Неагляд Noita

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 12 ต.ค. 2024
  • Дапамагчы аўтару рабіць відэа часцей, атрымаць ранні доступ, дадатковыя матэрыялы (магчыма трэба VPN, бяспечна) - / rudzi_game
    Стаць спонсарам у Ютуб:
    / @rudzi
    Ці націснуць "Дзякуй" пад відэа і пакінуць вылучаны каментарый!
    Рудзі не адмаўляеца ад сяброўства і падарункаў гульняў у Steam! steamcommunity... Rudzi_Game
    Лічбы дадаць у сябры: 1475957443
    Бяспечная аднаразовая падтрымка ў Беларусі:
    4916 9896 4653 4387
    Priorbank (АРІП папаўненне 1090081037130)
    Міжнародны нумар: BY70PJCB30141090081037130933
    Што яшчэ паглядзець:
    Тэхнічна-гульнявы канал "Відзік" - / @vidzikyt
    Гульнявыя Навіны - / @vidzikyt
    Лайфблог "Ягоны хутар" - / @Ягоныхутар
    Быць на сувязі:
    Telegram - t.me/rudzi_game
    Twitter - / rudzi_game
    Patreon - / rudzi_game (магчыма спатрэбіцца ВПН, бяспечна для Беларусі)

ความคิดเห็น • 36

  • @arehana
    @arehana 2 วันที่ผ่านมา +13

    Для стрымоў яна падышла няблага, было пацешна глядзець як Рудзі займаецца разбурэннем)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 วันที่ผ่านมา +4

      Абы паглядзець, як хто што бурыць :)

  • @Angelofdeathby
    @Angelofdeathby วันที่ผ่านมา +1

    Гэта гульня той выпадак, калі не гуляў, але вельмі цікава, дзякуй Рудзі, што падзяліўся сваімі ўражаннямі.

  • @AlexeyGulev
    @AlexeyGulev 2 วันที่ผ่านมา +9

    Прыкладна такія ж самыя ўражанні былі і ў мяне. Было цікава пасля працы сесці з Steam Deck і паторкацца гадзінку, па-паміраць і забыцца. Не магу сабе ўявіць колькі там трэба гуляць каб наблатыкацца праходзіць глыбока і хутка не паміраючы ад таго, што не ведаеш, што гэтая новая палка робіць

  • @ТомасКатц
    @ТомасКатц วันที่ผ่านมา +3

    Я граў у гэту гульню з нуля ды без гайдаў i магу сказаць што гэта гульня зроблена генiем ды iдыётам адначасова. Так, усё што сказана пра глыбiню механiк, розных ворагаў, свабоду i крэатыў гэта праўда. Але праблемы з тым, як гэта зроблена.
    Так, можна стварыць жэзл, якi будзе ствараць яйка, з якога будзе вылетаць тры бензапiлы, што будуць саманаводзiцца на ворагаў, а пры трапленнi будуць cтвараць скрыню з выбухоўкай ды падпальваць яе. Можна. Але рабiць вы гэтага не будзеце, таму што можна загiнуць нават яшче пры выпрабаваннi гэтай палкi, а вы пакуль сабралi гэтыя загаворы "дашлi ажно да джунгляў!", а калi памрэце то ўсё пачнецца спачатку. Або проста палка будзе такой што заб`е ваш ПК( а што, свабода ж поўная: палкi што крашнуць гульню нiхто не забараняў). Таму вы зробiце звычайны "кулямёт", прыкладна такой як рабiлi апошнiя дзясяткi ранаў. Такiх палак многа, але гэта палка мая!
    I ўвогуле, першы лэвэл вы ў гэтай гульне будзеце бачыць часцей за ўсё iншае, а ён даволi просты, разнавіднасцяў заклёнаў там выпадае мала, ворагi таксама даволi банальныя, а праскочыць левел наскрозь азначае пазбавiць сябе палак ды грошаў у першай "краме". Таму, калi ласка, фармi галду на лэвеле якi ты бачыў натуральна разоў 200, ды не расслабляйся, таму што 200 разоў не азначаюць што ты не згiнеш у будзь-якi момант. Но гэта ўсё сказана пра "звычайныя" левелы. Ёсць i iншы шлях, ды iншы свет, пошук "сакрэтаў". I вось тут аўтар гульнi больш выглядае як iдыёт. Здаецца, ён не разумее як зробленыя сакрэты у нармальнай гульне, не разумее што яны зроблены так каб iх знайшлi , а самi сакрэты гэта якiя-небудь невялiчкiя бонусы або пасхалкi. Калi i робiцца складаны сакрэт, то з iдэяй "знойдзе адзiны гiк якi-небудзь - крута, не знайдуць ну ды i фiг з нiм". У Noita ўсё строга наадварот. Тут асноўныя 7 левелаў гэта меньш за 10 адсоткаў свету (на самой справе свет бясконцы, таму бесканечна менш), астатняя прастора патрэбна толькi каб схаваць сакрэты i яны сапраўды схаваныя ды i значнасць iх якая! Там i неўміручасць ды некалькi канцовак гульнi ў нiх. I гэта нi разу не крута. Таму што напрыклад вось бачыш возера i думаешь, а цi ёсць пад нiм што? I ў гульнi ёсць два такiх возера, пад аднiм з iх сапрауды ёсць, i праз 10 хвiлiн (так!) рэальнага часу "вельмi цiкавага" капяння зямлi ты знойдзеш. А пад другiм нiчога i яно да таго ж БЯСКОНЦАЙ глыбiнi!
    I вось такое стаўленне да сакрэтаў робiць тры тыпа гульнi: калi ты нiчога не спайлерыш i скарэй за ўсё знаходзiш 7 лэвэлаў i тады для цябе гэта, ну такi, даволi кароткi платформер 7/10 з празмерна задранай складанасцю "адно жыццё без працягаў" (выглядяе амаль як гэта рабiлi ў гульнях 90-х) i залішнім мiллiардам магчымасцей, якiя скарэйш за ўсё ты нiколi не выкарыстаешь.
    Або ты iдзеш на вiкi, ютуб гайды. Но тады канцептуальнае пытанне, а навошта ты, аўтар, гэта ўсё хаваў? Каб я здзейснiў неверагодна цяжкi пошук сакрэту на вiкi? Вiкi геймiнг must die. Калi абавязковы кантент (а калi не абавязковы, тады пытанне навошта столькi рэсурсаў выдаткавана на рафлянкi) гульнi можна знайсцi толькi праз вiкi, гэта гаворыць што гульня дрэнна пастроена, гэта памылкi дызайну.
    I трэцi варыянт: ты сам шукаеш сакрэты. Гульня ставiцца да часу гульца як да гразi, на тое нават каб ужо ведаючы сабраць бясконцае здароўе трэба гадзiну, толькi потым можно фактычна пачынаць шукаць сакрэты... да смерцi, а потым зноў наноў. Гэта працесс што патрабуе буквальна сотнi гадзiн манатоннай працы без анiякай гарантыi рэзультату. I да, нават у гэтым выпадку ты ўсё адно чытаеш вiкi, таму што самаму ад пачатку да канца дайсцi да нейкага ланцуга сакрэтаў, не абапiраючыся на чужыя знаходкi выглядае увогуле неверагодна. Таму гэтым эксплорынгам займаюцца паўтары фрыка.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +2

      Дзякуй вялікі за такі падрабязны і цікавы мініагляд! З задавальненнем прачытаў

  • @ai-gura
    @ai-gura วันที่ผ่านมา +6

    Я хоч і українець, але білоруська мова дуже красива😍

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Дзякуй вялікі. Вашая таксама)

  • @StaBArt
    @StaBArt 21 ชั่วโมงที่ผ่านมา +1

    Цікава. Ня чуў аб гэтай гульні. Як заўжды дзякуй за кантэнт:)

  • @commandoby
    @commandoby 2 วันที่ผ่านมา +4

    Добрая гульня. Трэба вярнуцца на некальгі гадзін. Або дзясяткаў.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 วันที่ผ่านมา +3

      Страшная справа :)

  • @asgolub
    @asgolub วันที่ผ่านมา +2

    Бо ты няурымслiвы i не здольны сканэнтравана сядзець над гульнёй, як кот, якi пiльнуе пацука !
    Жартую, барада ты наша рудая. Дзякуй за агляд.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Дзякуй! Я ў Еўропу Універсаліс насядзеў так гадзін з 200, няпраўду пра мяне пішаш 😆

  • @4amu_nie
    @4amu_nie วันที่ผ่านมา +3

    Ніколі раней пра яе не чуў, але падаецца цікавая гульня. І так, я фанат Тэрарыі 😅

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Ну, тады гэта тое што трэба :))

  • @MM2342-g6y
    @MM2342-g6y วันที่ผ่านมา +1

    Трэба пагуляць!

  • @VeZantiQ
    @VeZantiQ วันที่ผ่านมา +2

    А запшс стрыма недзе ёсьць? Гэты пан-дзед наблатыкаўся зацікаўліваць гульнямі, якія я сам ніколі не гуляў бы.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา

      Так, запіс ёсць на канале Рудзі Стрымы. Напрыклад: th-cam.com/users/live1OAB1znIRFg?si=2pzodH4k6gPnV2gP

  • @linux4domvid
    @linux4domvid วันที่ผ่านมา

    прикольная игра Noita , сам правда хоть и называл рифмованным матерным словом, но играл где то часов 20. и я вспомнил что сам делал пару инди игр в Steam (Reskue, żelazny kolonista) , могу презентовать ключ или посоветовать скачать игру на itch и даже додано было тлумачение на беларуский, но оно не было допрацовано як належи, т.к переводчику надоели регулярные обновления i он забросил дело.
    Можно играть на польском из коробки. думал может мешанку из польско-беларусского языка сделать для разнообразия но решил что это очень плохая идея)
    Про "разбурэнне" в Reskue оно лишь частковое, но большинство вещей поломать очень даже можно. и привести стены "в порядок" . Но карты не генерируются и вещи не восстанавливаются.

  • @Winst0nChurchill
    @Winst0nChurchill วันที่ผ่านมา +4

    Паважлівей з радыеактыўным рэчывам з фінскага фальклору - яно стварыла ўвесь астатні фінскі фальклор.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Тут яно дзейнічае па тых жа прынцыпах

  • @pavelmitskovich7208
    @pavelmitskovich7208 วันที่ผ่านมา +1

    дзед любіць пікселі

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      О тое праўда

  • @IvanIvanovBy
    @IvanIvanovBy วันที่ผ่านมา +1

    А мне гэта гульня нагадала Dead Cells

  • @maremaneski2593
    @maremaneski2593 วันที่ผ่านมา +1

    Было бы цікава пазбіраць розныя заклёны і зброі, але ў мяне заўсёды дрэнна з платформерамі і ноўт, які завісае амаль кожны раз, калі я разгортваю кліент Стыма. І 10 доллараў...

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Ну так, да таго каб змарнаваць 10 долараў яшчэ няблага ноўт падлячыць)

  • @medved1303
    @medved1303 วันที่ผ่านมา

    Яшчэ ёсць co-op мадыфiкацыя для гэтай гульнi.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา

      Ну гэта не дзіўна)

  • @pavelmitskovich7208
    @pavelmitskovich7208 วันที่ผ่านมา +1

    11:40 - 11:45 Гэта піліпку было чуць ?

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา +1

      Імаверна ўсё ж Алька)

  • @potapdesigner
    @potapdesigner วันที่ผ่านมา

    Якая прыгожая ігра, трэба паспрабаваць)

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา

      І кошт чалавечы можна злавіць

  • @ostrosky_1514-ji5vr
    @ostrosky_1514-ji5vr วันที่ผ่านมา

    Нажаль толькі windows ды стым. З тэрарыі порт на PS неяк зрабілі.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา

      Ну тут на жаль толькі так

  • @zhackshark934
    @zhackshark934 วันที่ผ่านมา +2

    Ф інскія ашуканцы? Ну, нешта мне такое не падабаецца. Гадзінку канешне можна паспрабаваць, але не больш.

    • @Rudzi
      @Rudzi  วันที่ผ่านมา

      Чаму ашуканцы😀