Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 15 ก.ย. 2024
  • Ці можна падмануць прыроду - каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець? Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах.
    0:58 - «Калі хочаш схуднець, трэба спажываць менш калёрыяў, чым арганізм выдаткоўвае; калі хочаш набраць вагу - наадварот». Ці ёсьць нейкія важныя рэчы, якіх гэтая формула ня ўлічвае?
    2:22 - У якой сытуацыі худнець - гэта проста выбар, а ў якой - мэдычная патрэба? Як чалавеку зразумець, што вага пагражае здароўю?
    5:03 - Калі чалавек хоча схуднець, як можна доўга падтрымліваць дэфіцыт калёрый? Ці ёсьць спосабы, якія дапамогуць не «сарвацца»?
    6:11 - Ці можна зрабіць так, каб падчас дыеты з калярыйным дэфіцытам мускульная маса не зьмяншалася ці нават павялічвалася?
    7:18 - Які ўзровень дэфіцыту калёрый бясьпечны і найбольш эфэктыўны? Як лічыць калёрыі і ці абавязкова гэта рабіць на дыеце?
    8:05 - Ці праўда, што дыеты з дэфіцытам калёрый выклікаюць абарончую рэакцыю арганізму, які запавольвае абмен рэчываў? Як гэтага пазьбегчы?
    9:00 - Розныя тыпы фізычнай нагрузкі - як яны ўплываюць на вагу?
    9:56 - Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы нейкіх канкрэтных дыетаў?
    11:11 - Якія плюсы і мінусы так званага «інтэрвальнага галаданьня» - калі чалавек есьць толькі ў абмежаваны прамежак часу, да прыкладу, ад 9-й да 17-й гадзіны?
    13:06 - Ці ёсьць навуковыя пацьверджаньні, што сьнедаць і вячэраць рана карысьней і лепш для схудненьня, чым пазьней - асабліва чым калі вячэраць незадоўга да сну?
    14:50 - Што вядома пра высокабялковыя, нізкавугляводныя дыеты?
    15:32 - Ці можна піць халодныя напоі, калі ясі?
    16:34 - Колькі вадкасьці агулам чалавеку трэба штодзень? Як гэта падлічыць?
    17:25 - Колькі бялку трэба арганізму для падтрыманьня цягліц і для набору мускульнай масы?
    19:15 - Ці рэалістычна атрымаць дастатковую колькасьць якаснага бялку, калі чалавек вэгетарыянец ці вэган?
    20:59 - Ці бясьпечнае вэгетарыянства і вэганства для дзяцей?
    21:58 - Ці сапраўды шкодныя прадукты з высокім утрыманьнем тлушчу? Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» тлушчы?
    23:11 - Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» вугляводы?
    24:04 - Наколькі небясьпечныя прадукты з высокім утрыманьнем цукру? А зь яго заменьнікамі?
    27:25 - Ці варта пазначаць так званыя «прадукты глыбокай перапрацоўкі» спэцыяльным папярэджаньнем пра патэнцыйную шкоду здароўю?
    30:28 - Стабілізатары, эмульгатары, дадаткі - на што варта найбольш зьвяртаць увагу, калі чытаеш цэтлік на прадукце ў краме, ці ёсьць канкрэтныя небясьпечныя рэчывы?
    32:33 - Ці можна ўжываць без мэдычных паказаньняў новы лек сэмаглютыд супраць дыябэту 2 тыпу і атлусьценьня, які прадаюць пад рознымі назвамі - «Азэмпік», «Рыбэльсус», «Вігові»? Заможныя людзі купляюць яго, каб губляць вагу - да прыкладу, Ілан Маск расказаў, што ўжывае гэты лек.
    36:31 - Падсумаваньне
    📌 Абавязкова падпішыцеся на наш TH-cam канал і пастаўце званочак: bit.ly/svaboda-...
    Наш сайт: www.svaboda.org/
    TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
    FACEBOOK: / svaboda.org
    TWITTER: / svaboda
    INSTAGRAM: / radiosvaboda
    TikTok: / radio_svaboda
    Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click...
    Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click...

ความคิดเห็น • 4

  • @user-uz6cl3mn2k
    @user-uz6cl3mn2k 23 วันที่ผ่านมา +1

    Вялікі дзякуй! Вельмі не хапае такіх цікавых размоў з адмыслоўцамі.

  • @barefram
    @barefram 24 วันที่ผ่านมา +4

    Цікава размова. І правільна, больш падобных экспертаў запрашайце. Цікава толькі пра раздзельнае харчаванне было дазнацца.

  • @Katyamulya
    @Katyamulya 16 วันที่ผ่านมา

    Вельмі цікавая размова. Заўсёды падабаецца навуковы падыход да пытання.

  • @viachaslaw9560
    @viachaslaw9560 24 วันที่ผ่านมา +2

    Цікава!