Дарагія мінчане і госьці сталіцы Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца Карацей, гэта дзіўна, але s'est la vie: Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы... Горад Менск - першы горад з тых двух гарадоў, Не пабачыш на мапах сучасных гадоў Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам Лядовы палац і бэтонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні. Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск... Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная. Тут народ забясьпечвае правільны наш Выкананьне задачы пастаўленае... А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрына ўтульна гараць. Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры... Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць... Усё блытаецца У Мінску - хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца І пьяная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса. Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць - Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць, Будзе мовай тваёй з табой гаварыць. Мы жывем адначасова ў двух гарадах... Мы жывем адначасова ў двух гарадах...
Дарагія мінчане і госьці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але s'est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць
Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы...
Горад Менск - першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам
Лядовы палац і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць
Менск і Мінск...
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Тут народ забясьпечвае правільны наш
Выкананьне задачы пастаўленае...
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрына ўтульна гараць.
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры...
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць...
Усё блытаецца
У Мінску - хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса.
Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць -
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах...
Мы жывем адначасова ў двух гарадах...
Вподобайка!
❤️❤️❤️❤️❤️❤️
Darahija minčanie i hości stalicy… Žyvie Biełaruś!
100500+
падваенне краіны - зрывае нам дах!
правильн New-York