😳Короткевич и 4 бутылки водки, издательство для Саши Филипенко, наш Мицкевич и Краков беларусов!

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 26 ม.ค. 2025

ความคิดเห็น • 88

  • @HetaTop
    @HetaTop  18 วันที่ผ่านมา +12

    КОНКУРС! Каб атрымаць кнігу Караткевіча ад выдавецства Gutenberg Publisher трэба:
    1. Падпісацца на канал
    2. У каментарах пад гэтым відэа напісаць, якую кнігу і чаму трэба выдаць Gutenberg Publisher. Накладнік атрымае аўтар самага цікавага каментара.

  • @aglayaepan4ina731
    @aglayaepan4ina731 18 วันที่ผ่านมา +13

    Шчыры дзякуй, хлопцы!
    Наконт кнігі. Мне адразу прыйшла ў галаву думка, што пакуль няма (ці я не ведаю аб яе існаванні) якаснай кнігі па гісторыі Беларусі. Ці нават серыі кніг. Такой, каб можна было чытаць з вялікім задавальненнем, каб яна захапляла. Каб у ёй былі і факты, і можа нават легенды, якія да гэтых фактаў датычацца. З ілюстрацыямі ад сучасных беларускіх мастакоў.
    Каб кніга была не сціплым пераказам гістарычных фактаў і падзей, а насамрэч захапляла чытача.
    Можа гэта ва мне гаворыць школьная траўма, бо настаўніца гісторыі ў школе так марудна распавядала, што на доўгія гады адбіла ўсё жаданне нават думаць пра гісторыю Беларусі. І падручнікі былі такія нудныя, што да іх нават дакранацца не хацелася.

  • @irynafanciulli6071
    @irynafanciulli6071 13 วันที่ผ่านมา +3

    Добра было б выдаць вялікі зборнік Міхала Анемпадыстава, куды ўвайшлі б яго фатаграфіі, плякаты, вершы й тэксты. Максымальна сабраць яго творчасьць! Можа быць перавыдаць зборнік вершаў ”Глыбока, глыбока, на дне кубачка кавы”, кнігу ”Колер Беларусі”, сабраць тэксты аўтарскай калёнкі ”Простыя рэчы” на сайце грамадзкай кампаніі ”Будзьма беларусамі!”, дзе разважаў пра штодзённыя й адначасова элітарныя праявы беларускай культуры. і культуры ўвогуле.

  • @АллаНелипович-щ3п
    @АллаНелипович-щ3п 17 วันที่ผ่านมา +6

    Дзякую ўсім 🙏 Вельмі прыемна было паслухаць нашых выбітных беларусаў ❤ Некалькі дзён назад нечакана знайшла ў нашай кніжнай краме дзе кнігі на беларускай мове: Пятро Васючэнка Жаласліва я каралеўна; Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан Малочны кактэйль...Мастак у абодвух кнігах Міхаіл Дайлідаў - гэта шыкоўна❤ Выданне 2018г.
    Канешне, зараз спаткаць такія кнігі - нейкі цуд! Нажаль кнігі Сашы Філіпенка зусім не магчыма😢 Вось калі мяне запрасілі ў госці за мяжу, я не знайшла ні воднай кнігі пра гісторыю Беларусі, каб яна была сапраўдная, цікавая, з вершамі, прыказкамі , ілюстрацыямі і хацелася б каб яна была на дзвух мовах: беларускай і ангельскай. І яшчэ я б хацела пачытаць Гогаля на нашай мове, бо яна падобная з украінскай 🥰

  • @balaberau5963
    @balaberau5963 18 วันที่ผ่านมา +17

    А вось вам гісторыя пра бібліятэку пасля вашага візіту) Атрымліваецца, я была там пасля вас ( у Кракаве літаральна праездам, таму папярэдне замаўляла "Дудку беларускую" у чытальнай залі). Пані Маўгажата тады прынесла замову і пракаментавала: " Адкладала адмыслова для вас, а тут нейкія паны па яе прыйшлі, то не хацела ім даваць, бо вам ужо абяцала. Адзін там усё відэа крэнціў". "То, мабыць, Івулін", здагадалася я і распавяла ёй і пра вас, і пра тое, чаму такі ажыятаж вакол Багушэвіча)
    Хутка за патрымаць гэту кнігу будуць грошы браць😂

    • @HetaTop
      @HetaTop  18 วันที่ผ่านมา +6

      Так вось чаму гэтую кнігу не маглі знайсці. Казалі, што яе замовілі, але мы ведалі, што яе выносіць нельга.
      Спатрыбілася шмат высілкаў, каб адзняць гэты кавал відэа:).
      Дзякуй вам за такі цікавы аповед:)

    • @balaberau5963
      @balaberau5963 18 วันที่ผ่านมา +1

      Дужа прабачаюся, што ўчыніла вам перашкоды, але я кампенсую😅

    • @pawolnaja
      @pawolnaja 18 วันที่ผ่านมา +1

      Гэта топ

  • @LostInClouds
    @LostInClouds 18 วันที่ผ่านมา +15

    Янка Маўр: “Сын Вады”.
    Прычыны: невялікі памер тэксту, напісана не пра Беларусь - прыклад як Беларус можа пісаць пра нешта далёкае на роднай мове. Я лічу - адын з лепшых твораў дзеля таго, каб пачаць чытаць на мове.

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 18 วันที่ผ่านมา +1

      летась хіба выдалі "на матэрыку" цэлы зборнік Маўраўскі, нават з куар-кодамі на аўдыёверсіі тэкстаў. зялёная такая кніга. калі назва канкрэтная патрэбна, магу заўтра напісаць.

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 17 วันที่ผ่านมา +1

      Янка Маўр - Аповесці і апавяданні.
      Выдавецтва "Вышэйшая школа", 2024 (калі другое выданне, ці 2023, калі першае).
      сэрыя "Чытай і слухай" (т.б. з кодамі-спасылкамі на праслухоўванне тэкстаў у аўдыё-фармаце ля кожнай назвы/главы).
      у складзе:
      У краіне райскай птушкі
      Сын вады
      Палескія рабінзоны
      Слёзы Тубі
      ТВТ
      Шчасце
      45-50 рублёў у розных крамах

    • @LostInClouds
      @LostInClouds 17 วันที่ผ่านมา

      дзякую, сябра!

  • @aleksandrakrivenkova389
    @aleksandrakrivenkova389 17 วันที่ผ่านมา +4

    Я б вельмі хацела прачытаць на беларускай мове кнігу Джудзіт Кэр " When Hitler Stole Pink Rabbit". Гэта гісторыя пра вымушаную эміграцыю, пра пачуцці і выпрабаванні, з якімі сустракаюцца дзеці ў такі складаны перыяд. Мне здаецца, гэта тэма сёння асабліва актуальна для многіх беларусаў. Кніга для падлеткаў і дзяцей, але яна, без сумневу, будзе цікава і дарослым.

  • @СтеллаКахнович
    @СтеллаКахнович 17 วันที่ผ่านมา +6

    Трэба было б больш расказаць пра гэйнал з вежы Марыяцкай. Трубач убачыў набліжэнне ворагаў да горада і пачаў даваць сігнал трывогі. Варожая страла прабіла яму горла,але людзі пачулі і адбіліся ад нападу....і стагоддзі гучыць гэты сігнал,абрываючыся раптоўна. Вельмі годна,праўда?

  • @BelRead
    @BelRead 18 วันที่ผ่านมา +7

    "Things My Son Needs to Know About the World” Фрэдрыка Бакмана - бязмежна кранальная кніга напоўненая бацькоўскай цеплынёй і любоўю ад уладальніка вялікай колькасці ўзнагарод. Фільмы па яго творах атрымалі ужо 2 намінацыі на Оскар.
    Нам, беларусам, моцна не хапае кніг на роднай мове пра выхаванне дзяцей і ўзаемаадносін з децьмі, выбудавання аносін паміж бацькамі і дзецьмі. Бацькам і сынам. Вядома, гэта - не падручнік, а выключна фіксаванне ўласнага досведу і тых момантаў, аб якіх ён шкадуе. Але менавіта гэтым узгаданы твор каштоўней і цікавей за, ня рэдка, сухія падручнікі і даведнікі. Аднак яна каштоўна яшчэ і тым, што дзякуючы ёй можна пераглядзець і адносіны са сваімі бацькамі, са сваім бацькай - гэта можа дапамагці зразумець і дараваць шмат з такіх момантаў, якія ў жыцці пакідалі абітак крыўды...

  • @ДобрыНастрой
    @ДобрыНастрой 18 วันที่ผ่านมา +8

    Дзякуй, хлопцы! Цікавы выпуск зрабілі, малайцы! Працягвайце, калі ласка, вашу справу, падтрымліваю вас падабайкай і падпіскай! Жыве Беларусь✌️💪🔥

  • @pawolnaja
    @pawolnaja 18 วันที่ผ่านมา +3

    Дзякуй вялікі за такі файны выпуск. Валянціна заўседы так цікава распавядае. Жадала бы пачытаць Роберта Сапольскі "Чаму ў зебр не бывае язваў". Вельмі карысная кніжка, для кожнага чалавека, асабліва беларусаў. Адчуваю, што трэба яшчэ некалькі разоў перачтаць, каб усталявалась лепш у мазгах яна. З задавальненнем прачытала б на беларускай мове. Ну і падтрымка псіхічнага (біалагічнага) спакою раўнавагі зараз нікому не будзе лішняя
    P. S. Не зразумела чаму менавіта пад гэтым відэа ў каментарах нейкі рюскамірны партал ў пекла адчыніўся 😅

  • @abc-ue1dr
    @abc-ue1dr 18 วันที่ผ่านมา +4

    Пра Міцкевіча: паглядзіце Хадановіча. Выяўляецца, што трэба не толькі разумець, чаму ўсе адукаваныя людзі таго часу, хто нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі размаўлялі і пісалі па-польску (спойлер - ўсё праз тое, што адукацыя была выключна на польскай), але і тое, што трэба ўлічваць, пра што і з якімі непольскімі літаратурнымі абаротамі Міцкевіч пісаў.

  • @songtothesirenes
    @songtothesirenes 17 วันที่ผ่านมา +4

    Дзякуй🎉

  • @valentina8855
    @valentina8855 18 วันที่ผ่านมา +10

    Якое кранальнае вiдэа. Вялiki дзякуй!

    • @HetaTop
      @HetaTop  18 วันที่ผ่านมา +1

      Дзякуй вам!

  • @vvevvevvvv
    @vvevvevvvv 18 วันที่ผ่านมา +6

    Калі я нарадзіўся,
    Бацька сказаў: "Кепска будзе" - пачаў рагатаць на ўсю кватэру.😅😅

  • @yelenazolotova1733
    @yelenazolotova1733 18 วันที่ผ่านมา +6

    Дзякуй!

  • @znivien2020
    @znivien2020 18 วันที่ผ่านมา +4

    дзякуй!

  • @ninam.4006
    @ninam.4006 17 วันที่ผ่านมา +4

    Хлопцы! Вялiкi дзякуй за працу!

  • @Веруня-о8я
    @Веруня-о8я 17 วันที่ผ่านมา +3

    Спасибо за работу-каквсегда круто!!!!

  • @bulyhinaolga2061
    @bulyhinaolga2061 18 วันที่ผ่านมา +10

    Надевайте шапку, пацаны!!⚠️👍🌲⛄

  • @SiarhejZikratski
    @SiarhejZikratski 15 วันที่ผ่านมา +1

    Дзякуй, хлопцы, цікава, карысна, працягвайце рабіць далей!

  • @Dark-cn3ip
    @Dark-cn3ip 15 วันที่ผ่านมา +1

    А яшчэ лепш, калі будзе два камэнтара, каб актыўнасьць была вышэй. Для нашых людзей у агуле, і беларускае мовы ў прыватнасьці, мне літар не шкада ніколі

  • @Dark-cn3ip
    @Dark-cn3ip 15 วันที่ผ่านมา +1

    Проста камэнтар у падтрымку нашых мэдыя, як заўсёды. Дзякуй вялікі за відэа!

  • @abc-ue1dr
    @abc-ue1dr 18 วันที่ผ่านมา +3

    Дарэчы, Мікола Гусоўскі - лацінскі паэт)) Бо ён жа напісаў сваю "Песьнь пра зубра" на лацінскай мове)

  • @PrauDAR
    @PrauDAR 16 วันที่ผ่านมา +2

    Дзякуй за відэа❕❗️❕

  • @paulk9476
    @paulk9476 17 วันที่ผ่านมา +2

    Сярод замежных аўтараў было б цікава пачытаць Ірвіна Уэлша па-беларуску :) Гэта нешта "хуліганскае", чаго ў нашым белліце мала) "Trainspotting " (На ігле) гатовы бестсэллер)

  • @Алеся-ж9э
    @Алеся-ж9э 18 วันที่ผ่านมา +3

    Гэта ТОП!❤

  • @teresajankowska8835
    @teresajankowska8835 18 วันที่ผ่านมา +1

    Супер! Дзякуй за відэо! Хлопцы малайцы❤

  • @MrDimosphen
    @MrDimosphen 16 วันที่ผ่านมา +1

    Хлопцы, здаецца вы самі адказалі на пытанне, якую кнігу трэба выдаць - "Дудка беларуская".
    Не ўсе могуць трапіць у бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта.
    А сучасным беларусам было б карысна яе пачытаць.

  • @promax7770
    @promax7770 17 วันที่ผ่านมา +2

    Шаноуныя спадары, дзякуй за вiдыо. У мне пытанне: дзе набыць кнiгi Филiпенка у Гданьску?

    • @pawolnaja
      @pawolnaja 15 วันที่ผ่านมา

      @@promax7770 здаецца Гутэнбергі дасылаюць кнігі па ўсім свеце

  • @abc-ue1dr
    @abc-ue1dr 18 วันที่ผ่านมา +2

    Пра Філіпенка: прабачце, але не зразумеў, а навошта беларусам расказваць еўрапейцам, як і што працуе на расеі?

  • @Юлёся
    @Юлёся 18 วันที่ผ่านมา +2

    Едзьце ў Познань, тут Скарына Сядзеў :)

  • @daryaslizh9911
    @daryaslizh9911 16 วันที่ผ่านมา +1

    Перакладзіце і выдайце калі ласка 1001 і ноч - базавая база ў гісторыі чалавецтва і gap у спадчыне Беларускаў па-беларуску.

  • @hannalitvinchuk249
    @hannalitvinchuk249 18 วันที่ผ่านมา +1

    Абажаць♥️♥️♥️

  • @NikitaShypitsa
    @NikitaShypitsa 16 วันที่ผ่านมา +1

    Даеш кніжачкі ❤

  • @ИГОРЬЗемляничный
    @ИГОРЬЗемляничный 7 วันที่ผ่านมา

    Ради Саши Ивулина готов на ВСЁ! ОН БОГ!!! О,!твечу на вопрос. Достоевский, чтобы россияне знали, что он белорус. В 2025 году 205 лет со дня рождения. Адам Глобус. Потому что наш современник.

  • @andreidubovik9797
    @andreidubovik9797 16 วันที่ผ่านมา

    Мой пераклад The Call of the Wild Джэка Лондана, які хутка будзе скончаны трэба выдаць 😉
    Але гэта каментар па-за конкурсам. Проста для прасоўвання відоса 🙂

  • @PrauDAR
    @PrauDAR 16 วันที่ผ่านมา +1

    Чакаем у Гданьску🚢🌅

  • @elenasinkevich3586
    @elenasinkevich3586 15 วันที่ผ่านมา

    Спадарыня з выдавецтва вельмi абаяльная😊

  • @belarus_belarusu_belarus
    @belarus_belarusu_belarus 15 วันที่ผ่านมา

    🍷🍷🍷

  • @ANNA-q2j6p
    @ANNA-q2j6p 18 วันที่ผ่านมา +3

    Достопримечательность? Неяк трохі не зусім на мове?

    • @spadarmikolapolska2780
      @spadarmikolapolska2780 8 วันที่ผ่านมา

      Славутасці, альбо выдатнасці горада.

  • @SeshChannel
    @SeshChannel 18 วันที่ผ่านมา

    Здаецца, што "1984" Оруэлла было бы файна перакласці. Досыць актуальная тэма для Беларусі і кніга вартая прачытання адназначна для ўсіх.
    П.С.: Хацелася б загарнуць кніжачку сабе :)

    • @theRealWildkot
      @theRealWildkot 18 วันที่ผ่านมา +1

      Дык ёсць жа пераклад. У выдавецтве Янушкевіч выдадзена яшчэ ў Мінску была

  • @juanitatudoi3849
    @juanitatudoi3849 5 วันที่ผ่านมา

    Першы раз слышу як Рыгор размаўляе па-расейску)

  • @user__404
    @user__404 18 วันที่ผ่านมา +1

    Курта Ванегута па-беларуску!

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 18 วันที่ผ่านมา +1

      ужо ёсць

    • @user__404
      @user__404 18 วันที่ผ่านมา

      @@kabyzdoch ого! не ведала! а дзе знайсцi можна?

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 18 วันที่ผ่านมา

      @@user__404 убейце ў гугл курт "вонэгут" (менавіта так, з двукоссем вакол прозвішча), пасля папраўце выпраўленне гугла, і глядзіце, дзе яшчэ ў наяўнасці засталося. на Куфарах усялякіх таксама ёсць сэнс глядзець. "Бойня нумар пяць" дакладна існуе, мо і што яшчэ знойдзеце.

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 18 วันที่ผ่านมา

      @@user__404 нешта камент мой знік, ці што?..
      карацей, Бойня яшчэ ў крамах ёсць - гугліце з двукоссем. ну і на Куфарах усялякіх ёсць сэнс шукаць.
      а так, во, з вікіпедыі:
      "У 2011 годзе на беларускай зьявіўся раман «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак» (пераклад Паўла Касьцюкевіча, Менск:Логвінаў). У 2005 г. апублікаваны пераклад апавяданьня «Доўгі шпацыр у бясконцасць» ("Long Walk to Forever"; "Наша Ніва", №13). Апавяданьне «Der Arme Dolmetscher» пераклаў у 2013 годзе Юрась Ускоў."

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 17 วันที่ผ่านมา

      @@user__404 «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак» спытайце ў kniger кропка бай, акадэмкнізе, ці па куфарах шукайце. "Вонэгут" у пошуку.
      а спасылкі на «Доўгі шпацыр у бясконцасць» і «Der Arme Dolmetscher» ёсці унізе ягонай старонкі на беларускай вікіпедыі (у абедзвюх версіях)

  • @natalikh522
    @natalikh522 17 วันที่ผ่านมา +1

    Рублеўскую і Марціновіча

    • @kabyzdoch
      @kabyzdoch 17 วันที่ผ่านมา

      Рублеўскую так - палову прыгодаў вырвіча не можна знайсці ўжо

  • @AC123-v1f
    @AC123-v1f 18 วันที่ผ่านมา

    Караткевіч след "заставіў", то азначае "пакінуў". А што?!

    • @neonilla8033
      @neonilla8033 18 วันที่ผ่านมา

      "заставi'у"- як "застолбил", а на беларускай мове "заслупi'у", цi як?))

  • @Святлана-ь7т
    @Святлана-ь7т 17 วันที่ผ่านมา

    А мы вымушана пiшам па-руску, дык што!?

  • @natalikh522
    @natalikh522 17 วันที่ผ่านมา

    Што азначае "чытаць вату"?

    • @pawolnaja
      @pawolnaja 17 วันที่ผ่านมา

      тут я так разумею Рыгор мае на ўвазе прапагандыскія расейскія СМІ

  • @jahorious
    @jahorious 15 วันที่ผ่านมา

    Чаму пасля ўсяго сказанага спадарыня-выдавец адмаўляецца дасылаць свае скарбы ў расею, ці гэтая опцыя зарэзэрвавана асабіста для пана філіпенкі?

  • @ЮрийАхрем-в3м
    @ЮрийАхрем-в3м 18 วันที่ผ่านมา

    А учебник по квантовой механике на белорусском есть?

    • @Kumiho-io3ft
      @Kumiho-io3ft 18 วันที่ผ่านมา +8

      Можа і ёсць. Я ў дзевяностыя рыхтавалася паступаць, дык усе падручнікі былі на беларускай. А сястра мая вучылася ў медыцынскім, так сама шмат пасобій было на беларускай.
      Вы пытаецеся каб паглуміцца? Дарэмна. Беларуская мова куды багацейшая за рускую.

    • @ЮрийАхрем-в3м
      @ЮрийАхрем-в3м 18 วันที่ผ่านมา

      Я не хочу глумиться. Я хочу квантовый процессор сделать а не заниматься изучением языков, я не лингвист.

    • @Kumiho-io3ft
      @Kumiho-io3ft 18 วันที่ผ่านมา +1

      @ЮрийАхрем-в3м и для этого нужен учебник обязательно на белорусском языке???

    • @ЮрийАхрем-в3м
      @ЮрийАхрем-в3м 18 วันที่ผ่านมา +1

      @@Kumiho-io3ft В том-то и дело что НЕТ. Нужно работать на созидание и добро, а не на разрушение связей и создание дополнительных, непонятных границ.
      Всем мира и добра!

    • @Kumiho-io3ft
      @Kumiho-io3ft 18 วันที่ผ่านมา +3

      @@ЮрийАхрем-в3м ааа, то есть созидание и добро может быть исключительно на рюзком языке?
      РФ большая, найдётся и вам место. Гоу ту хоум.

  • @neonilla8033
    @neonilla8033 18 วันที่ผ่านมา +2

    Цiкава даведацца: а гэтае выда'унiцтва имени саши филипенко i кнiгарня, цi бiблiятэка, таксама имени саши филипенко арганiзавана для рэкламы i продажы кнiг саши филипенко, каб усе куплялi i чыталi сашу филипенко?? А навошта на заста'уку ролiка пра сашу филипенку паставiлi КАРАТКЕВIЧА?