Шрайбман пра мігрантаў, забастоўку і рэферэндум | Шрайбман о мигрантах, интеграции и референдуме

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 7 ก.ย. 2024
  • Лістапад абяцае быць палітычна гарачым. Пачатак паклала падпісанне 28 саюзных праграм, ад якіх не вядома чаго чакаць - канчатковага ператварэння Беларусі ў суб’ект Расійскай Федэрацыі ці… нічога. У гэты час “турысты” з Сірыі, Ірака ды іншых краін, не саромеючыся і не хаваючыся, калонамі рухаюцца беларускімі дарогамі ў бок польскай мяжы, а апаненты рэжыму рыхтуюцца нанесці яму смяротны ўдар канферэнцыяй у Вене.
    Чаго чакаць ад падпісаных праграм? Як доўга Мінск будзе шантажаваць Еўропу мігрантамі? Ці варта чакаць “адлігі” пасля рэферэндуму па Канстытуцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    01:40 Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы - гэта наша новая рэальнасць?
    04:20 Магчымая рэакцыя Захаду на абвастрэнне
    06:50 Узроўні наступстваў крызісу на мяжы
    11:50 Якой будзе рэакцыя Мiнска, калі "пяты пакет" санкцый будзе жорсткім
    14:20 Рэакцыя NATO
    16:00 Гарачае супрацьстаянне на мяжы: рэакцыя Масквы
    18:45 Еўропа сядзе за стол перамоваў з Лукашэнкам?
    20:50 Рэжым яшчэ закруціць гайкі?
    22:50 Як ставіцца да таго, што падпісалі 4 лістапада?
    27:25 Рычагі, якія мае Крэмль, каб уплываць на Лукашэнку
    29:30 Канферэнцыя ў Вене: чаго чакаць
    32:30 Ці атрымліваецца дэмакратычным сілам утрымліваць увагу беларусаў і свету?
    ТГ: t.me/euroradio
    FB: / euroradio.fm
    ВК: euroradio
    ОК: ok.ru/euroradio
    Instagram: / euroradio
    #Беларусь #забастоўка #АрцёмШрайбман #мігранты

ความคิดเห็น • 183