Браслаў Урачыстасць 2023

แชร์
ฝัง
  • เผยแพร่เมื่อ 11 ก.ย. 2024
  • #Браслав #костёл #пилигрим #пилигримка
    У суботу 19 жніўня 2023 г. мясцовыя парафіяне, госці і пілігрымы сабраліся на плошчы перад палявым алтаром, каб разам маліцца і дзякаваць Богу за дары, атрыманыя праз заступніцтва Маці Божай Браслаўскай.
    Святую Імшу ўзначаліў Мтрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі літургію біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія святары. Удзельнічалі ў святой Імшы прадстаўнікі мясцовай улады: старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка і яго намеснік Вольга Вялічка, а таксама Часовы Павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.
    «Браслаў для кожнага з нас ― гэта не толькі духоўная школа Маці Божай, але і сэрца нашай сінявокай, упрыгожанай азёрамі Бацькаўшчыны, ― распачаў гамілію Мітрапаліт Юзаф Станеўскі. ― Маці Божая з’яўляецца каралевай азёраў, а сёлета мы просім яе: Марыя, ахоўніца згоды і супакою, маліся і заступіся за нас. Любыя ў Хрысце браты і сёстры сёння мы радуемся таму, што можам пілігрымаваць у Браслаў, сабрацца на супольную малітву і ў глыбіні свайго сэрца пабыць з нашай Матуляй».
    Біскуп дадаў, што Марыя ― «прыклад бязмернага даверу і лагоднай веры ў Езуса Хрыста. І такая лагода паходзіць ад яе блізкасці з Езусам». Яна «была жанчынаю малітвы, а таму змагла пераадолець усе жыццёвыя выпрабаванні, малыя і вялікія». І малітве варта вучыцца ў Марыі. Маліцца ― значыць думаць пра Бога з любоўю.
    Напрыканцы літургіі ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч запрасіў прысутных на ўрачыстасці ў наступным годзе, калі будзе адзначацца 15-годдзе каранацыі абраза.

ความคิดเห็น • 1