А ў Слуцку на рыначку•беларуская народная песня

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 6 ต.ค. 2024
  • ☀️А ў Слуцку на рыначку
    Серыя “Беларуская народная творчасць”
    Балады. Том ІІ
    Нумар 749.
    Зап. Р.Р. Шырма ў 1928 годзе ў вёсцы Гаішча Радашковіцкай воласці Маладзечанскага павета ад Юлі Доўнар
    “Казацкія”
    ==========
    А у Слуцку на рыначку,
    А у Слуцку на рыначку
    П’юць казакі гарэлачку.
    Яны пілі, не плацілі,
    Яны пілі, не плацілі,
    Младу дзеўку прыманілі:
    Ой ты, дзеўка маладая,
    Едзем з намі, казакамі,
    З маладымі малайцамі.
    У нас поле залатое,
    А рэчачкі медавыя,
    А масточкі жалезныя!
    Дзіця маткі не слухала,
    Дзіця маткі не слухала
    З казакамі паехала.
    Едуць поле і другое,
    Едуць поле і другое,
    На трэцяе ўз’язджаюць.
    Стала дзеўка сільна плакаць,
    Стала дзеўка сільна плакаць
    Ды ў казака праўды пытаць:
    А дзе ж поле залатое,
    А рэчачкі медавыя,
    А масточкі жалезныя?
    Ты, дзяўчына, ты дурная,
    Ты, дзяўчына, ты дурная,
    Чаму ж таго не сазнала,
    Што ў нас поле камянное,
    А рэчачкі крывяныя,
    А масточкі трупяныя!
    #цэнтральнаябеларусь #ўлюбычас #падманутаядзяўчына
    Падпісвайцеся на "Час сьпяваць" у
    Telegram
    t.me/spiavaiza...
    Tik Tok www.tiktok.com...
    Patreon www.patreon.co...

ความคิดเห็น • 2

  • @taksklhist
    @taksklhist ปีที่แล้ว +2

    Жах, а не гісторыя )))