Алесь Аркуш - Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка
ฝัง
- เผยแพร่เมื่อ 6 ธ.ค. 2024
- «Кнігі бяз літар» - беларускія аўдыёкнігі ад інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Алесь Аркуш - Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка.
Алесь Аркуш нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыў на Полаччыне.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі» і літаратурны часопіс «Калосьсе», заснаваў выдавецкую ініцыятыву «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Алесь Аркуш - аўтар тэксту гімна гораду Полацка, дзесяці зборнікаў паэзіі, трох зборнікаў эсэістыкі і пяці раманаў.
«Сядзіба» - чацьверты раман Алеся Аркуша, выйшаў у 2017 годзе. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.
Чытае: Віктар Сямашка. Мантаж: Лукаш Стэпанюк, Віктар Сямашка. Музыка: Лукаш Стэпанюк. Прадусар: Яраслаў Іванюк.
Copyright © 2022 by Алесь Аркуш
Copyright © 2022 by Віктар Сямашка
Copyright © 2022 by Kamunikat.org
Який цікавий роман. А білоруська мова чудова. Просто приємність для вух
Дзякуй! Цудоўна!!
Як жа цікава.
Дзякуй,цудоўная кніга!
Pryjemna słuchać nazovy haradoŭ pavodle biełaruskaha pravapisu, dy astatniaja taksma šyk)
а Я заўседы вас слухаю
Цудоўна. Аднак Полацкі адметны дыялект не схапіў - зАпалацце 😂
Падкажыце, калі ласка. Ці ёсць працяг?
"Над Дзвіной нястомна лёталі дзве кірлі..." - хто такія гэтыя кірлі?
Кірля малая - гэта водная птушка, белая з чорным, якая харчуецца рыбай і жыве побач з вадаёмамі.( Hydrocoloeus minutus )
@@paniardolynkkva6294 Дзякуй! Я потым падумала і сама здагадалася, хто гэта.