Няміга - Дзе мой дом? (Квартэрнік у Водара)

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 10 ก.พ. 2025
  • Відэа з сумеснага кватэрніка з гуртом Водар у Мінску.
    Instagam / nyamiha_band
    Падтрымаць / nyamiha_band
    Словы:
    Дзе мой дом?
    Твой агонь
    З сотні зор
    уздоўж дарог
    шлях дамоў.
    У бясконцай цішы
    З нябесных вяршынь
    Зрываюцца душы
    Так падаем мы
    І нашы шляхі
    Аднойчы скрыжуе.
    І ў безлічы фраз
    Шукаць нам адказ
    У думках нясмелых.
    І ў безлічы зім
    Знайдзецца адзін
    Хто нас зразумее
    Хто нас зразумее.
    Прыпеў:
    Дзе мой дом?
    Дзе мой дом, скажы?
    Там дзе ты,
    У маёй душы.
    Развеецца дым
    І выльюцца дні
    На мокрыя версты.
    Няважна што там
    У далечыні
    Калі побач ёсць ты
    ёсць ты.
    Твой агонь
    З добрых слоў
    З цёплых сноў
    Шлях дамоў.
    І ў лоне далін
    балот і вяршынь,
    дзе б мы не блукалі
    І ў безлічы зім
    знайдзецца адзін,
    хто нас адшукае.
    хто нас адшукае.
    Прыпеў 2 р

ความคิดเห็น • 15