@@Rudzi TGA ў 2018-м назвалі. Абіралі паміж ім і RDR2. Такія асілкі як Дэтройт, Чалавек-павук, і A way out былі на галаву ніжэй іх. Разумееш God of War і RDR2 на адным ачмурэнна далёкім узроўні ад астатніх.
Дзякуй за агляд. Сам гуляў крыху больш за год таму на ПС4. Па большай частцы згодзен - спадабалася, гісторыя цікавая і персанажы класныя. Пры гэтым, з такім бюджетам і з тым, што гульню сапраўды таленавітыя прафесіяналы рабілі, шмат аднолькавага, узяць тых жа тролей. Неяк яно бянтэжыць. Але ўсё ж гэта не адкрыты сусьвет на 40-50 гадзін мінімум, таму стаміцца не пасьпеў)) Але хочацца накінуць, бо неяк часта апошнім часам бачу дыскусіі на конт гульні) Цікава, што зараз кропка гледжання ў большасці на гульню трохі іншая, чым у 2018. І часта бачу зараз, што людзі не разумеюць, як ГОВ атрымаў тады званне гульні года пры жывым РДР2. Пры гэтым, я добра памятаю тыя часы, ГОВ не толькі шмат ад якіх журналістаў тытул браў, але і ад юзераў. І добра памятаю агляды, англамоўныя і рускамоўныя, што большасць была ў захапленні. Казалі, што нарэшце гульні выглядаюць як творы да дарослых. Штосьці кшталту таго, што вось гульнявая індустрыя за канца 90-х 20 год ішла ў бок кіно і нарэшце наблізілася, ці нават параўнялася. Нейкі такі вайб быў) У тым ліку сярод гульцоў. Не ведаю, можа з-за таго, што большасць аўдыторыі кансолей таго пакалення гэта умоўна міленіялы, якія у школьныя часы гралі ў старых багоў вайны на ПС2 ці ПСП, свае дзеці з'явілісія і ім сапраўды гісторыя з гульні моцна адклікалася)) Але пры гэтым, вось зараз быццам ёсць кансэнсус, што асноўная задача гульні - гэта не расказаць гісторыю, а каб быў фан ад непасрэдна геймплею. Такім чынам, ГОВ гульня не старая, візуальна вельмі сучасная, але ў сваёй сутнасці састарэлая, бо зараз проста націск на іншыя каштоўнасці ў гульнях. Нейкія такія думкі ў галаву прыйшлі, можа памылковыя))
Як мяне трасе, калi гавораць пра нейкую перавагу кiно над гульнямi цi гэтыя тэмы пра "дарослаць". Гэта ўсё такая бязглуздзіца. Кiно самае прымiтыўнае мастацтва - кажу як разчараваны кiнаман з больш за 4000 прагледжаных фiльмаў. Калi гавораць пра нейкiя моцныя гiсторыi ў кiно - вiдавочна што чалавек нiчога не чытае, i ўвогуле проста паўтарае гэтую недарэчнасць за iншымi нормiсамi. А сення можна ўвогуле канстатаваць, што кiно памерла.
Хах! Які прыемны сюрпрыз. Літаральна два дні таму пачаў прахадзіць GoW упершыню) Калісьці шмат гуляў, але апошнія год дзесяць не меў дамашняга кампа і за ўсімі гульнямі сачыў амаль выключна праз Ютуб. Некалькі тыдняў таму прыдбаў стым дэк. Пагуляў у некалькі старых гульняў, якія ўжо некалі праходзіў, а потым усталяваў GoW. Пакуль што нагуляў можа 2-3 гадзіны, таму падабаецца капец як) Вялікі дзякуй за кароткае апавяданне пра сюжэт мінулых гульняў серыі, стала трохі больш зразумела, што ўвогуле тут адбываецца. І наогул дзякуй за выдатныя відэа, заўсёды з вялікім задавальненнем гляджу 🫶
Дзяк за відос. Я калісьці набыў, пачаў праходзіць, але закінуў. Бо часу мала, сюжэт падаўся цікавым, але неяк не зачапіла так, каб бегчы валасы назад і ў вольную гадзіну працягваць праходзіць. Адклаў да будучыню, калі раптам будзе час)
Цікавы досвед, так гэта гульня ўвасабляе сабой сучасны геймдэў з ўсімі яго асаблівасцямі, але сюжэтна гульняе прываблівае гісторыя пра бога і яго сына і гэта мабыць галоўнае, ўсё астатняе менш значна. Дзякуй велізарнае Рудзі за не мэйнстрымнае меркаванне.
Ніколі не падабаліся слэшары, але гэты нават прайшоў у свой час праз выдатны сюжет. Уяўляю якую асалоду атрымалі тыя, каму слэшары - ок :) Зараз праходжу першую частку Alan Wake і прыкладна тыя самыя адчуванні. Вельмі цікава што будзе далей, але сам геймплей надакучыў
па мінусах, згаданых рудзі - тут падаецца гэта нейкі трэнд. я нядаўна дабіў кінгдам кам, дык там тое ж самае: гісторыя без канца і баёўка якая напачатку падаецца вельмі незвычайнай і складанай а па выніку зводзіцца да націскання адной кнопкі, але гульня ад гэтага для мяне асабіста горш ня стала.
Ёсць яшчэ сітуацыя, калі праз гульнявы досвед робіцца лёгка, гэта можна зразумець. А калі табе не могуць хп знесці, пакуль ты заклікваеш простай атакай - гэт канешне іншае
Ну ўсё ж не зусім. Тут хоць нейкая скончанасць гісторыі ёсць. Хай і зразумела, што ўжо тады працян планаваўся. Кінгдом Кам жа зусім трэш канцоўка сюжэту) Я ніколі такога не бачыў)
@@korotor у мяне зусім трэш быў: паехалі мы з Хансам ды лістом у бок мяжы за кран экрана, амаль даехалі. там нейкі лагер. ён злазіць з каня, садзіцца пад дрэва і: слухай не хачу нікуды ехаць не вырашыўшы свае сардэчныя справы... ну на гэтым гульня для мяне і закончылася, бо ўжо моцы не было
Дзіўна чуць, што Рудзі напачатку перайшоў са складанага ўзроўню на сярэдні, бо ворагі жорсткія. А пад канец відэа выказваецца думка, што баёўка надта простая, усё робіцца заклікваннем, комба і паляпшэнні не патрэбныя, бо і так лёгка. І праз гэта не цікава гуляць, няма чэленджу. Дык мо варта вярнуцца на складаны ўзровень? Даруй, Рудзі, гэта неяк па-дзіцячы гучыць
Тлумачыў не раз, што існуе нейкі стандарт, як гульню бачыць распрацоўшчык і звычайна ім называюць сярэдні/нармальны. Я такі звычайна і бяру. І высокі аказаўся спачатку вельмі складаным, а сярэдні проста нармальным, які пад канец з "нармальна" скаціўся ў "лёгка". Гэта і мелася на ўвазе. Імаверна я не так патлумачыў
Ты прафесійны геймер. Варта памятаць, што ты хутчэй за ўсё гуляеш лепей за нормісаў на нармальным узроўні :) Я трохі змаркоціўся, што ў выніку тваё ўражанне ад гульні змазалася праз тое, што ты сам перайшоў на надта лёгкі ўзровень. Бо я і сам на падобнае трапляў і губляў круты досвед ад якаснага чэленджу. На жаль, не заўсёды ў распрацоўшчыкаў атрымліваецца вытрымліваць добра гэтую крывую складанасці. Але ж у нашых сілах пераключыць тумблер.
@@Rudzi Гэта раней "нармальны" быў моцны, бо гульнi рабiлiся не для нормiсаў, а для геймераў. А зараз "нармальны" гэта цалкам для нормiсаў. Геймеры з досведам iдуць на ўзроўнi вышэй за нармальны. Гэта база сучаснага геймiнга.
Дзякуй за агляд. Не буду ўжо дакалупвацца, але тэйк са складанасцю неяк навастрыў. I з геймпадам. Ну i тое, што арыгiнальную трылогiю можна было бы прайсцi (на эмулятары, але цiха), i зрабiць агляд. Быў бы ўнiкальны агляд.
Оооо.... Пайсці вывучаць свет - не. Дзякуй. Ніколі не займаўся такім. Дзякуй за агляд.
Даўно збіраўся пагуляць у яе, але зараз бачу, што нібыта яе час мінуў. Можа проста я гляджу на яе цвярозыма вачыма, без настальгіі... Дзякуй за агляд!
Імаверна справа сапраўды ў часе
Якой настальгii? Гульня 2018 года.
Гульня года якая ня цягне шэдэвр, цудоўна :)
Я яе гульнёй года не называў, калі што)
@@Rudzi TGA ў 2018-м назвалі. Абіралі паміж ім і RDR2. Такія асілкі як Дэтройт, Чалавек-павук, і A way out былі на галаву ніжэй іх. Разумееш God of War і RDR2 на адным ачмурэнна далёкім узроўні ад астатніх.
@@mihas_gareza дык добра, я ж нічога не кажу. Тут выключна суб'ектыўнае меркаванне аўтара.
Дзякуй за агляд. Сам гуляў крыху больш за год таму на ПС4. Па большай частцы згодзен - спадабалася, гісторыя цікавая і персанажы класныя. Пры гэтым, з такім бюджетам і з тым, што гульню сапраўды таленавітыя прафесіяналы рабілі, шмат аднолькавага, узяць тых жа тролей. Неяк яно бянтэжыць. Але ўсё ж гэта не адкрыты сусьвет на 40-50 гадзін мінімум, таму стаміцца не пасьпеў))
Але хочацца накінуць, бо неяк часта апошнім часам бачу дыскусіі на конт гульні) Цікава, што зараз кропка гледжання ў большасці на гульню трохі іншая, чым у 2018. І часта бачу зараз, што людзі не разумеюць, як ГОВ атрымаў тады званне гульні года пры жывым РДР2. Пры гэтым, я добра памятаю тыя часы, ГОВ не толькі шмат ад якіх журналістаў тытул браў, але і ад юзераў. І добра памятаю агляды, англамоўныя і рускамоўныя, што большасць была ў захапленні. Казалі, што нарэшце гульні выглядаюць як творы да дарослых. Штосьці кшталту таго, што вось гульнявая індустрыя за канца 90-х 20 год ішла ў бок кіно і нарэшце наблізілася, ці нават параўнялася. Нейкі такі вайб быў) У тым ліку сярод гульцоў. Не ведаю, можа з-за таго, што большасць аўдыторыі кансолей таго пакалення гэта умоўна міленіялы, якія у школьныя часы гралі ў старых багоў вайны на ПС2 ці ПСП, свае дзеці з'явілісія і ім сапраўды гісторыя з гульні моцна адклікалася))
Але пры гэтым, вось зараз быццам ёсць кансэнсус, што асноўная задача гульні - гэта не расказаць гісторыю, а каб быў фан ад непасрэдна геймплею. Такім чынам, ГОВ гульня не старая, візуальна вельмі сучасная, але ў сваёй сутнасці састарэлая, бо зараз проста націск на іншыя каштоўнасці ў гульнях. Нейкія такія думкі ў галаву прыйшлі, можа памылковыя))
Дзякуй за цікавае меркаванне!
Як мяне трасе, калi гавораць пра нейкую перавагу кiно над гульнямi цi гэтыя тэмы пра "дарослаць". Гэта ўсё такая бязглуздзіца. Кiно самае прымiтыўнае мастацтва - кажу як разчараваны кiнаман з больш за 4000 прагледжаных фiльмаў. Калi гавораць пра нейкiя моцныя гiсторыi ў кiно - вiдавочна што чалавек нiчога не чытае, i ўвогуле проста паўтарае гэтую недарэчнасць за iншымi нормiсамi. А сення можна ўвогуле канстатаваць, што кiно памерла.
Дзякуй вялікі.
Хах! Які прыемны сюрпрыз. Літаральна два дні таму пачаў прахадзіць GoW упершыню) Калісьці шмат гуляў, але апошнія год дзесяць не меў дамашняга кампа і за ўсімі гульнямі сачыў амаль выключна праз Ютуб. Некалькі тыдняў таму прыдбаў стым дэк. Пагуляў у некалькі старых гульняў, якія ўжо некалі праходзіў, а потым усталяваў GoW. Пакуль што нагуляў можа 2-3 гадзіны, таму падабаецца капец як) Вялікі дзякуй за кароткае апавяданне пра сюжэт мінулых гульняў серыі, стала трохі больш зразумела, што ўвогуле тут адбываецца.
І наогул дзякуй за выдатныя відэа, заўсёды з вялікім задавальненнем гляджу 🫶
Дзякуй вялікі, спадзяюся вы атрымаеце задавальненне ад гульні!
Мне гульня вельмі спадабалася. Вельмі прыгожа і цікава.
Так, прыгожая і шмат цікавага там
👏👏👏
Шчыра дзякуй!
9:35 Та ні, я нічого не знав про персонажа до цієї гри, але з неї все ясно, що в нього коїться в душі, навіть якщо без подробиць про минуле.
Дзяк за відос. Я калісьці набыў, пачаў праходзіць, але закінуў. Бо часу мала, сюжэт падаўся цікавым, але неяк не зачапіла так, каб бегчы валасы назад і ў вольную гадзіну працягваць праходзіць. Адклаў да будучыню, калі раптам будзе час)
Так, сюжэт цікавы, а вось каб зачапіў геймплэй - складаней.
Цікавы досвед, так гэта гульня ўвасабляе сабой сучасны геймдэў з ўсімі яго асаблівасцямі, але сюжэтна гульняе прываблівае гісторыя пра бога і яго сына і гэта мабыць галоўнае, ўсё астатняе менш значна. Дзякуй велізарнае Рудзі за не мэйнстрымнае меркаванне.
Так, самая ідэя цікавая - бог вайны намагаецца быць бацькам гарэзе хлопчыку. І гэта не камедыя, а драма
не выйшла ў мяне прайсці да канца, хаця цікавенька было часам.
А што здарылася? Нудна зрабілася?
@@Rudzi так. Слэшэры неяк не маё, хай і прыгожыя
Ты яшчэ не гатовы, хлопчык !
Жартую, канешне лайк.
Дзякуй)
Наконт выпрабаваньняў скажу, што апошняя валькірыя на складаным узроўне стала для меня адным з найцяжэйшых босаў ever
Калі ісці біць усіх валькірый, дык тое імаверна так і ёсць. Магчыма добра, што не захацеў гэтага рабіць, нервы цалейшыя будуць :)
Эх, лінейная як і ўсе гульні соні: the last of us, horizon і г.д. Шкада, гісторыя цікавая
Ніколі не падабаліся слэшары, але гэты нават прайшоў у свой час праз выдатны сюжет. Уяўляю якую асалоду атрымалі тыя, каму слэшары - ок :) Зараз праходжу першую частку Alan Wake і прыкладна тыя самыя адчуванні. Вельмі цікава што будзе далей, але сам геймплей надакучыў
Так, з першым Аланам нешта падобнае)
па мінусах, згаданых рудзі - тут падаецца гэта нейкі трэнд. я нядаўна дабіў кінгдам кам, дык там тое ж самае: гісторыя без канца і баёўка якая напачатку падаецца вельмі незвычайнай і складанай а па выніку зводзіцца да націскання адной кнопкі, але гульня ад гэтага для мяне асабіста горш ня стала.
Ёсць яшчэ сітуацыя, калі праз гульнявы досвед робіцца лёгка, гэта можна зразумець. А калі табе не могуць хп знесці, пакуль ты заклікваеш простай атакай - гэт канешне іншае
У чэхаў хаця б сьвет адносна жывы, а тут проста тыповая юбісофтаўская гульня, толькі з сонеўскім бюджэтам.
@@Rudzi ма быць трэба было на іншай складанасці гуляць?
Ну ўсё ж не зусім. Тут хоць нейкая скончанасць гісторыі ёсць. Хай і зразумела, што ўжо тады працян планаваўся. Кінгдом Кам жа зусім трэш канцоўка сюжэту) Я ніколі такога не бачыў)
@@korotor у мяне зусім трэш быў: паехалі мы з Хансам ды лістом у бок мяжы за кран экрана, амаль даехалі. там нейкі лагер. ён злазіць з каня, садзіцца пад дрэва і: слухай не хачу нікуды ехаць не вырашыўшы свае сардэчныя справы... ну на гэтым гульня для мяне і закончылася, бо ўжо моцы не было
Ты - бог вайны?
Не. Я - бог эмансіпацыі.
дзеля яе у свой час набыў ps4 pro. не расчаравала. адна з нямногіх гульняў, якую перапраходзіў ад пачатку да канца
Цікава, што павінна выйсці, каб набыць 5 pro? 🤔
@@Rudzi GTA VI
Дзіўна чуць, што Рудзі напачатку перайшоў са складанага ўзроўню на сярэдні, бо ворагі жорсткія.
А пад канец відэа выказваецца думка, што баёўка надта простая, усё робіцца заклікваннем, комба і паляпшэнні не патрэбныя, бо і так лёгка. І праз гэта не цікава гуляць, няма чэленджу.
Дык мо варта вярнуцца на складаны ўзровень? Даруй, Рудзі, гэта неяк па-дзіцячы гучыць
Тлумачыў не раз, што існуе нейкі стандарт, як гульню бачыць распрацоўшчык і звычайна ім называюць сярэдні/нармальны. Я такі звычайна і бяру. І высокі аказаўся спачатку вельмі складаным, а сярэдні проста нармальным, які пад канец з "нармальна" скаціўся ў "лёгка". Гэта і мелася на ўвазе. Імаверна я не так патлумачыў
Ты прафесійны геймер. Варта памятаць, што ты хутчэй за ўсё гуляеш лепей за нормісаў на нармальным узроўні :)
Я трохі змаркоціўся, што ў выніку тваё ўражанне ад гульні змазалася праз тое, што ты сам перайшоў на надта лёгкі ўзровень. Бо я і сам на падобнае трапляў і губляў круты досвед ад якаснага чэленджу.
На жаль, не заўсёды ў распрацоўшчыкаў атрымліваецца вытрымліваць добра гэтую крывую складанасці. Але ж у нашых сілах пераключыць тумблер.
@@bara6082 я дзед, я нічога не хачу пераключаць 😀
@@Rudzi Гэта раней "нармальны" быў моцны, бо гульнi рабiлiся не для нормiсаў, а для геймераў. А зараз "нармальны" гэта цалкам для нормiсаў. Геймеры з досведам iдуць на ўзроўнi вышэй за нармальны. Гэта база сучаснага геймiнга.
Я ПЕРШЫ ПЕРАЗАМУСК ВЕЛЬМi ЛЮБЛЮ. ПРЫГОЖАЯ ГУЛЬНЯ. МНЕ НЕ НАДАКУЧВАЛА. ПЛЯНУЮ КАЛiСЬЦi У ЯЕ ВЯРНУЦЦА
Галоўнае, каб падабалася!
Дзякуй за агляд. Не буду ўжо дакалупвацца, але тэйк са складанасцю неяк навастрыў. I з геймпадам. Ну i тое, што арыгiнальную трылогiю можна было бы прайсцi (на эмулятары, але цiха), i зрабiць агляд. Быў бы ўнiкальны агляд.
Вось вам тая складанасць дачапілася)
гульня безумоўна добрая, але ж я бы пакінуў яе ў выглядзе калідорнага слэшэра, каб не марнаваць шмат часу на прагулкі туды сюды
Бо і адкрытасць тут не выглядае адкрытасцю. Чыста возера вялікае паплаваць, ад якога ва ўсе бакі ідуць вантробы калідоры
@@Rudzi тутака згода, не разумеў чаму калісьці яе ставілі як канкурэтна рдр2
Першае што граў на плойкі ў 18 гаду)
Адкуль ты даведаўся, што я планую праходзіці яе на складанасці бог вайны?
Гучыць як нешта складанае)
не гуляў, але згуляў бы
Не гуляў, нават і жадання няма.
Не маё.
Геймплэйна выглядае слаба, што ты і пацвердзіў.