Адкрытая лекцыя Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?»

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 20 ก.ย. 2024
  • Спадчына Вялікага Княства Літоўскага падзелена паміж некалькімі краінамі, а адной з самых яркіх яе старонак з’яўляюцца замкі, якія ўвасабляюць веліч гэтай дзяржавы. Таму для сучасных нацый так важнае акцэнтаванне ўвагі на гэтых помніках, але гісторыя будаўніцтва і функцыянавання замкаў часам вельмі складаная і часам не ўпісваюцца ў нацыянальныя наратывы.
    У гэтай лекцыі мы засяродзім увагу на замках ВКЛ з XIV ст. да Люблінскай уніі 1569 г. На падставе разгляду палітычнага кантэксту замкавага будаўніцтва, культурных і мастацкіх узораў, а таксама пошуку саміх будаўнікоў, мы прапануем разабрацца як у цяперашні час ацэньваць замкавую спадчыну ВКЛ. На нашу думку, менавіта, у багацці і шматпланаваці гэтых помнікаў палягае іх найбольшая каштоўнасці.
    Лектар: Мікола Волкаў, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Сфера навуковых зацікаўленасцей - гісторыя архітэктуры, урбаністыкі, ваеннай справы і ўзбраення Вялікага Княства Літоўскага.
    У 2014-2020 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск), у 2015-2019 гг. - навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск).
    Аўтар манаграфій «Артылерыя Нясвіжскага замка», «Слуцк на старых планах», «Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст.», «“Абрысы розныя”: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла» (у суаўтарстве), каталога выставы «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст.» (у суаўтарстве) і больш за 60 навуковых артыкулаў.
    Лаўрэат прэміі для маладых навукоўцаў з нагоды 90-годдзя Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (2018 г.).
    Д-р Мікола Волкаў сёлета стаў лаўрэатам прэміі Льва Сапегі.

ความคิดเห็น • 2

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 ปีที่แล้ว

    Дзякуй за вельмі цікавую інфармацыю пра гэтую тэму, з задавальненнем паслухаў

  • @beerhistory7035
    @beerhistory7035 ปีที่แล้ว

    Дзякуй за запіс, вельмі цікава!