, і слімакам 👋
Вялікі дзякуй за добрыя песні 💪👍👍👍
Агонь-маланка, смоўжык-Сірожык! ❤❤❤
Такі сьмешны слімак!
Дзякуй Сярожа
Растаманы еу, усим прывет и ад грыбоу!
Падабаецца партыя саксафона, добра так пасуе, no cry
Боже, как же я раньше не натыкалась на этот канал? Вы просто чудо! 🫰🏼
Дзякуй! Поспехаў вам!!!
Шикарно! Успехов Сергей!
Эмігрант муд ❤
фотасiнтэз запушчу i яшчэ трохi паляжу.....
Дзякуй за пазітыў🤍❤️🤍
Не, пра прэм'еру гэтага сінгла ў "Ашмянскім весніку" не ўзгадаюць, няма што й казаць!
Што робіцца- пра Смургонь спявае, а мы што- лысыя, нібыта? Непатрыятычна, Сяргей.
Дапішы пра Ашмяну! Тэрмінова!
агооонь! трэк- бомба! Вельмі пазітыўны!
Файны слімачок
😮 Нішто сабе колькі чалавек ужо чакаюць прэм'еру больш чым за гадзіну да яе))
папярэднім сінглам планку задраў))
@@pavel012і тут жа апусціў, нажаль :-/
@@siarzhuk14рухаемся на глыбіню, усё па плану 👌
Адзічлка, атпуці😂😂❤
Практически не понимаю текста, но, тем не менее, песня и клип очень нравятся! Это цепляет! Спасибо за Ваше творчество! И отдельное спасибо за Emigrant Song... Удачи Вам!
Дзякуй за вашую творчасць) Круцяк як заўсёды - ваўкавыскія пяльмені топ
Так, пластыр такi ёсць, дзе здабыць касцюмчык :D
Дзякуй! Такi пазітыў 🙂
Дачакаліся ❤
Слімаковы строй - топчык ❤
Выдатна!
Дзе такі касцюм набыць? перад кабетамі как крыху пахварсіць? (нешта і я нават вершамі загаварыў)
Дзякуй вялікі. Вельмі чакаем наступныя)
паспрабуйте пошукам: Bodysocks Fancy Dress
Вогнішча🔥🔥🔥
Прыемна пачуць! Рэггі на беларускай мове - one love)
Чотка!
брава
😂👍👍 прыгажун
Дзяк!
Серы ты супер. Ведаю тябе.
Верку не бачыу .а Вам улачы
❤❤❤файна
Чакаем у Чыкага!!! ❤️
Прекрасно! Пересматриваю)
Дзякуй за альбом!
Мілата!
Это класс!! Просто супер! :)))
Цікаво. У мові, обидві "ы' та "і"?❤
слухаю яго з 2020, выдатна)
выдатна!
Так. Сяргей, дык калі канцэрт у Нідэрландах?😀
Агонь❤❤❤
дадайце у spotify!!!!!!!
Макс на басу по кайфу валит как всегда
Я так сама гатова стаць вандроўнаю машынай 😂 яшчэ нямнога засталося 😅
Я россиянин, третий год в вынужденной эмиграции, бо у нас тоже лампочка не гаснет. Шчыры дзякуй за песню!
Счастья Вам и удачи! Пусть скорее погаснет эта проклятая лампочка!
Гімн майго жыцця🐌🚶🏻♀️🎒🫡
Текст🔥👏👏👏 Смаргонь и Парыж в одном предложении😅👌Саксофон - идеально! Клип - супер! Спасибо! Это самое милое и позитивное за неделю, и за последние много месяцев - от и про Беларусь❤️
🎉🎉🎉
Ну, такое, да... А, што сказаць-то хацеў? Во! Здароўя Вам, таварыш аўтар, і харошага настрою!
Вазьміте мяне ў сваю суполку. Я пішу і граю на гітары 😊
Здзівіў Башлыкевіч. Спачатку напісаў песню пра тое, што для большасці беларусаў эміграцыя - гэта пра чарку і шкварку, а потым пра тое, што нічога, маўляў, у гэтым кепскага.
Крутезно. Дуже. Як вважаєте, чи можна вивчити білоруську мову, спираючись лише на вашу творчість? Звичайно, маю на увазі побутовий рівень для спілкування.
Нечаканы саксафон)
супер!
Як беларускi бальзам на душу ❤
Жыве Беларусь ⚪🔴⚪
Жаль что мало тех кто создает добрый контент
спадар Сяргей, ну калі ўжо во Уроцлаў? Ці ў іншае польская място?
👍
🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉
❤❤❤❤❤❤❤❤❤❤❤
xD мне нрав, мало что понял, но звучит классно:)
❤
Таленавиты беларус
Шыкоўна🤍❤️🤍
Looks like Berlin
Адно не зразумеў - адкуль у слімака пуза?!?
хацеў бы я назвацца касмапалітам ёпта
але не выязжаў за жызнь з палескіх я балотаў
О, HDR!
спазнiўся на 10 хвiлiн на прэм'еру((
патрэбны тэкст і аккорды 🎸
здаецца так падобна атрымліваецца: Bm A Em Em 😊
Чаму Смаргонь, а не Ашмяны 😢?
дзе здымалі кліп?)))))