Лісты палітвязьням #10: Гэтага відэа не мусіла быць | Гавораць палітзьняволеныя

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 5 ก.ย. 2024
  • Чаму не мусіла быць гэтага відэа? Бо не мусіла быць сфальшаваных выбараў, сілавых разгонаў пратэстаў, затрыманьняў, сотняў і тысячаў скалечаных лёсаў нашых сваякоў, сяброў і суседзяў, нашых палітзьняволеных, няспынных рэпрэсіяў, якія ўсё далей і далей зацягваюць краіну ў бездань несправядлівасьці. Але, нажаль, усё гэта ёсьць, гэта адбываецца проста цяпер на нашых вачах, і рэпрэсіі, і несправядлівасьць мяжуюць з найлепшымі чалавечымі якасьцямі тых, каго штодня выпрабоўваюць у самых нечалавечых умовах.
    Паслухайце некаторых зь іх, адчуйце іх галасы і думкі, самі падумайце пра іх, а яшчэ лепш напішыце ліст - ліст з волі, які за кратамі як глыток паветра. І хай ваш ліст не прапусьціць турэмны цэнзар, захавайце фотаздымак ці то дазвольце яго захаваць у "Банку памяці", каб гісторыя ня сьцерла ані гэты час, ані твары тых, хто сёньня церпіць за нашую з вамі свабоду.
    Гэты выпуск выходзіць сёньня, у чарговы дзень, калі ў Беларусі працягваюцца арышты і ператрусы, у цыклю нашых інтэрвію і відэнататак гэты выпуск апошні. Мы абавязкова знойдзем магчымасьць працягваць распавядаць вам пра палітзьняволеных, пакуль кожны ня будзе вольны. Дзякуй за вашую ўвагу і падтрымку!
    💌 Станьце падпісантам ці падпісанткай канала і атрымайце доступ да спецыяльных бонусаў:
    / @lvolski
    У справе рэклямы і канцэртаў: 📩 contactvolski@gmail.com
    📤 Падтрымайце бягучыя і будучыя праекты ўнёскам праз PayPal: lavonvolski@gmail.com
    Сацсеткі:
    💎 Instagram : / volski.official
    💎 Facebook: / lavonvolski
    Яшчэ больш Lavon Volski:
    🌴 Telegram: t.me/lavonvolski

ความคิดเห็น • 7