Абрад - «Пахаванне стралы»

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 18 ก.ย. 2024
  • Наш сайт: NN.BY
    Укантакце: nasa_niva
    Twitter: https: // nasa_niva
    Instagram: / nashaniva
    У вёсцы Стаўбун, што месціцца ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці з язычніцкіх часоў захаваўся ўнікальны абрад - “Пахаванне стралы”. Святкуюць яго на Ўшэсце, якое ў гэтым годзе прыпала на 9 чэрвеня. Сам абрад служыць дзеля абароны вёскі ад маланак і сімвалізуе развітанне з вясной і сустрэчу лета, а таксама спадзевамі на добры ўраджай.
    Пахаванне стралы вядомае толькі на Пасожжы. Стараверы, якіх шмат перасялілася на Веткаўшчыну, лічаць абрад грахоўным. У некаторых вёсках існуюць забароны ад святароў на яго правядзенне.
    На працягу некалькіх год традыцыю дапамагаюць захоўваць удзельніцы калектыву “Стаўбунскія вячоркі” да якіх далучаюцца вяскоўцы, моладзь і госці з іншых рэгіёнаў Беларусі ды нават суседніх дзяржаў.
    Абрад прадугледжвае агульнае шэсце жанчын са спевамі з розных канцоў вёскі, сустрэчу на скрыжаваннях і ваджэнне карагодаў. Пасля гэтага ўдзельніцы выпраўляюцца ў жытнёвае поле, дзе таксама водзіцца карагод, а пасля закопваецца “страла” - разнастайныя металічныя рэчы, манеты, гузікі. Пры вяртанні ў вёску з поля абавязкова прыхопліваюць да сябе ў хату некалькі каласкоў. Пасля абрада пачынаецца добрая ды шчырая беларуская бяседа.

ความคิดเห็น • 6

  • @GrainBrain
    @GrainBrain 8 ปีที่แล้ว

    Вслушался в слова... песни, как наша жизнь.

  • @minskdhaka
    @minskdhaka 5 ปีที่แล้ว

    Дужа цікава.

  • @ZAVADICHR
    @ZAVADICHR 8 ปีที่แล้ว +4

    какая девушка колоритная на 0:07 !

  • @БЕЛЫРУС-ж7ж
    @БЕЛЫРУС-ж7ж 8 ปีที่แล้ว

    Правильно сказала за $ не купишь! Беречь надо и здоровья и традиции

  • @ГаннаАлексеева-л5з
    @ГаннаАлексеева-л5з 7 ปีที่แล้ว

    Меня затронула фраза ,, Пашел Господь на небеса -потянул жыта за колоса" Вопрос: ,,Как мог пойти Господь на небеса, если Он ТАМ?" Если Вы, NN videoTv, создаёте видило об обряде, постарайтесь вникнуть в историю его возникновения и прочитайте побольше истории, дабы не искожать саму суть ОБРЯДА.

  • @dzianis_vudar
    @dzianis_vudar 8 ปีที่แล้ว +2

    Нармалёвы рух. Не трэба забываць свае традыцыі.