Бяроза з лістком / Беларуская народная песня / Belarusian folk song

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 6 ต.ค. 2024
  • З.Я. Мажэйка. Песні беларускага Паазер'я
    Нумар 130
    Зап. у 1973 годзе ў вёсцы Латыгаль Сенненскага раёна ад Вольгі Міхайлаўны Лісецкай 1905 г.н.
    "Восенская. Падходзіць і як свадзёбная"
    Бяроза з лістком,
    Бяроза з лістком
    Усю восень шаптала:
    - Ты, лісточак мой,
    Мой зялёненькі,
    Ты ж мяне пакідаеш.
    - Ты бярозачка
    Мая белая,
    Я ж цябе не пакіну.
    Я ўвосень пайду,
    Вясной прыбуду,
    Я шумець з табой буду.
    Дачушка з мамкай,
    Дачушка з мамкай
    Усю ночку плакала.
    - Ты дачушачка
    Мая мілая,
    Што ж ты мяне пакідаеш?
    - Не плач, мамачка,
    Не плач, родная,
    Я цябе не пакіну.
    Я замуж зайду,
    К табе прыеду,
    Гаварыць з табой буду.
    Падпісвайцеся на "Час сьпяваць" у
    Telegram
    t.me/spiavaiza...
    Tik Tok www.tiktok.com...
    Patreon www.patreon.co...

ความคิดเห็น • 2

  • @xwhite174
    @xwhite174 ปีที่แล้ว +2

    Лучшая песня на репите слушаю

    • @spiavannie
      @spiavannie  ปีที่แล้ว

      Дзякуй вялікі!