Агляд Call of Duty: Modern Warfare 2 (2022). Купляць?

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 18 ธ.ค. 2024

ความคิดเห็น • 131

  • @Rudzi
    @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +12

    Таксама падпісвайцеся на сацсеткі Рудзі 👇👇 :
    Telegram - t.me/rudzi_game
    Twitter - twitter.com/Rudzi_game
    Instagram - instagram.com/rudzi_game/
    TikTok - www.tiktok.com/@rudzi_game
    Patreon - www.patreon.com/rudzi_game
    Разавая падтрымка (priorbank) - 4916 9896 4776 0924

  • @ms_bahiema
    @ms_bahiema 2 ปีที่แล้ว +21

    Дзякуй за тое, што паказаў футажы першай часткі, алдскулы звяло 🥲

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +5

      Я мо дзеля іх гэты агляда і распачынаў, каб у вас там звяло ўсё, што можна :)

  • @aliakseidev5390
    @aliakseidev5390 2 ปีที่แล้ว +12

    падабайка за духату , нам дзядам прыемна паслухаць
    так трымаць

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +2

      Мне нават цішотку на днях падаравалі з надпісам "Душніла". Павучыць маладых жыццю - нашае ўсё!

  • @maximsierhijevic535
    @maximsierhijevic535 2 ปีที่แล้ว +19

    Адзіны аглядальнік , які выказаў маё меркаванне наконт калды. Мы сталі дарослымі. А хлапцоў 12-13 год новая каляда чапляе не менш за mw 2008 году . Дзякую Рудзі ! Лепшы

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +2

      Дзякуй! Рад, што здолеў падтрымаць вашае меркаванне. Бо сапраўды неяк дзіўна глядзець на дарослых, якія не разумеюць такіх простых рэчаў.

    • @MrSakavik
      @MrSakavik 2 ปีที่แล้ว

      @@Rudzi гэта ж элементарныя рэчы! ©

    • @wladb8623
      @wladb8623 8 หลายเดือนก่อน

      паспрабуйце BF1 ці BF5, як па мне то сюжэт там куды больш сталы, дарослы... Хоць там і няма паўнавартаснай кампаніі, але нават таго што ёсьць хапае для атрэманьня эмоцый. (Last tiger, Tirailleur -- гэтыя гісторыі з BF5 рэкамэндую )

  • @broklaw
    @broklaw 2 ปีที่แล้ว +8

    Круте відео.Привіт з України.Білоруська мова топ

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Дзякуй!

  • @_no_time_to_explain
    @_no_time_to_explain 2 ปีที่แล้ว +4

    Традыцыйная падабайка ды камент для пашырэння 🙂
    І дадатковая падабайка неабыякаваму сыну Беларусі, які падзяліўся доступам да гульні 👍

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Дзякуй і ад мяне, і ад сына Беларусі :)

  • @boris1986
    @boris1986 2 ปีที่แล้ว +14

    Дзякуй за агляд! Вось настолькі згодны з усім сказаным і няма чаго дадаць, што ажно агідна :D
    Старыя Call of Duty насамрэч добра памятаю, адна з першых гульняў у якой я калупаўся па гайдам з "Іграманіі": тэкстуркі там папсаваць, музыку на штосьці моднае памяняць. А з новых запомнілася толькі Infinity бо космас. Ну і нейкі Advanced ці Modern калісьці прайшоў, аднак акрамя той-самай-місіі не магу ўспомніць абсалютна нічога, вакуум.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Той-самай, гэта як я разумею пра аэрапорт?
      Інфініці дарэчы можна і паглядзець зараз яшчэ раз, бо я шчыра кажучы ўжо іх кепска памятаю.
      Дзякуй за каментарый і падтрымку!

    • @boris1986
      @boris1986 2 ปีที่แล้ว

      ​@@Rudzi Менавіта тая самая, так.
      Інфініці, ну, напэўна магу параіць, бо мне запомнілася добра. Космас там прыгожы і некалькі місій у бязважкасці былі сапраўды выдатнымі. Ну і аркадныя палёты на "касмалёце" таксама цікавасці дадавалі. А так там такіж ПАФАС і ДРАМА ў канцы. Можа не так крынжова, але даволі блізка.

  • @НиколайКовалев-х6ш
    @НиколайКовалев-х6ш 2 ปีที่แล้ว +4

    Дзякуй вялікі! Нават не чакаў, што гэта будзе менавіта код. Старая серыя mw выклікае толькі усмешку, шчаслівыя ўспаміны аб школьных часах; гадзінах, нагуляных на серверах cod па-госцю... Пасля black ops 2 забіў на серыю, и вярнуўся толькі ў mw 2019 года, і гэта была цікава і ў сеткавых гульнях, і ў кампаніі, проста таму, што серыя стала крыху больш дарослай, але засталася добрым атракцыёнам у сінгле ды адрэналінавым "бягі-ды-страляй" у сецевых гульнях. Ад гэтай часткі чакаю менавіта атракцыёна гадзін на 6 пра барацьбу спяцназа Вялікай Брытаніі ды ЗША супраць сусветнага зла. 70 эўра ці даляраў за такое аддаваць мне шкада, так што прыйдзецца чакаць болей спакойнага часу, каб пагуляць. А нагаданне, што hitman выйшаў ужо больш за 20 год таму - гэта было па-сапраўднаму балюча :D

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      За Хітмана выбачайце, але так трэба было 😁
      Усё так, лепей пачакайце зніжак і спакойна пагуляйце без цяжару "божа, я за гэта аддаў 70 долараў")

  • @markedby
    @markedby 2 ปีที่แล้ว +5

    Дзякуй! Наўрад ці буду гуляць у гэту частку CoD, бо здаецца я ўжо даўно перарос гэту франшызу, але агляд было прыемна паглядзець 👍

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +2

      Дзякуй і вам! Добра, што ў мяне ё магчымасць распавядаць вам пра новае, каб вы заставаліся ў трэндзе! :)

    • @wladb8623
      @wladb8623 8 หลายเดือนก่อน +1

      Паспрабуйце BF1 і BF5 (Last tiger, Tirailleur -- гэтыя гісторыі з BF5 рэкамэндую )

  • @_imbryk_
    @_imbryk_ 2 ปีที่แล้ว +3

    Дзякуй за агляд!

  • @Ivan_Mamantau
    @Ivan_Mamantau 2 ปีที่แล้ว +3

    Нармандия ван лав!
    Дякую!

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Нармандыя ў нашых сардэчках. Памятаю гэты экспіріэнс, во гэта канешне было кайф

  • @Bilippova
    @Bilippova 2 ปีที่แล้ว +3

    дзякуй за агляд) было вельмі цікава)

  • @Whiterabbit1701
    @Whiterabbit1701 2 ปีที่แล้ว +2

    Першая калда гэта першая гульня, якую мне падарылі ў жыцці, такая тоўстая каробка, якая нікуды не ўлязала, з длс “Другі фронт”) таму і дасюль усё ім дарую)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Разумею, я б таксама дараваў:)

  • @IlyaYatsevich
    @IlyaYatsevich 2 ปีที่แล้ว +1

    Вось той самы MW2 я памятаю, ён быў драйвовы, можа і зараз перапрайшоў бы. А гэты, сучасны, паглядзеў твоё відэа - і добра на гэтым)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Той сапраўды быў драйвовы, гэта так)

  • @dzdeuce3038
    @dzdeuce3038 2 ปีที่แล้ว +3

    Рудзі, дзякуй табе! Гульня выдатная, калі вы разумееце цытаты з "Сікарыо" і "Выжыўшы" і г.д.
    Некаторыя сцэны гульні проста копія сцэн з фільмаў. Дзіўна, што гэта не прыгадваецца ў абзоры. Шчыры дзякуй, за тое, што ты робіш! Long live and prosper, Rudzi!

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Дзякуй вялікі. Я іх не прыгадаў, бо я не тое каб вялікі аматар такога кіно, і проста іх не ўбачыў. Калі ё шмат адсылак, дык гэта сапраўды нашмат глыбей, чым мне здалося. Але ж, адсылкі да канкрэтнага жанру, і для аматараў, а не для тых. хто накупіў на мільярд долараў. То-бок большасць іх усё роўна не ўбачыла.

  • @staguser3743
    @staguser3743 2 ปีที่แล้ว +3

    Дзякуй Рудзi! На мой погляд вельмi шмат каштуе для такой iгры

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Вось і я з вамі згодны!

  • @brooncard7446
    @brooncard7446 2 ปีที่แล้ว +7

    Ну ўсё Рудзі, запрашаем да свята высокай гульнёвай журналістыкі)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Так, пінжак шлюбны даставаць?) Я на святы хадзіць люблю, асабліва калі наліваюць!

  • @MasterU61
    @MasterU61 2 ปีที่แล้ว +1

    Дзякуй за мову! падабайка!
    В 2007 конечно же играл) тогда сюжет в шутер был что надо! и миссии делали не на отьявись. Ех припять.... Но КоД это все же мультиплеер)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Тады трэба было напісаць у назве "Агляд сюжэткі". Бо мультыплэер гэта заўсёды як асобная гульня)

  • @Angelofdeathby
    @Angelofdeathby 2 ปีที่แล้ว +2

    Я гуляў у першы Modern Warfare і ў мяне яна даволі добрыя эмоцыі выклікала, сэтынг і ўсё з гэтым звязанае, але я спыніўся на місіі каля каруселі, дзе трэба было адбіваць хвалі ворагаў, я на ёй спыніўся і больш не вяртаўся. У цэлым я згодзен з аўтарам, але глядзець гэта кіно, мне не хочацца асацыяцыяў з рэальнасцю вельмі шмат. А шлях набыцця, канешне не дасяжны. Дзякуй за агляд.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Дзякуй. Згодны, што прост узяць і набыць - гэта не для Беларусі, канешне. А тут яшчэ і гэта прывязка да тэлефонаў. Карацей, панавыдумлялі яны там

  • @GomZik
    @GomZik 2 ปีที่แล้ว +3

    Дзякуй за агляд! Набываць я яе, вядома, не буду

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Ну чыста класіка :)

  • @Nick-zu9bi
    @Nick-zu9bi 2 ปีที่แล้ว +2

    Дзякуй за агляд

  • @nemayscovy
    @nemayscovy 2 ปีที่แล้ว +1

    Моцна загнуў...мая павага!))

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Дзякуй 😁

  • @AlexeyGulev
    @AlexeyGulev 2 ปีที่แล้ว +5

    першы! )
    Гуляў толькі ў першую частку. Але памятаю толькі адну місію дзе праз аднаго даюць патроны і вінтоўку )
    Але я яшчэ і Medal of Honor першы гуляў

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну, тых хто гуляў толькі ў першую тут будзе вельмі шмат :) І мядальку таксама )

  • @ДраніксаСмятанкай
    @ДраніксаСмятанкай 2 ปีที่แล้ว

    Я з тых занудаў, для каго калда скончылася на 100500 праходжанні першых серыяў, бо гістарчнасць была адным з вялікіх матыватараў гуляць
    Але агляд усё роўна шыкоўны, дзякуй, Рудзі!

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну чаму зануда. Розным людзям трэ розныя рэчы, гэта нармальна. Дзякуй!

  • @МіхаілШаўцоў
    @МіхаілШаўцоў 2 ปีที่แล้ว +1

    купіў новый QoD, с задавальненнем гуляю у кампанiю i шматгульцовыя рэжымы, толькi кошт кусаецца, але усе добра)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Галоўнае ў гэтай справе - каб вам падабалася :)

  • @MaybeIbelieve
    @MaybeIbelieve 2 ปีที่แล้ว +3

    Цiкава, але 70 далярау, гэта занадта. А пачынау я сваi шутаны з Фар Край i Медал оф Хонор.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +2

      Ну Мядалька была ў свой час канкурэнтам добрым, але нешта пайшло не па плане :)

  • @worgenbor
    @worgenbor 2 ปีที่แล้ว +2

    Дзякуй. Апошняя для мяне засталася MW2, дарэчы добрае кiно, але потым i часу не было i праз нейкi час выявiлася што кожны год новая выдаецца, я яшче выдадзеныя не прайшоу а ужо новыя, так i пакiнуу i франшызай больш не цiкаулюсь.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Я таму навіны не раблю два разы на тыдзень, дарэчы. Некаторыя не паспяваюць глядзець, бо часта, адкладваюць, ды потым увогуле ўжо не глядзяць :)
      Калі без жартаў, дык калі гульні рабіць раз на год, дык зразумела, што пачнецца моцна самапаўтор.

  • @vozh_voice
    @vozh_voice 2 ปีที่แล้ว +2

    70 баксаў за кіношку, ну ёмана....
    Дзякуй, можна лічыць, я ўжо пагуляў)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Можна кіно і ў Ютубе прайсці, калі ўж так захочацца даведацца пра сюжэт. Але, у Калды гэта не тое сабе відовішча - голы сюжэт :)

  • @gabrielnilssan7234
    @gabrielnilssan7234 2 ปีที่แล้ว +3

    Нажаль, асабіста для мяне першая частка COD і COD UO засталіся апошнімі. Не зайшлі наступныя часткі.

    • @staguser3743
      @staguser3743 2 ปีที่แล้ว +1

      А другая частка? А World at war?

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Нічога такога. Вашыя караблі разышліся яшчэ тады, у кагосьці пазней. Але нешта не ведаю ніводнага, хто гуляў ва ўсе часткі :)

  • @mikhailai3297
    @mikhailai3297 2 ปีที่แล้ว

    Аўенна зроблена! Дзякуй аўтару за працу і за мову!

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Дўякуй і вам за каментарый!

  • @EgorKrents
    @EgorKrents 2 ปีที่แล้ว

    Выдатны агляд, пачуў роўна тое, што неабходна было пачуць. Спадзяюся пасля гэтага мы не страцім магчымасць атрымліваць новыя ключы ад Bored Millennial) Усё ж такі пару соцен даляраў ніколі не трапяць у кішэні Activision менавіта праз гэты агляд)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      :)) Рудзі канешне купілі, але не купілі! Маю надзею, мо падгоніць Д'яблу 4 у свой час :)

  • @wladb8623
    @wladb8623 8 หลายเดือนก่อน

    Дзякуй за відэа! Не знайшоў у Вас відэа з Battlefield 1 ці Battlefield 5 . Калі вам падабаюцца гульні пра Першую ці Другую Сусьветную, то іх трэба абавязкова паспрабаваць. Кампанія там хоць і для галкі, але па атмасфэрнасьці, графіцы ды сур'ёзнасьці на галаву вышэй за CoD. (Last tiger, Tirailleur -- гэтыя гісторыі з BF5 рэкамэндую ) Посьпехаў Вам!

    • @Rudzi
      @Rudzi  8 หลายเดือนก่อน +1

      Дзякуй. Мо як і дабяруся да іх 🫡

  • @stasvershilovich6130
    @stasvershilovich6130 2 ปีที่แล้ว +1

    Камент у бадтрымку)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Дзякуй за падтрымку :)

  • @ivanserada4141
    @ivanserada4141 2 ปีที่แล้ว +2

    Памятаю шмат разоў перапраходзіў першую Call of Duty

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Першую я і сам нядаўна перапраходзіў :)

  • @magnus_hase
    @magnus_hase ปีที่แล้ว

    не набываў. Зброі ліцэнзійнай німа, нятанна, такі сабе мульціплеер.

  • @MrSakavik
    @MrSakavik 2 ปีที่แล้ว +1

    Пасля першага Black Ops не гуляў больш

  • @Maxz85
    @Maxz85 2 ปีที่แล้ว +4

    Прайшоў ўсе Call of Duty ад першай частцы да Black Ops 2 у свае часы ды вельмі шмат гуляў у мультыплэерны рэжым.
    Не так даўно вырашыў паспрабаваць новыя часткі, ў выніку прайшоў Black Ops Cold War (лагічны працяг першай Black Ops 2010га году) ды MW2019, гульні вельмі прыемна мяне здзівілі і вярнулі веру ў серыю пасля няўдалай Ghosts ды наступных частак якія мне не спадабаліся.
    У MW2019 вельмі спадабаўся мультыплэер, асноўны мінус гэта тое што там вельмі мала мапаў ды гэтак званы "Skill-based Matchmaking".
    Напрыклад, пасля дзьвюх паспяховых гульняў дзе ты займаў першае ці другое-трэцяе мейсца у спісе лідараў, цябе адразу кідаюць да больш "прафесійных" гульцоў ды гульня перарабляецца з казуальнага шутэра на шутэр хардкорны.
    Спадзяюся у MW2 гэта выправяць разгалінаваннем плэйлістоў на Casual ды Competitive. Вельмі сумую па dedicated сэрверам якія распрацоўшчыкі прыбралі менавіта ў MW2 2009 году на ПК.
    З MW2 гуляў пакуль што толькі ў бясплатны рэжым DMZ, ўражанні вельмі добрыя.
    Стральба прыемная, у кааператыве гуляецца вельмі бадзёра.
    Зараз чакаю зніжак каб набыць "асноўную" частку гульні, 70$ для майго малдаўскага гаманца гэта вельмі занадта, але 30-35$ я бы аддаў ня думаючы :)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну вось прыкладна такі кошт я і параіў бы, прыкладна ўдвая менш. Вось мультык неяк асабліва і не разглядаў, бо ўсё ж гэта звычайна як асаблівая гульня, там свая атмасфера і свае правілы. Тым болей, што я не такі аматар такіх баёвак. Даўно перайграў пэўна ў іх.
      Дзякуй за меркаванне!

  • @pavalzpalessia
    @pavalzpalessia 2 ปีที่แล้ว +2

    Халера, я ў такія цяжкія гульні не гуляю, але глядзеў агляд ад украінцаў, а цяпер ад ліцьвінаў гляджу)

  • @uladzislaubohdan5906
    @uladzislaubohdan5906 2 ปีที่แล้ว

    Ніколі не цягнула да CoD моцна, гуляў толькі ў першыя часткі ў дзяцінстве, скончыў на MW2, зацягнула толькі Варзон і трохі павярнулася надзея тады, што ўсё ж такі трэба купіць рэмасцер першай MW(калі толькі выходзіў Варзон), але на шчасце сябар купіў сабе, забачыў у яго і перахацелася, але агляд сапраўды добры, дзякуй. Чакаю на наступныя выдэя і на стрымы :)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Дзякуй вялікі. Ну, нічога дзіўнага, што серыя не моцна можа зараз прывабіць, ды і паспрабуй яе зараз з Беларусі набыць, во дзе задачка

  • @mad43049
    @mad43049 2 ปีที่แล้ว +1

    Выдатнае разважанне на th-cam.com/video/bX0b_W6dLoY/w-d-xo.html. Сапрауды не для ўсіх гульня і 70 даляраў за яе неяк аж зашмат. Дзякуй за агляд!

  • @Ilya-ki6hu
    @Ilya-ki6hu 2 ปีที่แล้ว +6

    Чакалі ўсей вёскай

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Ну шо, народ у вёсцы задаволены, ці як?)

  • @SpadarPlaton
    @SpadarPlaton 2 ปีที่แล้ว +2

    Напэўна апошняя ў якую я гуляў, гэта MW3, ці Black OPS 2, але серыя Medal of Honor мне больш падабаецца)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Разумею, Медалька неяк была без гэтай "прэтэнзіі" на кіно, але яны скруціліся амаль, зноў ж такі, праз адсутнасць гэтай прэтэнзіі, пэўна. Апошняе было нешта для ВР-шлемаў толькі.

    • @SpadarPlaton
      @SpadarPlaton 2 ปีที่แล้ว

      @@Rudzi Мне спадабалася 2010 МоН, сетінг не такі заезджаны)

    • @SpadarPlaton
      @SpadarPlaton 2 ปีที่แล้ว

      @@Rudzi Але ж 2010 і 2012 ужо былі з той самай "прэтэнзіяй на кіно"

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Я вось намагаўся яго зараз узгадаць і неяк не атрымліваецца. Я ж не мог у яго не пагуляць. Значыць нешта там у іх пайшло не па плане )

  • @glebbogomazov7902
    @glebbogomazov7902 ปีที่แล้ว

    Вельмi цiкавае вiдэа !

    • @Rudzi
      @Rudzi  ปีที่แล้ว

      Дзякуй!

  • @beganskiy
    @beganskiy 2 ปีที่แล้ว +1

    1:59 - нічога сабе схема, каб пагуляць у гульню пра немцаў і другую сусветную

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Такі час, такі шлях)

  • @Даша-т2н9т
    @Даша-т2н9т 2 ปีที่แล้ว

    Калівдуті (як я раней яе называла😂) закончылася для меня пасля першай DevOps и першай MW (можа гуляла і ў др. частку, не памятаю). І яны мяне уражвалі геймплэем, цікавымі квэстамі. А гляджу на новыя часткі і ўзнікае думка: я ўжо амаль ўсё гэта бачыла. Усё падобна на канвеер.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну яны сапраўды ўвесь час паўтараюцца, на жаль. Карацей, наступную частку я сабе дакладна не набуду :)

  • @АляксейМарозаў
    @АляксейМарозаў 2 ปีที่แล้ว +1

    я вам распавяду пра гульню, у якую вы ўсё адно не зможаце пагуляць. Тым больш, што гулька адзін хер гаўно))

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      :)) Выйшла неяк падобна. Але ж не ўсе гледачы канешне ў Беларусі

  • @Fox_dynasty
    @Fox_dynasty ปีที่แล้ว

    Я пазнаёміўся з CoD дзякуй рымэйку мв1 2009. Потым частка пра другую сусветную і апошняя мая калда 2022 года... Але трэба памятаць: "ты не гуляў у шутары, калі не гуляў у інсургент пяшчаная бура, аля insurgency sandstorm". *Я сур'ёзна*

    • @Rudzi
      @Rudzi  ปีที่แล้ว +1

      Ой не ўпэўнены, што там нешта ўнікальнае ) Я ўсё ж шмат у што гуляў за апошнія 20+ гадоў

  • @glebbogomazov7902
    @glebbogomazov7902 ปีที่แล้ว

    видео класс

  • @zmiecer
    @zmiecer 2 ปีที่แล้ว +2

    Ну падаецца набываюць гульню з большага за мультыплэер, не хапіла пра яго тэксту ў аглядзе!

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Можа яго бы і трэба было дадаць, але гэта заўсёды зусім іншая гульня, па-сутнасці, у адрыве ад асноўнай, і не мае ніякага да яе дачынення. Не аматар, мо таму нават не адкрываў. Ды і там мала што радыкальна змянілася, хутчэй, за апошнія гадоў 10 :)

    • @zmiecer
      @zmiecer 2 ปีที่แล้ว

      @@Rudzi вядома, не тое каб змянілася, але гэта проста штогадовая FIFA паганяць (з сябрамі) у мультыплэер, адсюль і продажы

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну можа, можа. За гэты бок не адкажу, бо ўсё роўна ўспрымаю ў першаю чаргу як сола, а мультык як дадатак.

  • @lyoslasya
    @lyoslasya 2 ปีที่แล้ว +3

    не разумею незадаволенасці завязкай - відавочна, гэта comfort game для тых, хто стаміўся ад навін рэальнасці :) старыя добрыя злодзеі-недарэкі, а не вось гэта ўсё

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну для мяне не так не відавочна :) Рабіць яны яе пачалі яшчэ да лютага, таму значыць не на тое абапіраліся, а проста зрабілі так недарэчна

  • @nastjaaliakseyenka9900
    @nastjaaliakseyenka9900 ปีที่แล้ว

    Dziakuj za videa!
    Mnie padabaliś častki pra druhuju susvietnuju. A voś pra modern niešta vizualna ūžo nie padabajecca. Nie vedaju čamu :c

    • @Rudzi
      @Rudzi  ปีที่แล้ว +1

      Пра сусветную сапраўды цікавей, антуражней неяк

  • @pavalzpalessia
    @pavalzpalessia 2 ปีที่แล้ว +1

    Але так, калі проста навіны паглядзіш, то гэта нібыто сам у нейкай гульне ўдзельнічаеш, але ты там нпс(

  • @MrSmith42
    @MrSmith42 2 ปีที่แล้ว

    Ні ў адзіную частку Call of Duty не гуляў.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Ну і не страшна, насамрэч :)

  • @andreipeatruchik6957
    @andreipeatruchik6957 2 ปีที่แล้ว

    Што здарылася? Чаму навіны выдаліў?

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Усё добра, нічога не здарылася :) Навіны зараз выходзяць на асобным канале "Рудўі: Навіны" тут - th-cam.com/channels/ziX_NnsWIUADXX1MDbm2nA.html

  • @Vitaly.Miroshnychenko
    @Vitaly.Miroshnychenko 2 ปีที่แล้ว

    Сподіваюся одного дня кожна популярна гра буде мати повну українську та білоруську локалізацію.
    Дуже сподіваюся

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Эх, залатыя часы будуць 😢

  • @PavelKutseiko
    @PavelKutseiko 5 หลายเดือนก่อน

    Не гуляў ні ў адну

    • @Rudzi
      @Rudzi  5 หลายเดือนก่อน

      Ну тут у каго як атрымалася)

  • @romanbetenya4371
    @romanbetenya4371 2 ปีที่แล้ว +1

    Для мяне CoD збольшага скончылася на Black Ops: цудоўная гульня, якая ў свой час моцна ўразіла сур'ёзным сюжэтам з інтрыгай, надзвычайнай для серыі жорсткасцю і разнастайнасцю. Пасля таго новыя гульні моцных эмоцый не выклікалі, а Black Ops 2 дужа расчаравала - гэта было папросту буйнабюджэтнае гаўно.
    У рэшце рэшт, калі пачаў гуляць у Battlefield, забыўся на CoD увогуле, бо ўжо не трываю гэтую мегаказуальную стральбу :)

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      І што, батлфілд дае багата больш уражанняў, не казуальных?

    • @Maxz85
      @Maxz85 2 ปีที่แล้ว

      Наконт стральбы, зараз калда дагнала ды нават перагнала батлу калі параўнаць той жа MW2019 з Battlefield 1, сам я гуляў у абодвзе гульні). У абодвух гульняў, на мой погляд, казуальная стральба але пад розным "соўсам", калі жадаеце рэалістычнай страляніны з блізкай да рэальнай балістыкай, то трэ гуляць ў Арму 3 з модам ACE.

    • @romanbetenya4371
      @romanbetenya4371 2 ปีที่แล้ว

      @@Rudzi BF заўсёды выдавалася балансам паміж аркаднасцю і хардкорам. Вядома, гэта ні ў якім разе не рэалістычны сімулятар вайны, але ў тым, што датычыцца зброі, BF заўсёды была вышэйшым узроўні. Бо кожная зброя там мае свой характар, патрабуе часу на засваенне, і моцна змяняе стыль гульні для цябе асабіста.
      Лепшы gunplay і найбольш хардкорныя правілы ў Battlefield V - там няма клятага рэндамайзера, як у іншых частках BF і CoD, абсурду кшталту бясконцых патронаў у танкаў і авіяцыі, ды гэтак далей.

    • @romanbetenya4371
      @romanbetenya4371 2 ปีที่แล้ว

      @@Maxz85 дарэчы, у BF1 стральба якраз найболей спрошчаная, "клікавая", бо там збольшага адназарадныя вінтоўкі :) Ну а так я й не сцвярджаю, што ў БФ нейкі дзікі хардкор - проста калі тыркнуўся ў Warzone пасля Battlefield V, у мяне ўзнікла адчуванне, што я страляю папяровымі кулямі з пластыкавых аўтаматаў. Хоць у чыста візуальна-гукавым плане там усё ў парадку.

  • @nejkajaryba1710
    @nejkajaryba1710 2 ปีที่แล้ว +1

    Ну калі яно ў нас не прадаецца, то як кажуць у нас, нахуй яно трэба

    • @nejkajaryba1710
      @nejkajaryba1710 2 ปีที่แล้ว

      Я проста не люблю калду як вы даведаліся

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Было цяжка, але мы зразумелі 😁

  • @KrblcoKan
    @KrblcoKan 2 ปีที่แล้ว +2

    Для мяне ўсе ўзаемаадносіны з гэтай серыяй скончцлісь на арыгінальнай трылогіі і black ops. Далей ужо было не цікава.

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Цікава, у мяне таксама апошняй ліцухай, ды і па-сутнасці гульнёй серыі, была Black Ops.

  • @helloworld31205
    @helloworld31205 2 ปีที่แล้ว +2

    Ну графон проста піздзец месцамі. Спадзяюся ты рабіў скрынкаст на нізкіх наладах графікі

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว

      Так, там дзе мой геймплэй - гэт на нізкіх. Я пра графоній таму нічога не казаў, бо не мне пра тое гаварыць :)

  • @cridonis6141
    @cridonis6141 2 ปีที่แล้ว +1

    чарговая база на беларускай мове

    • @Rudzi
      @Rudzi  2 ปีที่แล้ว +1

      Ну гэт канешне дзякуй :)