Езу, добры, як хлеб. / Panie, dobry jak chleb.

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 10 ก.ย. 2024
  • 16.08.2024
    Запіс зроблены падчас Св. Імшы на ахвяраванне дароў.
    Гарманізацыя ўласная.
    Слухаць пажадана ў навушніках.
    тэкст ks. J. Zawikowski музыка ks. W.Kądziela
    пераклад П. Канавальчык і М. Скуратовіч
    Езу, добры, як хлеб,
    Будзь праслаўлёны
    паўсюдным Касцёлам.
    Бо так бязмежна Ты палюбіў нас,
    Бязмежна Ты палюбіў нас.
    Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа,
    Каб мы ў шляху да неба сілы мелі.
    Ты маннай стаў
    вандроўнікам галодным -
    Для тых, што вечна быць з Табой хацелі.
    Езу, добры, як хлеб...
    Жніво настала, радуюцца людзі,
    Саспела ніва, пахне свежым хлебам.
    Хай алтаром зямля ўся наша будзе,
    А хлеб - Камуніяй тым, хто прагне неба.
    Езу, добры, як хлеб...
    Ты нас сваімі назавеш сябрамі,
    Калі мы зробім, што Ты загадаў нам.
    Што ж без Цябе
    ўчыніць мы можам, Пане,
    Бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне!
    Езу, добры, як хлеб...
    Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,
    А сам застаўся Хлебам у святынях.
    Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна,
    Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.
    Езу, добры, як хлеб...

ความคิดเห็น •