Гэтыя музыканты запісалі лепшыя альбомы 2023 году. Яны настолькі крутыя, што спадабаюцца кожнаму!
ฝัง
- เผยแพร่เมื่อ 12 พ.ย. 2024
- Хто запісаў самы круты беларускі альбом 2023 году? Складанае пытане нават для мяне, бо усе музыканты не змясціліся нават у дзясятку. Прыйшлося сабіраць тузін лепшых лонгплэяў. І ён атрымаўся вельмі моцны! Тут ёсць і якасная поп-музыка, і бадзёры панк-рок, і выкшталцоная электроніка, і магутны метальчык! Бяжыце глядзець і слухаць, а потым сустрэнемся ў каментарах і абмяркуем мой топ!
А вось тут я сабраў для вас лепшыя беларускія альбомы ў адным плэй-лісце • Тузін самых крутых аль...
Гэта канал пра музыку Беларусі, я Саша Чарнуха. Тут, у «Міністэрстве сепультуры», мы паспрабуем разабрацца, што адбываецца ў беларускай музыцы.
Падпісвайцеся і стаўце лайк пад відэа, калі яно вам спадабалася. Гэта матывуе мяне здымаць новыя ролікі.
🎸 Мае сацыяльныя сеткі, дзе яшчэ больш музыкі:
Telegram: t.me/charnuxa
Instagram: / chernuho
Twitter: / nuicharnuha
🎸 Папярэднія выпускі:
• Спяваў для валютных пр...
• Трэш, якога вы яшчэ не...
• Ціма Белорусских ці Ці...
• Лукашэнка перамагла на...
#музыка #беларусь #palina
А каго б вы паставілі на першае месца ў спісе?
TORF
Love in WWA
Я бы з гэтага спісу Рыдлеўскую і паставіў на першае месца.
Але немагчыма параўноўваць. Кожная музыка пад розны настрой. Таму цяяяяяжкааа зрабіць выбар. Спачуваю спадару Аляксандру - такая адказнасць!
Блін. Каб мо скінуцца на прыз за першае месца? І падарунак зрабіць было б файна і стымул для нашых музыкаў!
Я б паставіў Эмігрантаў Вольскага, дужа спадабаўся гэты праект сваім балансам разгубленасці, суму, прыняцця рэальнасці і гумару.
STEKLOBOYZ - Стеклобойня
Дзякуй вам вялікі! Вы нават не ўяўляеце, як мне прыемна, што вы так адзначылі першы альбом:) Зараз ваша падтрымка - добрая матывацыя працаваць яшчэ больш:)❤❤❤❤❤
Ваш альбом на рэпіце ў Spotify і гэта найлепшае, што я чуў апошнім часам. Так прыемна ганарыцца беларускай музыкай! Поспехаў вам у творчасці!
@@antonmakarevich8843 дзякуй🥹🙈😭😭🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷🩷
Анастасія - топ топ топ. Не спыняйся. ❤
@@Alex-m8m2h дзякуй🙏🏼🥹
Ууууууу! Вось гэта падгон! Апроч топа, яшчэ і плэйліст з усіх альбомаў, бомба! Але трэба шчэ згадаць аднаго канкурсанта па за топам 🙂 Міністэрства таксама адкрыцце гэтага года, і здаецца, Чарнуха толькі пачынае 😏 Вялікі дзякуй за працу! І дзякуй нашым музыкам за натхненне 🤗
1.Torf
2. Ciemra
3 Leibonik
Дзякуй велiчэзны за гэты выпуск! Таксама дзякуй i рэспект за Вашу працу на працягу года (каб давялося выбiраць топ-3 улюбёных юцьюберау' года- Вы дакладна б увайшлi у' маю тройку ;) Шчаслiвых святау'!
Віншую з першымі вынікамі году Алеся і ўсіх хто спрычыніўся да працы Міністэрства сепультуры! Дзякуй вялікі за гэты праект! Гэта адкрыццё году, дзякуючы якому я спазнаў цудоўны сусвет беларускае музыцы. Спадзяюся, у наступным годзе нас чакаюць яшчэ больш справаздачу ад Міністэрства. Вясёлых святаў 🎉
Дзякуй! Очень важную работу вы делаете, складываться впечатления, что данную работу по выбору гурта года делала целая команда, человек 50 минимум. Все это за счет личного обаяния, уверенности, огромного словарного запаса одного человека. Дзякуй еще раз, поверьте вы вдохновляете качеством своей работы и любовью к тому, что делаете! Не останавливайтесь, не останавливайтесь)
Те же ощущения))
Дзякуй што высока ацанілі альбом Акно! Бо ў Фб “мовазнаўцы” спрачаліся акно-вакно, Вайцюшкевіч не так вымавіў, не так зрабіў.. Няхай бы кожны столькі зрабіў ад сябе колькі Вайцюшкевіч для беларушчыны!❤❤❤
❤❤❤❤❤❤❤❤❤
Абсолютна!
Для мяне не Лявон, а менавіта Зьміцер стаў правадніком у беларускую мову.
Дарэчы, дзіўна, бо чам кажу "вакно", але паўсюль бачу, што правільна без пачатковай "в"
@@Magilevets бо прыстаўная “в” з’яўляецца перад націскным О. Як возера-азёры, воблака-аблокі, вокны-акно.
@@spadaryniavisniavieckaja8125 так, але ў насу вёсцы так кажуць, таму мне нічога не застаецца, каб рабіць тое ж самае)
Плэйліст адпаведна пашыраецца, дзякую! Чарговы раз не спыняюся дзівіцца такой колькасці файнай беларускай музыцы ў Аляксандра ў куфары!
Кайфовы выпуск! Leibonik быццам бы хочацца вышэй паставіць, але ўсё адно топ! Дзякуй!
Дзякуй за Вашую працу! Зрабіла тузін таго, што трэба абавязкова паслухаць, дзякуючы Вам. Мой жа фаварыт гэтага году - Лейбонік ❤
Дзякуй! З большага згодна з топам, пра многія з гэтых гуртоў даведалася менавіта праз гэты канал. Нарэшце музыка беларускіх музыкаў знаходзіць слухачоў.
дадала ўсе альбомы на споцiку (акрамя нумара 12, яго няма), буду слухаць, бо знаёмая была пакуль толькi з парачкай. дзякуй за адукацыю! i прымных святаў!
прывітанне, паспрабуй знайсці па назве гурта (lifo)
@@федягамов о, дакладна, ё! па назве альбома/плэйліста споцік у мяне чамусьці не зноходзіў. дзякую!
Файны выпуск. Дзякуй
Torf - у самае сэрца. Вось бы на іх канцэрт!
Дзякуй Вялікі, Саша, табе асабіста. Ты разам з камандай робішь, амаль што магічную працу. Вы бераце усё гэтае неверагоднае таемнае Жыцце, вір музыкі які зацягвае сваіх стваральнікаў у іх асабістую цемру (ці наўпрост адразу выкідвае на светлы бераг памяці родных та прыхільнікаў) ставіце на сваё бачнае мейсца.
Каб, зрабілася, нарэшце, гармонійнай й такой доўгачаканай часткай Беларускай прасторы, Беларускага жыцця, Беларускай сцэны, Беларусі. Бяз якой мы досі ня бачым нашую гэтую Квантавую Радзіму, Ідэю.
Першым было слова. Слова было - Гук.
Дзякуй, мінестрэльства Сепультуры =)
Асабісты топ тры.
выключна па гуку, своечасовасці з адначасовай пазачасовасцю)
Палынь
Applepicker
Palina
Карацей, усялякая Паль =)
Асабліва ўразіў, бяз нумароў й нават топа, спадар Вайцюшкевіч. Гэта невераноднае гучанне, гэткі эмоўшэнал трып, які топіць у сабе, паглынае й не пускае пайсці далей такім сама, якім быў. Такую музычную прастору і атмасфэру вынайшаў (нанова) Паша Сініла з Everest.
Але Найлепшы альбом не паспеў яшчэ дасмажыцца)
напэўна я нічога не разумею ў музыцы( а ўвогуле складанне рэйтынгу заўсёды будзе мець супярэчлівыя вынікі. але ўсе адно дзякуй за працу, пан міністр) як заўжды было цікава
Харошы топ, даведаўся пра цікавую музыку, буду слухаць. Дзякуй!
Дзякуй, што прыносіце нам крутыя трэкі і знаёміце нас з нашымі музыкамі.
Вайцбшкевiч вельмi далiкатна працуе з паэзiяй. Маякоускi, Барадулiн, Разанау у яго гучаць неверагодна. Ён адчувае i пражывае кожны радок. Палiна-вельмi у настрой. Незвычайная. Торф-шок. Напэуна, для мяне Яны сення першыя. Хоць я i не прыхiльнiк "цяжкай" музыкi. Эстэтыка-проста наш час. Наш настрой.
Так ,згодна з вамі
Дзякуй вялікі! Прыемна, што тузін сабраў і маіх любімых музыкаў, і новыя альбомы вартыя ўвагі. Усё) пабегла слухаць "Акно"
Насця Лейбанік- вельмі, вельмі люблю. Torf-вельмі моцна, ваў👍 Сіндром самазванца-выдатны гурт. Шчыры дзякуй паважаны Саша! З надыходзячым святам Раства Хрыстова! Хай табе шчасціць!
Калі вам скажуць, што беларускай музыкі няма, то дашліце ім гэтае відэа. Дзякуй за працу!
Цемра спадабалася! Агонь. А вам, шаноўны спадар Аляксандр, дзякуй за Свіней. Ўчора набыў) бракуе аўтографа.
Perfect playlist. Deserves much more likes and views! like, comment, repost
Шчыра дзякую за Вашу працу! Кожнае відэа - проста скарб. Зь нецярпеньнем чакаю кожнае відэа!
Дзякуй! З надыходзячымі святамі 🎉
Вялікі дзякуй Сашы і музыкам! Які гонар, якая прыгажосць! З калядамі❤
З Наступаючым НГ. Поспеха у здяйсненнi запланаванага!
І яшчэ - я буду тут прасоўваць і рэкламаваць гурт Ілюжан! Ну сапраўды музыка магічная ў іх. Слухаць, слухаць, слухаць.
І Рыдлеўская ТООООП і гэта відавочна. Любоў адразу! 🔥🔥🔥❤❤❤
Хаця добра. Першае месца такі ж Торф для мяне. Хочацца, каб хлопцы прайшлі гэтыя рыфы без прабоін і карабель рушыў далей сваім курсам і дасягнуў зноў вышынь часоў Джэка, які пабудаваў дом!)
Кожную нядзелю чакаю новы выпуск❤️
Дзякуй вам вялікі
Для мяне наконт пераможцы інтрыгі не было, бо ён быу прадказаны панам міністрам адразу, як гэты альбом выйшаў, яшчэ нават да стварэння ўласна Міністэрства. І гэта цалкам супадае з маім уласным меркаваннем, - па колькасці праслухоўванняў Востраў Скаргаў у мяне абсалютны лідэр за мінулы год.
Дзякуй за выпуск і за адкрыцьцё альбому Вайцюшкевіча!
Как то странно.Чем вверх, тем меньше интересного? Но, более политик😂. А,так Лидер, это Анастасия Рыдлевская!!! Это круто! Да, это не совсем ново (и Сюзан Вегу вспомнилось). Но определенно из всей этой тусовки, это наиболее в тренде мировой музыки . Удачи!🎉
Аляксандр, можа варта зрабіць агляды топаў беларускіх споціфаяў, мьюзікаў розных і гд? Хацелася б паслухаць праўду-матку пра во гэта ўсё...
Дадаў бы
Nochy - Ціхі Акіян
Botanic Project - Музыка Сфер
Не заўважыў у сьпісе Dymna Lotva, чакаў іх да апошняга. Дзіўна неяк, я б альбом "Зямля пад чорнымі крыламі" на першае мейсца паставіў. Таксама ў Адарвірог выдатны драйвовы альбом выйшаў.
Лейбонік для мяне топчык! а песня Эмігранта трапіла ў самы нерв. я б яго паставіў на 1 месца
Ну з "Самы аб'ектыўны спіс" вы вееееельмі перагнулі)
Але спіс цікавы, дзякуй, паслухаем.
Спадзяваўся пабачыць у топе Zeman’a з яго “Vandroŭny cyrk majho hramadskaha žyćcia”, бо такі ужо партал у дзяцінства і рэп 00-10 гадоў)) Здаецца, часцей за ўсё астатняе слухаў у гэтым годзе❤ Ды і “Nochy” з новым альбомам зусім без увагі засталіся(
Але ж топ вельмі цікавы, дзяк!))
альбом Nochy быў названы спадаром міністрам неадназначным)
Але для мяне ён стаў крыніцай класных мелодый на гэтую зіму
Ничего себе, какой урожайный музыкальный год, оказывается, был! Я и не знала. Спасибо за работу!
Кул! Дзякуй за агляд, пару гуртоў дадаў у споціфай, спадзяюся на новыя песні ў любімых плэйлістах :)
1. Leibonik
2. Адарвірог
3-7. The Superbullz, Dismal Dawn Project, Закон Гука, Trollward, Syndrom Samazvanca - у любой паслядоўнасці
8. Synaxaria
9. Znich
10. Вольскі
ну і Дзецюкоў з іх ЕР таксама можна было б сюды закінуць
18:15 ваууу !не просто круто! ну это вообще огонь ! топчик топовый !
Торф - огонь! вернее горит ТОРФ!!1!!
Ничего почти не слушаю, но обзор❤ был очень интересным !
Для мяне найлепшы альбом года:
"Песні вольных людзей" Вольнага хору
Дзякуй вялікі! З надыходным!🌲✨🎁
Дзякуй за топ!
Прабачце, але Leibonik не на першым месцы - гамон. Цяпер чакаем выпуск з намінацыямі "Спявак году" "Песня году" "Дэбют году" і т.д.
Дзякуй за топ. Дзіўна, што няма ў ім Варажбіта Кірчука, ці Trollwalda.
Акно Вайцюшкевіча гэта нешта магічнае. Альбом праглынаеца адным глытком, незаўважна. Ён як Каштан сярод іншых смакаў марозіва))
Пытанне, а чаму нідзе не было чуваць пра альбом Вайцюшкевіча? Сапраўды, першы раз чую. Дзякуй, што знайшлі для нас
Ды,не! Лейбонік у гэтым годзе лепшы.
Прожектора для официальной эстрады из предыдущего выпуска были выполнены в золотом цвете. А для остальной музыки сегодняшние прожектора светят зелёным.
Дзякуй. Вось, што я паслухаю на зімовых вакацыях 🙂 бо чула далёка не ўсіх.
Здаецца, што гэта не рэйтынг лепшых а пералік усіх! І на маю думку трэба не шукаць за што каго пахваліць, а больш крытыкаваць!!!
Ну якакія "107й адвязі мяне дамой"? Гэта прям максімальна актуальна і адпавядае рэчаіснасці і глыбока кранае душу?
Дзякуй!
Зьміцер лепшы ❤
Torf - агонь!
TORF.🤘🏻
Добры спіс, чарговый раз здіўляюся колькі тэленавітых беларусаў. Дзякуй за працу!
23:21 пока не закрылось видио ещё успею написать ..
о том что ..
ну и в правду удивило меня приятно очень удивило как много в беларуской музыки - хотелось бы конечно же хотелось бы написать - на большой беларуской сцене ( ну боюсь про это была предыдущая программа ))) увы и ах ((
как много произошло за год .. и как много по прежнему по настоящему талантливых людей - наших беларусиков - кто очень ярко и талантливо - воплощает свой творческий потенциал в жизни своей творческой ..
это конечно очень приятно видеть так много по настоящему незаурядных мощных творческих талантов !
Не знал какое место в списке. Но был уверен что ТОРФ ,, романтика не в моде,, будет в списке лучших альбомов
Leibonik palina топ
Гэта ж сколькі новых гуртоў вы для мяне адкрылі. А TORF сапраўдная знаходка 2023.
P.S. Але Ілля з Polyn'ню ўсё яшчэ мае фаварыты :)
Штырліц пераблытаў націск у слове тУзін. А ў астатнім бліскучая работа.
Ждал TORF)
Я так поримаю это прикол...я понял...это вторая часть предыдущего видео 🎉...круто получилось....жду третью
О, спасибо за Torf, не знал про альбом :) Как раз вчера чёрт дёрнул переслушать последний альбом ТТ-34, он был очень крутой
А Жэня і .К? Там таксама новы альбом ❤
Дзякуй вялікі за Ваш канал 🙏🏻
альбом слухалі, ён круты. але выйшаў акурат тады, калі выпуск ужо быў змантаваны, таму, па старой традыцыі, будзем яго ўлічваць у рэлізах 2024
Дзякуй за адказ!! Даведалася пра Жэню ад Вас і закахалася ❤
Самы шыкоўны альбом у TrollWald 🫡🤘
Для мяне альбом 2023 году - адназначна Nochy “Ціхі акіян”🔥
Там такі спектр эмоцый раскрываецца і такія кранальныя, і ў тым ліку цікавыя тэксты, што проста ваў! Не разумею, чаму аўтар іх не адзначыў…???
Дзякуй
Цiкава пра трэк Торф з лiрыкай пра Дон Кiхота. У Гомелі жыве вядомы мясцовы мастак Валеры Ляшкевіч. Ён бяздомны. Адна з тэм яго карцін, варыяцыя на тэму Пікасо якія ён выстаўляе на вуліцах - Дон Кіхот.
не, не згодныя.
1. Torf
2. Palina
3. Leibinik
4. Vinsent (запісаў шыкоўную песню і адзін з лепшых кліпаў у Беларусі выдаў на яе)
Torf -- Менестрель это что-то невероятное
Торф - гэта золата ❤
Дайце спасылкi на музыку калi-ласка. Дзякуй! З Калядамi!
TORF #1
Полностью согласен с "министром": конкуренты очень классные и сильные, но синдром самозванца - лучшие! Очень жду новых работ этих самородков
магу слухаць толькі з 6-га месца
а как же dymna lotva? я бы их вообще на первое место поставил)
Падабайка ў падтрымку беларускамоўнага кантэнта👋
Dziakuj
Torf
Znich - маці! 🔥
На мой погляд-лепшыя альбом годы выдалі - Torf. Тэксты, музыка, кліпы- я ў захапленні.. шыкоўна. Гомель, як заўседы -трымае марку !
Чаму ёсць спевакі на мове акупанта, а з роднай мовй меней?
Очень достойный альбом выпустили Света Бень и Галя Чикис. Отличная работа. Почему не в топах ? ))
таму што гэта альбом 2022 году
Я за ТОРФ
"мЁры" завецца горад!
все маячня ..але без образ, це загальний стан наразі всіх з усіх усюд ..майже
аднак, суб'ектыўна
Вітаю, прабачце, а дзе дзеліся Беларускія🔥🤘🏻💀🔥 БРУТАЛЬШЧЫКІ, іх жа шмат, а тут штосьці я іх не бачу, нейкая папса ды часам яшчэ і рюzzкеязічьна. Так не павінна быць, карацей кажучы, шчыра жадаю поспехаў Вам. 🤘🏻😉
Я не зусім разумею...
А дзе IRDORATH?
Irdorath сёлета выпускалі альбом?
@@minsepultury Я ня ведаю, але Вы ж музычны крытык - растлумачце
@@sanukiwuanxao6055 тлумачу: не выпускалі
@@minsepulturyВыбачайце кал ласка, што звярнуўся з прэтэнзіяй....Не зразумеў.)
Дзякуй за Вашу вельмі файную працу.!
Акрамя Цемры нічога цікавага
12. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
11. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
10. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
9. OK, dziakuju
8. OK, dziakuju
7. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
6. OK, dziakuju
5. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
4. OK, dziakuju
3. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
2. Rasiejskaja jazyka, mnie niecikava
1. OK, dziakuju
Chamu tolki 3 z 12 vykanawcaw tut spiavajuc na bielaruskaj movie?! (nu English heta taksama dobra)
A w hetym spisie mahli zh byc Volski, Nochy, Znich, Irdorath, Dymna Lotva, Zeman… Na top 10 bielaruskix albomaw materjala xapaje i biez rasiejskaj jazyki.
А што да гэтага спіса, напэўна аўтар - фанат цяжкага року, раз раздаў большасць месцаў адпаведным гуртам. Мне такое слухаць цяжка напрыклад.
Датаго, усё, што рускамоўнае - для мяне не адрозніваецца ад расейскай музыкі, таму не чапляе увогуле.
Я пьердоле, я никогда не слышал про Torf. Солист некогда исполнял в тт34??
torf на amatory похож
Не
Ай, лухта нейкая, а не тузін.
няма "Зьміцера", правільна "Зьмітра"
palina просто топ!