Ничего особенного, обычный музончик, рассчитанный на среднестатистического колхозника-хатаскрайника, уровень ДК Борисова, Дзержинска и Крупок, а карпанов стандартный приспособленец, наши придут, им песни петь будет, если дадут...
Нармальны гурт, добрыя песні. Яму трэба падзякаваць, што у гэтай антыбеларускай сістэме, ён са сваім гуртом збірае на канцэртах столькі людзей. Спявае і размаўляе па-беларуску. Ён робіць працу ўнутры краіны. Хай сабе хваліць тую ўладу, але задайце сабе пытанне - а як можа быць інакш у такіх абставінах? Трэба быць хітрэй. Драздам рэспект і павага.
Зьмешаныя пачуцьці... Але! Мова беларуская - гэта файна! Пры усех гэтых прарасейскіх навалах, у гэтым безпрынцыповым рэжыме з усімі акалічнасцямі, гучыць беларуская мова... Прапагандуецца сувязь з бацькаўшчынай... Гэта файна... Быццам бы ў тыле ворага працуе супер агент. І сапраўды, артыст арэентуецца на прыхільнасьці публікі, бо сяляне насамрэч любяць беларускую мову і сваё. Так што ня быць ім рускімі.
@@ostrovskiartur ну дык у адрозненні ад Лугабэ, Кімы не нішчаць нацыянальную свядомасць сваёй краіны, і гэта велізарны плюс. Гэтую базу яшчэ Пазняк казаў
> гучыць беларуская мова... Прапагандуецца сувязь з бацькаўшчынай Лепей і не скажаш. Я асабіста лічу, што паказальнае лабызанне ботаў "прэзідзента" гэта ахвяра і кошт якую Карпанаў плаціць, каб захаваць нешта масавае беларускае ў акупаванай Беларусі, зусім не абавязкова гэта кампраміс ці калабарацыянізм. Пачытайце як Бондараву пярдоліць ад злосці з Драздоў, бо гэта пры ўсіх хібах - на сто адсоткаў Беларускі прадукт - вельмі хочацца дачапіцца, але няма да чаго.
Почему плохо петь на том языке, который понятен для 200млн людей? И зачем нужно ориентироваться на полузабытую мову на которой говорит полтора змагара?
Гэты хлопец як з'ява прыроды. Немагчыма ставіцца ні добра ні дрэнна. Ён ёсць. І абавязкова неяк уплывае, робіць глебу вільготнай, каб нешта на ёй вырасла.
Улічваючы які боль зараз захаванне беларускага і беларускай мовы менавіта ў Беларусі, то гэтыя выступы не самае дрэннае што можа быць. Згодная, що то рэальны кошт гэтых кампрамісаў даведаемся пазней. Час усё расставіць па месцах
Цікавы выпуск, дзякуй! Наконт Драздоў - лепш падтрымліваць беларускасць вось так, чым ніяк. А прамовы пра палітыку і Лу, гэта нажаль фон сёняшняй рэчаіснасці.
Вялізная падзяка,❤🤝 спадар Саша за эфір, я чакала яго і збіралася заяву на гэты гурт рабіцьдля вас. На мой погляд, хлопцы малайцы,усё там не так адналікова.🤔 Спяваюць на беларускай мове, збіраюць залы,іх творы спяваюць беларусы ў Беларусі. Гэта лепей чым саладуха, груздзевы,газманоў(. Жыве вечна і квітнее Вольна Беларусь!
Быў у нас 11 гадоў таму гэты персанаж, вяселле палескае, на 300 чалавек, вёў, першы дзень, словы забываў, люд не адчуваў зусім, жарты нятрапныя ляпаў ды лыч да гары задзіраў) Па выніках, мой бацька, з мясцовых, мульціінструменталіст, музыка-аматар, на другі дзень так лупануў, што госьці скакалі ледзь не да столі і з’язджаць не хацелі
Дразды паюць для савецкіх калгаснікаў, іх песні асэнсоўваюцца з сялянскай нацыяй, можа камусьці і падабаюцца такія песні, ну калі толькі пенсіянерам. А нам новаму пакаленню Беларусі, хочацца такіх песен, ад якіх будзе кроў бурліць, вось мне вельмі падабаецца група Стары Ольса, якія паюць песні на гістарычную тэматыку, дзе паказваецца што мы не сялянскі а ваяўнічы і моцны народ, пабольш бы такіх груп. Да ўвогуле багата зараз файных беларускіх груп, я адкрыў іх для сябе дзякуючы вашаму праекту, ну і дзякуючы праекту Годна
Але ж Аляксандр трапна заўважыў: гэта таксама вялікі пласт людзей, ім таксама трэба штосьці культурнае, з імі таксама трэба працаваць. Стары Ольса ім не зойдуць я больш чым ўпэўнены. Гэта можна толькі з часам пераадолець пры паступовым пераходзе да больш-менш нармальнай эстрады
Каждому свое ) я бы вам советовал за новое поколение Беларуси не брал ответственность говорить, потому что ожидание, что ты принадлежишь к большинству очень часто ошибочны ! _
@@РэчПаспалітая ну получается прав был Лука, который говорил о национализме змагарском ? У меня многие друзья родом из России, но считают себя беларусами живут и работают здесь, никто не в праве решать, кто правильный беларус, а кто неправильный русский с белеруским паспортом. Хорошо, что таких радикалов меньшинство и беларусов именно и отличает толерантное отношение к друг другу и другим странам.
@@dzmitryyaromin341ну и что я не змагар и папа у меня русский,но согласись русские себя опозорили на весь мир и я бы не рискнула ни в одной стране мира сказать что я русская скорее скажу что полячка или беларуска .
Шлях да мэты можа быць розным.А каб распаусюджваць мову не тольки па мястэчкам и малым гарадам але и па абласным ды у сталицы то и пайсци на паклон не сорамна.Мода на мову, вось што галоунае.
Гэты гурт робіць больш для беларушчыны, чым усе, хто замяжой. Падабаецца гэта камусьці, ці не. Іх ведаюць у краіне. На іх канцэртах аншлагі. І паглядзіце - большая палова гледачоў - ябацькі і просты люд. Яны танцуюць і падпяваюць ім. Хто іх крытыкуе - той не мае рацыі.
Абсалютна верна. Гэтыя крытыкі збіраюцца пабудавпць беларускую Беларусь без народу? Карпанаў паказаў, што беларусізацыя магчыма што нават ябацькі не супраць беларушчыны.
Алилуя! думал, что беларускамоуные в большинстве политизированы до головного мозга, но лайки под постами дают понять, что нетерпимых меньшинство. Хорошее дело делает, тем более запрос общества на нашей земле почти не учитывается.
Відавочна, што гэта не артыст, а проста чалавек с вялікай энэргіяй і прагай быць знакамітым. Калі ён нешта рабіў сам, атрымлівалася ня вельмі. Ён зразумеў гэта, але ад сваіх імкненьняў дабіцца "посьпеху" не адмовіўся. Калі я не магу ствараць трэнды, то буду ўбудоўвацца ў іх - прыкладна такі напрамак думак. І пачаў чапляцца за трэнды, як было паказана на відэа. Так і шло. А потым прыйшоў 2021. Уладзе трэба было хоць нешта, што расхістае гэты электарат і тут Віталь са сваім памкненьнямі. Ён бярэцца за трэнд "любімую не аддаюць". Нарэшце атрымалася - песьня Віталіка спрацавала. Раска захісталася і балота стала крыху булькаць. Тады, разумеючы бяздарнасьць і бясплоднасьць Віталіка, падмацавалі яго прафесійным паэтам, з дапамогай якога было напісана каля 30 нескладаных песень вядомай тэматыкіі запусьцілі па Беларусі. Працуе. Ура. У выніку выйгралі ўсе актары гэтага прадстаўленьня - і улада, і Віталька. 1) Электарат нарэшце хоць на нешта пачаў рэагаваць. Гэтага ўладзе толькі і было трэба - цяпер яму ў галаву можна занесьці што заўгодна - хоць любімую, хоць чужую-мілую. 2) Улада з аднаго боку падкрэсьлівае беларускае, як асобнае ад расейскага. Але толькі ў той ступені, у якой ёй гэта трэба ў межах яе канфлікта з Масквой. Мы не Расея, мы асобна і 6 губерніямі ўваходзіць не зьбіраемся. Але ўлада ненавідзіць беларушчыну і баіцца Масквы, таму нешта сур’ёзнае ствараць па беларуску нельга. Таму падкрэсьліваецца выключна сялянскі характар беларускага. Забарона на выступы гурта ў Менску гэта дадатковы маркер - у сталіцы з’явам падобнага кшталту няма месца. 3) З хлебам пэўныя праблемы, але хоць з відовішчамі вырашылі пытаньне - клюбы поўныя. А Віталька? А што Віталька - ён атрымлівае асалоду ад сваёй знакамітасьці. Такі карысны доўбень, які задавальняе свае прымітыўныя памкненьні, накіроўваючы сваю энергію на карысьць уладзе. Дарэчы, ён будзе так рабіць дзеля любой улады - так ён збудаваны. Ён цалкам падпарадкаваны трэндам, і ён гэта прыняў. Ён жа не вінаваты, што спрацаваў менавіта гэты трэнд)
Феномен праз каторы адбываецца далейшая культывацыя поглядаў, што беларускае - гэта штосьці экзатычнае там далёка ў вёсках, на што можна паглядзець на вось такіх канцэртах. Ёсьць у гурта трэкі без такога кантэксту, якія натхнялі б і аб'ядноўвалі, але праз публічныя паводзіны і заявы нічога такога ня будзе.
Як ты сам і кажаш усё залежыць ад кантэксту. Гледзячы на сённяшні кантэкст дзе выбар ідзе паміж: Солодуха, Сёстры Груздевы, рэпер Серёга, Карпанаў і г.д. Лепш няхай будзе ўжо Карпанаў, неяк ён больш сапраўдны, ці што. А так, агулам, гэта вельмі сумная гісторыя пра мару і кошт які прыйшлося за яе заплаціць. Вось такі вось Ла Ла Лэнд =)
Гэта цудоўны выпуск. Ніша "Сяброў" і іншых "ВІА" зараз сапраўды вольная і яны гэтым карыстаюцца. Мне падаецца, галоўнае пытанне ці было б лепей для "беларускасці" калі б Драздоў не было і калі б на іх месцы быў нейкі гурт з "ДНР". Але ж, на Купалу і Коласа яны дакладна не цягнуць, бо тыя прынамсі Сталіна не ўхвалялі.
12:14 калі ў наш час у гэтых манкуртаў нешта скалыхнецца ў тым месцы дзе павінна быць сэрца і нехта ўспомне хто ён гэткі, то ён вялікую справу зробіць.
Сапраўды, цікавы артыст. Калі забыцца на кантэкст і проста слухаць - можа песні і спадабаюцца. Прынамсі, я разумею, што за аўдыторыя яго слухае. Ды і шмат лі ў Беларусі артыстаў, якія граюць свае канцэрты на беларускай? Як няма мяса, то і грыб закраса. Падаецца, ён да гэтага і імкнуўся, паклаўшы ў бок некаторыя маральныя прынцыпы. Але ці можно назваць яго дрэнным чалавекам? Ёсць жа і горшыя, а музыка проста хоча граць. Не кранайце артыстаў, фурманаў ды прастытутак, так?🤷♀️
Цікавая спроба сядзець на двух стулах. І пачуцці адпаведна выклікае супярэчлівыя: і павагі не заслугоўвае і нянавісці таксама няма. Забаўляе прыпеўкамі махровых саўкоў - ды і калі ласка.
"калі па-беларуску будуць размаўляць бамжы і прастытуткі, тады за беларускую мову можна быць спакойнымі". але ў цяперашніх умовах варта быць асьцярожнымі і паназіраць, ці гэта не агенты кдб.
Такая музыка таксама патрэбна, шкада, што кантэкст не вельмі добры. А так нічога дрэннага ў словах ці такой музыцы няма, яно хаця б звязана з Беларуссю, лепш гэта, чым Ленінград ці рускі рэп.
вельмі складана сфармуляваць стаўленне.. для людзей, якія ў Беларусі, напэўна, гэта лепшы выбар з музыкаў, што маем. для беларусаў за мяжой, у якіх выбар шырэй і ўключае Нізкіз, Лейбоніка, Дай Дарогу і гд - то троху дзіўна было б Драздоў абіраць, як па мне... а яшчэ цудоўная байка! разглядвала ўвесь час
Попали на Дроздов трижды за год.В Баранках,Гольшанах и Несвиже.Да у ребят с гастролям проблем нету,соглашаются на любое предложение и выступают в таких местах в которых нога человека еще не ступала.С чаркой и шкваркой пойдет.
12:50 хвіліначку. “Крамбамбуля” дала слухачам “Абсэнт”. Так, там былі і песні накшалт Турысты і Госці, але гэта больш як Саша і Сярожа амаль. Але ж нават без разумення словаў, можна адчуць настрой Абсэнту па музыцы, выкананню, дажджу… ды сам Вольскі, трэба адзначыць яго месца ў бел музыцы… а Дразды так і застануцца на ўзроўні блашчыцы.
Такое ўражанне, што вы проста зайздросьціце Драздам, бо ў іх сёньня галоўнае -- беларуская душа. А Вольскі разьвівае толькі сваю музыку (не аналізую). А душы -- не відаць... Беларуска
Лепей быць сумленным грузчыкам у Польшчы, чым казаць такое ў статусе хоць першай зоркі БТ((( Пратасевіч робіць тое ў палоне, пад катаваннямі - яго шкада. А гэты Карпанаў хз для чаго((
интересный феномен, то что на майке у Вас нет Серебряной свадьбы )))) вот это феномен!!!! и Super Besse не увидил, интересная подборка, прям задумался глубоко, кто кого пиарит хто белы, а хто красны? )))))
Dziakuju za cikavaje dasliedvannie. Bachu takoje i chuju wpiershyniu. Hetaja cana zbyt vysokaja za taki pradukt. Liepsh uzho spiavaw by pa-angielsku za miazhoj, chym byw kalabarantam z akupacyjaj. Lukashyzm, navat na bielaruskaj movie, zastajecca lukashyzmam.
Кошт мары... Лепш не скажаш. Ну, там яму і месца. Па праўдзе, расчаравалі "Дразды", хаця я іх і не ведала. Лепш буду хадзіць на тых, хто дае канцэрты ў Польшчы. Тут не памылішся...
Александр, интересную вы публику собираете - мову они любят, а вот пользоваться мозгом активно не очень. Пусть ябатька, пусть веселит лукашистов, зато ж на мове, ага, шчЯсце, на такой мове.
Гэтых лукашыстаў дзве трэці ў краіне. Вы іх куды збіраецеся, у Трасцянец, Калдычаў ці ў Антарктыду? Вось я Лукашэнку не ўспрымаю, але з Карпанавым я агульную мову знайду, але з такімі, як вы, наўрад ці.
Карпанава знаю лично. Хороший парень! Удачи ему в творчестве, пусть концертов будет ещё больше! А что касается политической позиции, то тут дело каждого. Нужно ему хвалить президента на своих концертах или нет, этого мы не знаем, но если он это делает по своей инициативе, то ничего предосудительного в этом нет.
@@S.paW.n мнения на это могут быть разные. Для одних узурпатор, для других спаситель страны. Как бы ни было, а конкретно сейчас Виталий Карпанов делает для белорусской культуры и языка очень не мало.
@@КірылаАрэшка Есть мнения, а есть факты, если первое не базируется на втором, то ничего не стоит. Как и люди, которые его придерживаются, как и такая культура, которую развивают карпановы.
@@S.paW.n каждый противник Лукашенко мне всегда говорит что он хочет демократии в Беларуси, свободы выражения и т.д., но потом оказывается что эта свобода должна быть такой которая нравится именно ему. Получается что вы, товарищ, со своим мнением ничем не отличаетесь от идеи автократии. Может вам пересмотреть своё отношение к АГЛ? Судя по всему у вас намного больше общего чем вам кажется.
Тоже мне вставил концерты обдолбанного нарика, и таких же его фанатов. Ляпис только в раннем творчестве был отличным поэтом и исполнителем своих стихов, причём полностью на Русском языке. Тоже "рэжым" заставлял петь на Русском? А потом он превратился в нарика и аппозиционера, и ни одной песни стоящей не написал. Хата бацькоў Это шлягер на века, а ещё слонечник и вясковы лавелас. Автор может включит польскую эстраду, и плясать под неё))
Што думаеце пра феномен «Драздоў»?
"Дрозды" оказались эдакой альтернативой Леприконсам
Ничего особенного, обычный музончик, рассчитанный на среднестатистического колхозника-хатаскрайника, уровень ДК Борисова, Дзержинска и Крупок, а карпанов стандартный приспособленец, наши придут, им песни петь будет, если дадут...
Калі б я яшчэ пра думаў 😂але дзякуй 😂
Ёсьць такое паняцце як мараль, пра якое ня чуў капрафілаў, прабачце капранаў
Ну такоэ, не маё, іду далей
Нармальны гурт, добрыя песні. Яму трэба падзякаваць, што у гэтай антыбеларускай сістэме, ён са сваім гуртом збірае на канцэртах столькі людзей. Спявае і размаўляе па-беларуску. Ён робіць працу ўнутры краіны. Хай сабе хваліць тую ўладу, але задайце сабе пытанне - а як можа быць інакш у такіх абставінах? Трэба быць хітрэй. Драздам рэспект і павага.
Зьмешаныя пачуцьці...
Але! Мова беларуская - гэта файна! Пры усех гэтых прарасейскіх навалах, у гэтым безпрынцыповым рэжыме з усімі акалічнасцямі, гучыць беларуская мова... Прапагандуецца сувязь з бацькаўшчынай... Гэта файна... Быццам бы ў тыле ворага працуе супер агент. І сапраўды, артыст арэентуецца на прыхільнасьці публікі, бо сяляне насамрэч любяць беларускую мову і сваё. Так што ня быць ім рускімі.
у пауночнай карэи таксама нацыянальная мова гучыць 😂
@@ostrovskiartur ну дык у адрозненні ад Лугабэ, Кімы не нішчаць нацыянальную свядомасць сваёй краіны, і гэта велізарны плюс. Гэтую базу яшчэ Пазняк казаў
> гучыць беларуская мова... Прапагандуецца сувязь з бацькаўшчынай
Лепей і не скажаш. Я асабіста лічу, што паказальнае лабызанне ботаў "прэзідзента" гэта ахвяра і кошт якую Карпанаў плаціць, каб захаваць нешта масавае беларускае ў акупаванай Беларусі, зусім не абавязкова гэта кампраміс ці калабарацыянізм.
Пачытайце як Бондараву пярдоліць ад злосці з Драздоў, бо гэта пры ўсіх хібах - на сто адсоткаў Беларускі прадукт - вельмі хочацца дачапіцца, але няма да чаго.
Ось наш идыял пауночная карэя @@DunetsNM
@@ostrovskiarturПараўнаў гарох з капустай...
Хай далей спявае па-беларуску, гэта значна лепей, чым па-расейску. Можа людзі больш будуць сябе асэнсоўваць з беларускай мовай і культурай.
Почему плохо петь на том языке, который понятен для 200млн людей? И зачем нужно ориентироваться на полузабытую мову на которой говорит полтора змагара?
@@Jimmyfuckbanderaследуй своей логике - учи китайский. Объяснить, думаю, не надо, сам поймёшь, jimmyfuck.
Каоі ты рускі - спявпй. А вось Карпанаў наспяваўся.
@@tanjanicoliczeva3922 до китайского не дошёл, а вот английский знаю хорошо. У вас змагаров слишком нереалистичное представление о жизни
@@Jimmyfuckbandera А вось кітайцы вучаць беларускую мову і кіраўнік Кітая Сі-Дзен-Пін прэзентаваў нядаўна сваю кнігу на беларускай мове.
Гэты хлопец як з'ява прыроды. Немагчыма ставіцца ні добра ні дрэнна. Ён ёсць. І абавязкова неяк уплывае, робіць глебу вільготнай, каб нешта на ёй вырасла.
Ставіцца трэба станоўча, калі -- беларус.
Улічваючы які боль зараз захаванне беларускага і беларускай мовы менавіта ў Беларусі, то гэтыя выступы не самае дрэннае што можа быць. Згодная, що то рэальны кошт гэтых кампрамісаў даведаемся пазней. Час усё расставіць па месцах
Гэтыя выступы -- "ня самыя дрэнныя". Ну, вы і спэцыяліст, ці не атрымоўваецца адэкватна выказацца?..
Дразды малайцы. Вырасьцеш -- зразумееш.
Цікавы выпуск, дзякуй!
Наконт Драздоў - лепш падтрымліваць беларускасць вось так, чым ніяк. А прамовы пра палітыку і Лу, гэта нажаль фон сёняшняй рэчаіснасці.
Памяркоўны вы чалавек. І як з вас вытравіць лукашызм, калі вы яго апраўдваеце?
@@Nioman Цікава вы знаходзіце апраўдванне лукашызму ў маіх словах.
А наконт вытраўлення - мо нагадаць пра рэчаіснаць у РБ?
Пераабуліся з кедаў у паўкеды
Дзякуй ! Вельмі цікава вы распавялі пра гэтага персанажа!
Вялізная падзяка,❤🤝 спадар Саша за эфір, я чакала яго і збіралася заяву на гэты гурт рабіцьдля вас. На мой погляд, хлопцы малайцы,усё там не так адналікова.🤔 Спяваюць на беларускай мове, збіраюць залы,іх творы спяваюць беларусы ў Беларусі. Гэта лепей чым саладуха, груздзевы,газманоў(. Жыве вечна і квітнее Вольна Беларусь!
Быў у нас 11 гадоў таму гэты персанаж, вяселле палескае, на 300 чалавек, вёў, першы дзень, словы забываў, люд не адчуваў зусім, жарты нятрапныя ляпаў ды лыч да гары задзіраў)
Па выніках, мой бацька, з мясцовых, мульціінструменталіст, музыка-аматар, на другі дзень так лупануў, што госьці скакалі ледзь не да столі і з’язджаць не хацелі
Ну бачыце, за 11 год адбылася значная трансфармацыя.
Па выниках, Карпанов - молодец. А ваш мультиинструменталист там, где и был.
Дразды паюць для савецкіх калгаснікаў, іх песні асэнсоўваюцца з сялянскай нацыяй, можа камусьці і падабаюцца такія песні, ну калі толькі пенсіянерам. А нам новаму пакаленню Беларусі, хочацца такіх песен, ад якіх будзе кроў бурліць, вось мне вельмі падабаецца група Стары Ольса, якія паюць песні на гістарычную тэматыку, дзе паказваецца што мы не сялянскі а ваяўнічы і моцны народ, пабольш бы такіх груп. Да ўвогуле багата зараз файных беларускіх груп, я адкрыў іх для сябе дзякуючы вашаму праекту, ну і дзякуючы праекту Годна
Але ж Аляксандр трапна заўважыў: гэта таксама вялікі пласт людзей, ім таксама трэба штосьці культурнае, з імі таксама трэба працаваць. Стары Ольса ім не зойдуць я больш чым ўпэўнены. Гэта можна толькі з часам пераадолець пры паступовым пераходзе да больш-менш нармальнай эстрады
Каждому свое ) я бы вам советовал за новое поколение Беларуси не брал ответственность говорить, потому что ожидание, что ты принадлежишь к большинству очень часто ошибочны ! _
@@dzmitryyaromin341 не блытай Беларусаў, з расейцамі якія маюць беларускі пашпарт і жывуць у Беларусі
@@РэчПаспалітая ну получается прав был Лука, который говорил о национализме змагарском ? У меня многие друзья родом из России, но считают себя беларусами живут и работают здесь, никто не в праве решать, кто правильный беларус, а кто неправильный русский с белеруским паспортом. Хорошо, что таких радикалов меньшинство и беларусов именно и отличает толерантное отношение к друг другу и другим странам.
@@dzmitryyaromin341ну и что я не змагар и папа у меня русский,но согласись русские себя опозорили на весь мир и я бы не рискнула ни в одной стране мира сказать что я русская скорее скажу что полячка или беларуска .
Шлях да мэты можа быць розным.А каб распаусюджваць мову не тольки па мястэчкам и малым гарадам але и па абласным ды у сталицы то и пайсци на паклон не сорамна.Мода на мову, вось што галоунае.
Гэты гурт робіць больш для беларушчыны, чым усе, хто замяжой. Падабаецца гэта камусьці, ці не. Іх ведаюць у краіне. На іх канцэртах аншлагі. І паглядзіце - большая палова гледачоў - ябацькі і просты люд. Яны танцуюць і падпяваюць ім. Хто іх крытыкуе - той не мае рацыі.
Абсалютна верна. Гэтыя крытыкі збіраюцца пабудавпць беларускую Беларусь без народу? Карпанаў паказаў, што беларусізацыя магчыма што нават ябацькі не супраць беларушчыны.
Дразды. Спявае па беларуску. Гэта зараз важней чым тое шо хваліш таракана. Бо знішчаць мову без такіх як ён.
Згоден. Непатпляльная беларуская мова адгукаецца нават у сэрцах адурманеных ябацек.
Алилуя! думал, что беларускамоуные в большинстве политизированы до головного мозга, но лайки под постами дают понять, что нетерпимых меньшинство. Хорошее дело делает, тем более запрос общества на нашей земле почти не учитывается.
Соглашусь карпанов л.х )))
Таленавiты, але беспрынцыпны прыстасаванец, колькi такiх было i сплыло
дык а дзе таленавiты? упорны - так
Ён проста актыўны!
Відавочна, што гэта не артыст, а проста чалавек с вялікай энэргіяй і прагай быць знакамітым. Калі ён нешта рабіў сам, атрымлівалася ня вельмі. Ён зразумеў гэта, але ад сваіх імкненьняў дабіцца "посьпеху" не адмовіўся. Калі я не магу ствараць трэнды, то буду ўбудоўвацца ў іх - прыкладна такі напрамак думак. І пачаў чапляцца за трэнды, як было паказана на відэа. Так і шло. А потым прыйшоў 2021. Уладзе трэба было хоць нешта, што расхістае гэты электарат і тут Віталь са сваім памкненьнямі. Ён бярэцца за трэнд "любімую не аддаюць".
Нарэшце атрымалася - песьня Віталіка спрацавала. Раска захісталася і балота стала крыху булькаць. Тады, разумеючы бяздарнасьць і бясплоднасьць Віталіка, падмацавалі яго прафесійным паэтам, з дапамогай якога было напісана каля 30 нескладаных песень вядомай тэматыкіі запусьцілі па Беларусі. Працуе. Ура.
У выніку выйгралі ўсе актары гэтага прадстаўленьня - і улада, і Віталька.
1) Электарат нарэшце хоць на нешта пачаў рэагаваць. Гэтага ўладзе толькі і было трэба - цяпер яму ў галаву можна занесьці што заўгодна - хоць любімую, хоць чужую-мілую.
2) Улада з аднаго боку падкрэсьлівае беларускае, як асобнае ад расейскага. Але толькі ў той ступені, у якой ёй гэта трэба ў межах яе канфлікта з Масквой. Мы не Расея, мы асобна і 6 губерніямі ўваходзіць не зьбіраемся. Але ўлада ненавідзіць беларушчыну і баіцца Масквы, таму нешта сур’ёзнае ствараць па беларуску нельга. Таму падкрэсьліваецца выключна сялянскі характар беларускага. Забарона на выступы гурта ў Менску гэта дадатковы маркер - у сталіцы з’явам падобнага кшталту няма месца.
3) З хлебам пэўныя праблемы, але хоць з відовішчамі вырашылі пытаньне - клюбы поўныя.
А Віталька? А што Віталька - ён атрымлівае асалоду ад сваёй знакамітасьці. Такі карысны доўбень, які задавальняе свае прымітыўныя памкненьні, накіроўваючы сваю энергію на карысьць уладзе. Дарэчы, ён будзе так рабіць дзеля любой улады - так ён збудаваны. Ён цалкам падпарадкаваны трэндам, і ён гэта прыняў. Ён жа не вінаваты, што спрацаваў менавіта гэты трэнд)
Слоў багата, але трызненні і бздура. Чалавек працуе на беларушчыну. Лукашэнка знікне, а песні Карпанава-Пранчака застануцца.
Забыліся дадаць у сваё трызненне фсбшную агентуру!
Феномен праз каторы адбываецца далейшая культывацыя поглядаў, што беларускае - гэта штосьці экзатычнае там далёка ў вёсках, на што можна паглядзець на вось такіх канцэртах.
Ёсьць у гурта трэкі без такога кантэксту, якія натхнялі б і аб'ядноўвалі, але праз публічныя паводзіны і заявы нічога такога ня будзе.
гэта непатрэбна амаль никому
Экзатычнае "далёка" ў вёсках?
Вы за МКАД выязджалі?
Як ты сам і кажаш усё залежыць ад кантэксту.
Гледзячы на сённяшні кантэкст дзе выбар ідзе паміж: Солодуха, Сёстры Груздевы, рэпер Серёга, Карпанаў і г.д.
Лепш няхай будзе ўжо Карпанаў, неяк ён больш сапраўдны, ці што.
А так, агулам, гэта вельмі сумная гісторыя пра мару і кошт які прыйшлося за яе заплаціць. Вось такі вось Ла Ла Лэнд =)
Гэта цудоўны выпуск. Ніша "Сяброў" і іншых "ВІА" зараз сапраўды вольная і яны гэтым карыстаюцца. Мне падаецца, галоўнае пытанне ці было б лепей для "беларускасці" калі б Драздоў не было і калі б на іх месцы быў нейкі гурт з "ДНР".
Але ж, на Купалу і Коласа яны дакладна не цягнуць, бо тыя прынамсі Сталіна не ўхвалялі.
Чем-то напоминает историю Тяни-Толкай. Тоже со всех утюгов звучали и на везде играли.
Александр,расскажите,пожалуйста,историю Цягні-Штурхай.
Кидай-лови, беги-ползи......
Нуу затое па-беларску...
Шкада што дзяржава стварыла вакуум, у якім можа існаваць толькі такі патрыятызм, прасяцяцкі, нават зьняважлівы.
Нават не ведаю, што і напісаць - здаецца Дразды знайшлі сваю нішу ці дно
ну засталася ў мяне такая хата толькі прадзедаў, за 30 кілямэтраў ад Віцебску. А бо галоўнае-гэта зямля прасякнутая слязамі, крывёй і потам!
Культура уничтожена,лучшие сидят и уехали,а бездари на плаву,но кто их вспомнит через 5 -10 лет?)))
Кто вас вспомнит через 5-10 лет, лучшие?
@@tatianakaz9523 о,ябатька набежала))) ты чё здесь делаешь,овечка?)
12:14 калі ў наш час у гэтых манкуртаў нешта скалыхнецца ў тым месцы дзе павінна быць сэрца і нехта ўспомне хто ён гэткі, то ён вялікую справу зробіць.
Калі маркурты ўспомняць, што яны ліцвіны і стагодзямі білі маскавітаў. Толькі тады.
Задралі вы ўжо са сваімі літвінамі. Карпанаў пашырае беларушчыну, а вы забіваеце яе.
Сапраўды, цікавы артыст. Калі забыцца на кантэкст і проста слухаць - можа песні і спадабаюцца. Прынамсі, я разумею, што за аўдыторыя яго слухае. Ды і шмат лі ў Беларусі артыстаў, якія граюць свае канцэрты на беларускай? Як няма мяса, то і грыб закраса. Падаецца, ён да гэтага і імкнуўся, паклаўшы ў бок некаторыя маральныя прынцыпы. Але ці можно назваць яго дрэнным чалавекам? Ёсць жа і горшыя, а музыка проста хоча граць. Не кранайце артыстаў, фурманаў ды прастытутак, так?🤷♀️
Эх. Шкада, што Віталій абраў для сябе чырвона-зялёную сцежку. Талант ён мае, гэта відавочна, але сумленнасці - не. 😢
Чамусьці як толькі пачуў словы «Не прадаецца хата бацькоў» (не чуў яе раней), падумаў пра румынскую песню «Casa părintească nu se vinde».
Здаецца Шатуноў і Ратару так паламалі пацана, што Ленана з яго ўжо не вырасце
Вобраз дуркаватага беларуса добра прадаецца.
Мда... От дерзких "Дроздов" до карманных "Сяброў".
Не наш герой.
Цікавая спроба сядзець на двух стулах. І пачуцці адпаведна выклікае супярэчлівыя: і павагі не заслугоўвае і нянавісці таксама няма. Забаўляе прыпеўкамі махровых саўкоў - ды і калі ласка.
Кожны выбірае сабе па сэрцу.Ну і што што балалаечнік і з вёскі.Зайздросціць трэба умець дастойна.Карпанава ведаюць і любяць.А Вы хто?
Дзякуй за выпуск!
Але...
Ці можна казаць аб падтрымцы і развіцці беларускага, калі бачыш беларускамоўную прастытутку?
Трапна. прам мае думкі, толькі не мог сфармуляваць так адмыслова, як вы.
"калі па-беларуску будуць размаўляць бамжы і прастытуткі, тады за беларускую мову можна быць спакойнымі". але ў цяперашніх умовах варта быць асьцярожнымі і паназіраць, ці гэта не агенты кдб.
Марнаслаўства паглынула патэнцыйна добрага беларуса. 😢
Лепш дразды ў аграгарадках, чым груздзевы і гд
р а з ' ё б 👍
Сітуацыя з прамовамі пра Луку вядома сумная, але гурт усё ж спявае на мове (і гэта нават дзіўна), а значыць мова будзе жыць
Расскажите про Палац.
Для меня у нас в РБ - нет эстрады от слов совсем.На сегодняшний день!!!
А уж про соседских залетных, или приезжих к нам, и слышать не хочу.
Такая музыка таксама патрэбна, шкада, што кантэкст не вельмі добры. А так нічога дрэннага ў словах ці такой музыцы няма, яно хаця б звязана з Беларуссю, лепш гэта, чым Ленінград ці рускі рэп.
вельмі складана сфармуляваць стаўленне.. для людзей, якія ў Беларусі, напэўна, гэта лепшы выбар з музыкаў, што маем. для беларусаў за мяжой, у якіх выбар шырэй і ўключае Нізкіз, Лейбоніка, Дай Дарогу і гд - то троху дзіўна было б Драздоў абіраць, як па мне...
а яшчэ цудоўная байка! разглядвала ўвесь час
Віталька парсюк прадажны
Попали на Дроздов трижды за год.В Баранках,Гольшанах и Несвиже.Да у ребят с гастролям проблем нету,соглашаются на любое предложение и выступают в таких местах в которых нога человека еще не ступала.С чаркой и шкваркой пойдет.
Галоўнае каб не парваўся сам))
12:50 хвіліначку. “Крамбамбуля” дала слухачам “Абсэнт”. Так, там былі і песні накшалт Турысты і Госці, але гэта больш як Саша і Сярожа амаль. Але ж нават без разумення словаў, можна адчуць настрой Абсэнту па музыцы, выкананню, дажджу… ды сам Вольскі, трэба адзначыць яго месца ў бел музыцы… а Дразды так і застануцца на ўзроўні блашчыцы.
Такое ўражанне, што вы проста зайздросьціце Драздам, бо ў іх сёньня галоўнае -- беларуская душа. А Вольскі разьвівае толькі сваю музыку (не аналізую). А душы -- не відаць...
Беларуска
карпанов пел на юбилее который я вел: глубоко несчастный, полная противоположность сцене🧐
Хайбудзе
10:15 дык ён жа панк - амаль “Сектар газа”, калгасны панк.
У "Сектора" сатира , а у Карпанова её нет!
Суд павінен вырашыць які павінен быць адказ за падьрымку Лукашэнкі
гурт крыжы
Трашачок😂,👍
Лепей быць сумленным грузчыкам у Польшчы, чым казаць такое ў статусе хоць першай зоркі БТ(((
Пратасевіч робіць тое ў палоне, пад катаваннямі - яго шкада. А гэты Карпанаў хз для чаго((
Дзякуй Богу за Карпанава❗❤😁
🤣🤣🤣
Не прадаецца хата бацькоуууу. У водителя маршрутки на вызове. ❤
Тут попахивает каким-то биполярным расстройством. Нащо бв психиатру этого "творца" показать)
интересный феномен, то что на майке у Вас нет Серебряной свадьбы )))) вот это феномен!!!! и Super Besse не увидил, интересная подборка, прям задумался глубоко, кто кого пиарит хто белы, а хто красны? )))))
На 13:40 я в свой телефон плюнул (((
Dziakuju za cikavaje dasliedvannie. Bachu takoje i chuju wpiershyniu.
Hetaja cana zbyt vysokaja za taki pradukt. Liepsh uzho spiavaw by pa-angielsku za miazhoj, chym byw kalabarantam z akupacyjaj. Lukashyzm, navat na bielaruskaj movie, zastajecca lukashyzmam.
Это тот, который провалился на шоу талантов в Великобритании, когда сыграл на баяне в костюме супермена!))))
не, то быў віталь варанкоў
наш зубр
Кошт мары... Лепш не скажаш. Ну, там яму і месца. Па праўдзе, расчаравалі "Дразды", хаця я іх і не ведала. Лепш буду хадзіць на тых, хто дае канцэрты ў Польшчы. Тут не памылішся...
Александр, интересную вы публику собираете - мову они любят, а вот пользоваться мозгом активно не очень. Пусть ябатька, пусть веселит лукашистов, зато ж на мове, ага, шчЯсце, на такой мове.
Гэтых лукашыстаў дзве трэці ў краіне. Вы іх куды збіраецеся, у Трасцянец, Калдычаў ці ў Антарктыду? Вось я Лукашэнку не ўспрымаю, але з Карпанавым я агульную мову знайду, але з такімі, як вы, наўрад ці.
@@УладзимирПаливач скот нужен любой власти, зачем его куда-то перегонять? Отсутствие коммуникации с быдлом я как-нибудь переживу.
Карпанава знаю лично. Хороший парень! Удачи ему в творчестве, пусть концертов будет ещё больше! А что касается политической позиции, то тут дело каждого. Нужно ему хвалить президента на своих концертах или нет, этого мы не знаем, но если он это делает по своей инициативе, то ничего предосудительного в этом нет.
Почему нет? Речь не о законно избранном и да, тогда президенте, а об узурпаторе и убийце.
@@S.paW.n мнения на это могут быть разные. Для одних узурпатор, для других спаситель страны. Как бы ни было, а конкретно сейчас Виталий Карпанов делает для белорусской культуры и языка очень не мало.
@@КірылаАрэшка Есть мнения, а есть факты, если первое не базируется на втором, то ничего не стоит. Как и люди, которые его придерживаются, как и такая культура, которую развивают карпановы.
@@S.paW.n каждый противник Лукашенко мне всегда говорит что он хочет демократии в Беларуси, свободы выражения и т.д., но потом оказывается что эта свобода должна быть такой которая нравится именно ему. Получается что вы, товарищ, со своим мнением ничем не отличаетесь от идеи автократии. Может вам пересмотреть своё отношение к АГЛ? Судя по всему у вас намного больше общего чем вам кажется.
@@КірылаАрэшка мдя, изначально воняло ябатькой) ты очень-очень тупенький, но, так и быть, 2 попытка - загугли, что такое соломенное чучело и приходи.
Оторв башки. А попросту псих бригаду в студию.
Блявоцце гэта, а не музыка 🤮
Тоже мне вставил концерты обдолбанного нарика, и таких же его фанатов. Ляпис только в раннем творчестве был отличным поэтом и исполнителем своих стихов, причём полностью на Русском языке. Тоже "рэжым" заставлял петь на Русском? А потом он превратился в нарика и аппозиционера, и ни одной песни стоящей не написал. Хата бацькоў Это шлягер на века, а ещё слонечник и вясковы лавелас. Автор может включит польскую эстраду, и плясать под неё))
"Низкие"людишки только и могут гавкать на хороших людей. Клоуны вы ни чего не стоющие.
Спс,блеванул у канцы
Прыходзяць людзі самі 😂😂😂😂
Маі глаза🫣
Не смог досмотреть до конца. Извини.
Я спяваў тры чарапахі....у 2008
Та не гані😂
За міністэрства скульптуры заўсёды падабайкі 😊
Да слухаю я Дразды і гімн Беларусі, больш нічога не слухаю.